6 ліпеня 2018 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Віленскага Дольнага (Ніжняга замка) — рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў. Аднаўленне Ніжняга замка заняло 15 гадоў. Работы па аднаўленні палаца былі пачаты ў 2002 годзе, а 17 сакавіка 2004, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі А. Бразаўскас і мэр Вільнюса А. […]
Навіны
Руіны калісьці непрыступных замкаў выклікаюць змяшанае адчуванне. Гальшанскі замак – асаблівы выпадак. Перш за ўсё ён асацыюецца з гістарычным дэтэктывам Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Але толькі тут, знаходзячыся побач з руінамі, адчуваеш маштаб былой велічы і прыгажосці. А яшчэ відавочны крытычны стан, у якім знаходзіцца Гальшанскі замак. Аб кансервацыі […]
12 мая на тэрыторыі сядзібы-музея ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) урачыста адкрылі першы ў Беларусі поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку — нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы, ЗША. Грошы на яго былі сабраны на краўдфандынгавай платформе talaka.by. Скультура была створана беларускім скульптарам Генікам Лойкам і адліта ва Украіне. Падкрэслім, што […]
Першы этап кансервацыі Крэўскага замка завяршыўся ў снежні 2017 г., праца працягнецца ў 2018-м пры ўмове выдаткавання сродкаў. Часовая кансервацыя Княжацкай вежы Крэўскага замка зроблена на прыстойным узроўні, падкрэсліў у размове з карэспандэнтам Sputnik кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікалай Волкаў. “Усё апрацавана як трэба, прыстойны ўзровень. Вынік […]
Знаходку выявілі 15 лютага на адным з раскопаў ля Старога замка ў Гродна. Меркавана, цагліна датуецца канцом XIV стагоддзя — часам, калі замак у Гродне перабудоўваў Вітаўт. Герб «Калюмны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Падобны герб сустракаўся на манетах […]
Археалагічныя знаходкі, зробленыя ў 2017 годзе, абвяргаюць меркаванне пра тое, што беларуская гісторыя сумная Sputnik склаў рэйтынг самых цікавых археалагічных знаходак 2017 года. У час летняга сезона палявых даследаванняў было зроблена мноства адкрыццяў. Зараз навукоўцы вывучаюць свае знаходкі, а мы ўспомнім пяць самых важных артэфактаў, што ўзбагацілі беларускую гісторыю. Старэй Тутанхамона […]
У снежні 2017 помнік Давыду Гарадзенскаму разам з пастаментам агульнай вагой амаль у 10 тон і вышынёй болей за 3,5 м дастаўлены з Мінска ў Гродна. Помнік складаецца з дзвух частак: пастаменту і самой скульптуры. Ён выкананы з светла-шэрага башкірскага граніту. На пярэднім баку — суровы твар Давыда Гарадзенскага і […]
Мы жывем у будучыні, якую сфармаваў Сталін: мільёны людзей розных поглядаў, паходжання, адукацыі, нацыянальнасці былі знішчаныя, бо не падыходзілі да мадэлі будучыні, што была вызначаная камуністычнай хімерай. СССР быў самай вялікай машынай знішчэння сваіх грамадзян. Галоўным рухавіком гэтай машыны быў І.Сталін. У сакавіку 2013 споўніцца 60 гадоў з дня яго […]
Нядаўна каля сарака членаў Мінскага таварыства рускай культуры “Русь” пад кіраўніцтвам Генадзя Уласава выправіліся ў незвычайнае падарожжа. Па слядах Першай сусветнай вайны быў арганізаваны своеасаблівы маршрут “суботніка памяці”. Першая сусветная вайна вельмі мала даследавалася савецкай гістарыяграфіяй. 3 падачы псеўдагісторыкаў яна ўспрымалася ў першую чаргу, як вайна імперыялістычная і чужародная нашаму народу. Таму і стаўленне […]