Гісторыя пад знакам Пагоні. Канстытуцыя 3 траўня 1791

 

 Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай многія зразумелі -- трэба нешта мяняць, бо драпежніцкія кіпцюры расейскага арла сціскаліся ўсё мацней. Разумеў гэта і кароль, чакаючы зручнага моманту. І такі момант надарыўся у 1788 годзе: у Варшаве склікаецца вольны сойм, што пазней будзе названы "Вялікім", бо працягваўся цэлыя чатыры гады. Праца сойма закіпела. Прымаюцца важныя пастановы... 3 траўня 1791 года пры няпоўным складзе паслоў, была абвешчаная Канстытуцыя...

© Тэлеканал БЕЛСАТ