Канстытуцыя 3 мая 1791

Устава аб кіраванні, або Канстытуцыя 3 мая — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі») на канстытуцыйную манархію.

Канстытуцыя з мая прызнана першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор).

Канстытуцыя складаецца з прэамбулы; 11 артыкулаў, якія лёгка групуюцца ў блокі артыкулаў; і заканчэння ў выглядзе спіса 14 падпісантаў.

Рукапісны польскамоўны арыгінал Канстытуцыі 3 мая 1791 года, поўная факсімільная копія якога пастаянна знаходзіцца ў экспазіцыі Каралеўскага палаца (Варшава), адносіцца да фонда Публічны архіў Патоцкіх (бо быў прыватым экземплярам графаў Патоцкіх і захоўваўся ў іх палацы ў Крашовіцах) і належыць Галоўнаму архіву старажытных актаў (Archiwum Główne Akt Dawnych).

Падзяліцца
  • 5
    Падзяліліся