Гісторыя пад знакам Пагоні. Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршаю

Аршанская перамога тым разам не вярнула Вялікаму Княству Літоўскаму страчанага Смаленска. Але яна стала яскравай старонкай беларускай ваеннай гісторыі. Заняла адно з першых месцаў у шэрагу бліскучых трыумфаў нашай зброі.

Больш як у 60 бітвах перамагаў Канстанцін Астрожскі, але Ворша была найслаўнейшай. Тут найбольш праявіўся яго палкаводчы геній. Тут напоўніцу было скарыстанае ўменне адпаведна сілам праціўніка паставіць уласныя шыхты, нанесці ўдары ў патрэбным кірунку, навязаць ворагу сваю тактыку. Гетман ужыў фактар нечаканасці, максімальна выкарыстаў моц агняпальнай зброі ў вырашальны момант і асабістай мужнасцю натхняў ваяроў на гераічны чын.

 

© Тэлеканал БЕЛСАТ