Абвяшчэнне незалежнасці Летувы ў 1918 г.

Летувіская тарыба (літ.: Lietuvos Taryba — Літоўскі Савет) ў снежні 1917 г. заявіла пра аднаўленне незалежнай Летувіскай дзяржавы (з сталіцай у Вільні) у хаўрусе з Нямеччынай. 3 яе падтрымкай 16 лютага 1918 г. адбылося абвяшчэнне Дэкларацыі незалежнасці Летувы. Нямеччына прызнала новую дзяржаву, і акупацыйныя ўлады перадалі Тарыбе цывільную ўладу.

Паміж Тарыбай і Віленскай беларускай радай існавала дамоўленасць пра магчымасць стварэння ў будучым федэрацыйнай Беларуска-Летувіскай дзяржавы. У выніку ў склад Тарыбы былі ўлучаныя шэсць прадстаўнікоў Віленскай рады, у тым ліку такія надзвычай аўтарытэтныя ў беларускім руху асобы, як Вацлаў Ластоўскі ды Іван Луцкевіч, а ў кабінеце міністраў незалежнай Летувы з'явілася Міністэрства беларускіх справаў на чале з Язэпам Варонкам.