Край.BY. мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя

 

Чым жыла і як бавіла час залатая моладзь Беларусі ХІ стагоддзя? Вось уявіце: ваш бацька — старажытнарускі князь, маці — англійская прынцэса. Чым заняцца, як сябе рэалізаваць у жыцці? Матывацыя, сацыяльныя арэлі — гэта ўсё тэорыя, ты ж княжы сын, у цябе ўсё ёсць. Толькі і застаецца, што вайной куды схадзіць ці там незалежнасць якога княства ліквідаваць, Полацкага, напрыклад. Ну а там ужо нашчадкі разбяруцца, харошы ты быў ці злы, дзетак падлічаць і ў праекце КРАЙ.БАЙ пра цябе раскажуць. Ты галоўнае толькі так сына выгадуй, каб ён горад тваім імем назваў, а тады будзе ў тым горадзе і грамада гарадская, і рамёствы, і кнігадрукаванне, і веліч вякоў, і гонар сучаснасці.

© Рэдактар: Харланчук Павал
Выдавец: Будзьма беларусамі!