Эпоха Вялікіх зледзяненняў

1 000 000 г. н. - 10 000 г. н.

Раптоўныя кліматычныя змены, якія адбыліся на пачатку кайназою, прывялі да паступовага пахаладання, якое прыкметна ўзмацнілася каля 10 млн. год назад. У рэшце, 1 млн. гадоў назад, наступіла эпоха Вялікіх зледзяненняў, якая і сфармулявала, значнай ступенню ландшафты сучаснай Беларусі. На поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны пачаў насоўвацца ледавік са Скандынавіі. На працягу многіх соцен тысяч гадоў ледавік то наступаў, то адыходзіў назад і знікаў і на зямлю зноў вярталася жыццё. На думку большасьці даследчыкаў, зледзяненні не меней 5 разоў пакрывалі часткова або поўнасцю тэрыторыю Беларусі.

За часы зледзяненняў канчаткова сфарміраваўся рэльеф тэрыторыі Беларусі і яе раслінны і жывёльны свет. Прыкладам такой дзейнасці ледавікоў з'яўляюцца марэнныя рэльефы, якія ўтвараліся за кошт марэнаў - матэрыялаў разбурэння горных парод, якія ледавік нёс з сабою і адкладываў на сваім шляху. У часы міжледавікоўяў, калі зноў вярталася цяпло, разбураліся марэнныя ўзвышшы, фарміравалася глеба, паводкі ад расталага лёду паглыблялі рачныя даліны, лясы набывалі характэрныя для сёняшніх дзён рысы: бярозава-хваёвыя, шыракалістыя, хваёвыя. Іх жыхарамі былі жывёлы, многія з якіх існуюць па сёняшні дзень. Але з чарговым наступам ледавіка яны знікалі і іх мейсца займалі пакрытыя доўгай поўсьцю маманты.

Лічыцца, што фарміраванне рэльефа поўдня Беларусі адбылася ўжо падчас трэцяга, Дняпроўскага зледзянення. У выніку чацьвёртага, Сожскага зледзянення, сфарміраваўся рэльеф Беларускай грады (сістэмы ўзвышшаў у цэнтральнай частцы Беларусі). На Беларускай градзе знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — Дзяржынская гара на Мінскім узвышшы (вышыня над узроўнем мора 345 м). Беларуская града мае складаную будову. Тут намножыліся магутныя тоўшчы (100—180, месцамі да 300 м) марэнных адкладаў чатырох ледавіковых эпох.

© В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.