Мазыр

Мазыр – горад на рацэ Прыпяць. Адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёну Гомельскай вобласці. Плошча 36,74 км². Насельніцтва 108 792 чал. (2009 г.)

Герб: у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях. На шыльдзе — чырво ная літара 8. Атрыманы 28 сту дзеня 1577 г. 10 верасня 1609 г. срэбны шыльд з літарай заменены на празны чырвоны

На думку беларускага географа В. Жучкевіча найбольш імаверна, што тапонім «Мазыр» мае этнанімічнае паходжанне і ўтварыўся ад імя народнасьці мазур. У гістарычных крыніцах згадваецца як Мозър, Мозыр, Мозырь. Першыя летапісныя звесткі аб Мазыры адносяцца да 1155 г., калі кіеўскі князь Юры Даўгарукі перадаў яго чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу. Неўзабаве Мазыр зноў аказваецца пад уладай кіеўскіх князёў. У 1240— 1241 гг. разбураецца і спальваецца мангола-татарамі.
Пазней у XIV ст. уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. У XIV—XVIII стст. тут існаваў драўляны замак. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім у 1534—1537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр. Да 1569 г.— павятовы цэнтр Кіеўскага ваяводства, потым пераходзіць у склад Менскага.
3 1577 г. карыстаецца майдэборскімі правамі. Першапачатковы прывілей быў карфірмаваны каралямі — Жыгімонтам III Вазай (10 верасня 1609 г.), Міхаілам Карыбут-Вішнявецкім (20 кастрычніка 1670 г.), Янам III Сабескім (1680). У прывілеях, паміж іншым, было падкрэслена, што мазыранам дазвалялася «ловенне рыб у рацэ Турэ і ў возеры, пачаўшы ад Ясеня аж да ракі Тура з абедзвюх бакоў ракі абодва берагі Прыпяці».
У выніку пажару ў пачатку XVII ст. мазырскі замак і частка горада згарэлі, у сувязі з гэтым у 1609—1613 гг. былі прыняты пастановы, адпаведна з якімі мазыранам прадпісвалася адбудаваць «пад страхам віны ў 80 грыўнаў замак і гарадскія плацы». У 1615 г. адбываецца антыфеадальнае паўстанне, а ў 1649 г. жыхары горада актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійных войнах сярэдзіны XVII ст.
У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уваходзіць у склад Расіі як павятовы цэнтр Мінскай губерні. На канец 1866 г. насельніцтва горада набліжаецца да 7000. Дамоў каменных 15, драўляных — 730. У 1885 г. у Мазыры заснавана запалкавая фабрыка «Маланка». У канцы XIX ст. у горадзе існуе 5 дробных прадпрыемстваў.
У 1933—1938 гг.— раённы цэнтр Палескай вобласці. Насельніцтва ў 1939 г.— 17 500 чалавек. 3 1954 г.— раённы цэнтр Гомельскай вобласці.

Падзяліцца: