Великокняжеский трон Казимир занимал с 1440 г. по 1492 г. С 1447 г. по 1492 г. он одновременно являлся и королем польским. В 1457 г. Казимир издал дарственную грамоту, «земский привилей Казимира », в которой закреплялись определенные права за всей шляхтой , без различия по областям, религиям, этнической принадлежности. В угоду литовско-белорусской знати в грамоте предусматривалось, что представители других народов не могут занимать правительственные посты, а также покупать землю. Князь не имел права уменьшать территорию Великого Княжества Литовского. В 1468 г. Казимир принял Статут, или Судебник, который стал первой пробой кодификации права. Установил единые для всей страны виды наказания за совершенные преступления.
"Летопись княжения Казимира Ягайловича" - условное название исторических новелл, в которых рассказывается про личность великого князя Казимира Ягайловича (1427 - 1492). Этот монарх занимал пост властелина ВКЛ очень длительный период, с 1440 до 1492 года. С личностью великого князя Казимира связан окончательный разгром вечного западного врага ВКЛ - Тевтонского ордена, а также принятие в 1468 г. общегосударственного Статута - первого кодекса законов на Беларуси.
"Летопись княжения Казимира Ягайловича" сохранился в составе Супральской летописи, Летописи Рачинского, а также Слуцкой летописи. Структурно произведение состоит из семи новелл.
В "Летописи княжения Казимира Ягайловича" акцент сделан на сложности межгосударственных отношений между ВКЛ и Московским княжеством начиная с середины XV века. Писатель дает точные сведения военных компаний, называет основные битвы между враждебными сторонами, припоминает подписаний мирных соглашений.
Летопись княжения Казимира Ягайловича
I. У 1440 годзе ад Божага нараджэння князі, паны іўсе землі Вялікага княства Літоўскага параіліся і ўзялі сабе вялікім князем Казіміра Ягайлавіча, каралеўскага сына.
З вялікім ушанаваннем Казімір быў узведзены на трон у сталічных гарадах - Вільні і Троках. Яго ўрачыста абвясцілі гаспадаром усяго Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
У той жа час з Ноўгарада ў Літву прыйшоў князь Юрый Лынгвеневіч. Вялікі князь Казімір даў яму яго бацькаўшчыну - горад Мсціслаўль.
II. У 1445 годзе вялікі князь Казімір уступіў у вайну з вялікім князем маскоўскім. Маскоўскія войскі і татарскія загоны заваявалі ўсю Вяземскую зямлю.
Узімку таго ж года Казімір накіраваў сваіх ваявод, князёў і паноў, каб яны захапілі Маскоўскае княства. Войскі Казіміра ўзялі і падпарадкавалі Казельск, Вярэю, Калугу і Мажайск. Шмат шкоды яны прычынілі Маскоўскай зямлі, павялі ў палон мноства людзей.
Маск4вічы склікалі вялікае войска - звыш 50 000 і пагналіся ў пагоню за літвою. Дагналі літоўскія харугвы і моцна з імі біліся.
Бог паспрыяў літве. Маскоўскае войска было ўшчэнт разгромлена. Шмат маскоўскіх ваяроў трапіла ў палон. Іх прывялі ў Смаленск да вялікага князя Казіміра.
Так учынілі вялікаму князю гонар, а сабе здабылі славу!
III. У 1447 годзе, пасля смерці польскага караля Уладзіслава, забітага пад Варнаю, палякі запрасілі Казіміра Ягайлавіча на пасад польскага караля.
Каранавалі Казіміра ў Кракаве на свята Яна Хрысціцеля. Гэтак Казімір Ягайлавіч стаў каралём польскім, вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім.
IV. У тую ж восень 1447 года, на Піліпавы запусты, войскі Вялікага княства Літоўскага прыйшлі пад Смаленск. І стаялі пад Смаленскам паўтара тыдня. Спалілі шмат цэркваў і горад. Вялікае мноства людзей пасеклі. Манастыры таксама спалілі.
А князь Юрый, яшчэ перад іх прыходам да Смаленска, спалохаўшыся, збег у Маскву.
V. У тым жа 1447 годзе вялікі князь Казімір і маскоўскі князь падпісалі замірэнне. Яны прысягнулі адзін другому, каб паміж іх землямі быў спакой.
VI. Казімір Ягайлавіч - кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі і жамоййцкі, - шчасліва панаваў на сваіх землях. Ён меў шэсць сыноў - Уладзіслава, Казіміра, Альбрэхта, Аляксандра, Жыгімонта і Фрыдэрыка. Старэйшы сын - Уладзіслаў, спачатку стаў каралём чэшскім, а затым каралём венгерскім.
VII. У 1492 годзе Казімір Ягайлавіч памёр у Гародні.
Ён шчасліва гаспадарыў на Польскім Каралеўстве 45 гадоў, а на вялікім княжанні літоўскім знаходзіўся 52 гады, бо спачатку ён заняў трон у Вялікім княстве Літоўскім, а толькі праз 7 гадоў - у Польскім Каралеўстве.
Перевод Ивана Саверченко


