Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў перыяд 1997-2002

1997
  • Сакавік. Расійскім карэспандэнтам забаранілі перадаваць у Маскву відэаінфармацыю аб дэманстрацыі пратэсту ў Мінску. Карэспандэнта телевізійнай кампаніі НТВ Аляксандра Ступнікава пазбавілі акрэдытацыі.
  • 5 сакавіка. Прэзідэнцкі дэкрэт № 5 прадугледжваў арышт ад 3 да 15 сутак і вялікія штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных палітычных акцыях і за парушэшнне грамадскага парадку.
  • 3 мая. Прэзідэнцкі дэкрэт № 12 забараняў адвакатам займацца прыватнай практыкай і ставіў іх пад кантроль дзяржаўнай Калегіі адвакатаў.
  • Ліпень. Тэлекарэспандэнта Грамадскага расійскага телебачання (ГРТ) Паўла Шарамета разам са здымачнай групай арыштавалі за нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы (афіцыйнае абвінавачванне). Затрыманы даказваў, што ён нібыта ўсяго толькі праводзіў журналісцкі эксперымент на мяжы з Літвой.
  • Жнівень. За краты трапілі студэнты Аляксей Шыдлоўскі і Вадзім Лабковіч за графіці палітычнага зместу.
  • Кастрычнік. Паўла Шарамета і ягонага калегу выпусцілі на волю.
  • 24 лістапада. Улады закрылі цэнтральную апазіцыйную газэту “Свабода”.
1998
  • Люты.Пасаджаныя ў турму дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў і Уладзімір Кудзінаў.
  • У аддзелах Міністэрства унутраных справаў налічвалася 120 тыс. чалавек. Гэта ў 1,5 раза болей, чым ва Узброеных Сілах краіны, і ў 4,5 раза болей на душу насельніцтва, чым у суседняй Польшы.
1999
  • 6 красавіка. Раптоўна памёр 49-гадовы лідэр АГП Генадзь Карпенка.
  • 7 мая. Бясследна знік экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка.
  • 16 верасня. Бясследпа знік намеснік старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
  • Прыняты дэкрэт прэзідэнта аб умацаванні працоўнай дысцыпліны. Праведзеная перарэгістрацыя палітычных партыяў, прафсаюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў. Спачатку гэтае выпрабаванне прайшло толькі 6 партыяў з 27.
2000
  • Май. Прэзідыум Савета федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выступіў з заявай “Аб фактах парушэння правоў прафсаюзаў і недапушчальнасці супрацьдзеяння іх законнай дзейнасці”.
  • 7 ліпеня. Бясследна знік аператар ГРТ Дзмітрый Завадскі.
2001
  • Люты. Вызвалены з турмы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Уладзімір Кудзінаў.
2002
  • Новым прафсаюзным лідэрам выбраны Леанід Козік. Прыняты "Закон аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях". У прыамбуле дакумента заяўлялася пра выключную ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі беларускага народа. Зачыненая гарадзенская беларускамоўная газэта “Пагоня”, а крыху пазней - газэта “Местное время”, што выходзіла ў Мінскай вобласці. Рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча, супрацоўніка той жа газэты Паўла Мажэйку і рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў паклёпе на прэзідэнта і пасадзілі ў турму (ад аднаго да двух гадоў).

© Шыбека 3.
 Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс». 2003.— 490 с.