18 трагедый Другой сусветнай, схаваных савецкай прапагандай

Рівень секретності 18

Украінская студыя «1+1 Прадакшн» зняла дакументальную стужку-расследаванне. У ёй — 18 фактаў з гісторыі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны, якія хавала савецкая прапаганда. Па кожным з тых фактаў, кажуць стваральнікі фільма «Узровень сакрэтнасці 18», існуе дастаткова доказаў, каб яны не лічыліся ні версіямі, ні гіпотэзамі. Канал 1+1 — адзін з самых папулярных ва Украіне.

Большасць фактаў цалкам засакрэчаныя да гэтага часу. Кожны з іх — гэта вялікая памылка савецкага камандавання, затым была старанна схаваная савецкай уладай. Кожная каштавала сотняў і тысяч людскіх жыццяў.

1. Дняпроўскі дэсант 1943 — фантастычны подзвіг савецкіх салдатаў і маштабная памылка камандавання
2. Масавае забойства людзей НКВДыстамі ў Львоўскай турме
3. Кіеўскі ўмацаваны раён — асуджаныя на смерць
4. Падрыў 27 інкерманскіх штольняў разам з 10 000 тонаў боепрыпасаў войскамі НКВД
5. Палявыя ваенкаматы 1943 — чорнакашульнікі без артпадрыхтоўкі, без абмундзіравання і без зброі
6. Самы вялікі міф перамогі Чырвонай арміі — вызваленне Кіева
7. Керчанская дэсантная аперацыя 1 студзеня 1942
8. Патапленне цеплахода «Арменія»
9. Рутчэнкава поле. Расстрэл падлеткаў і параненых савецкімі войскамі ў Данецку ў чэрвені 1941 года
10. Вайсковая памылка абароны Севастопаля
11. Танкавая бітва пад Дубнам у 1941 стала самай буйной паразай СССР з-за адсутнасці паліва і радыёсувязі
12. Акружэнне і знішчэнне Паўднёва-Заходняга фронту савецкай арміі — найбольшае фіяска ў сусветнай вайсковай гісторыі
13. Падрыў Хрышчаціка разам з жыхарамі сіламі НКВД
14. Уцёкі ўсяго вайсковага камандавання з Севастопаля
15. Пекла ў Севастопалі
16. Падзеі ў Адэсе 1941
17. Знішчэнне ДнепраГЭСа
18. Знішчэнне 2,5 млн інвалідаў савецкімі спецслужбамі пасля вайны
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии