Культура шарападобных амфар

Культура шарападобных амфар (3 000 г. да н.э.) – археалагiчная культура познега неаліту ў цэнтральнай і ўсходняй Германіі, Польшчы, Чэхіі, на паўночным усходзе Румыніі, у лесастэпавай частцы Правабярэжнай Украіны, на захадзе Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца амфары шарападобнай формы з вертыкальным венчыкам. Аказала значны уплыў на нёманскую культуру.

Амфара з пахавання ля Малых Ёдкавіч

Культура шарападобных амфар падзяляліся на групы і варыянты. Асноўны занятак: сельская гаспадарка і паляванне. Наземныя жытлы, слупавай канструкцыі, часам шматкамерныя з каменным або гліняным агнішчам, будаваліся на пясчаных берагах рэк.

Пахаванне індывідуальнае і групавое ажыццяўлялася ў неглыбокіх ямах, абкладзеных каменнымі плітамі або валунамі. У могільных ямах трапляюцца каменныя і касцяныя прылады працы, кераміка, упрыгожанні, асобныя рытуальныя пахаванні жывёл. Месцамі над пахаваннямі насыпалі курганы.

Апрача шарападобных амфар вырабляліся гаршкі, кубкі, міскі, арнаментаваныя пераважна ў верхняй часцы адбіткамі лінейнага штампа, шнура, насечкамі, наколамі.

Сярод прылад працы і зброі – крамнёвыя сякеры-кліны і долаты, касцяныя нажы, верацёнападобныя наканечнікі стрэл. Для упрыгожанняў характэрны вырабы з бурштыну, фігурныя каменныя пласціны.

Культура шарападобных амфар
Распаўсюджанне культуры шарападобных амфар у Цэнтральнай Еўропе

На тэрыторыю Беларусі плямёны культуры праніклі на познім этапе яе развіцця. Найбольш вядомыя помнікі – Краснасельскі і Малыя Ёдкавічы.

Культура шарападобных амфар
Распаўсюджанне культуры шарападобных амфар на тэрыторыі Беларусі

Культура шарападобных амфар аказала моцы ўплыў на культуры позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі. Згодна з прынятымі меркаваннямі, носьбіты культуры былі індаеўрапейцамі.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
  • 5
    Падзяліліся