Кампутарная гульня пра вікінгаў

 

Рыхтуецца да выхаду кампутарная гульня пра вікінгаў The Banner Saga. Над ёй працуе індзі-студыя Stoic, якая ўжо выпусціла бясплатную онлайн-версію The Banner Saga: Factions.

Зараз жа распрацоўшчыкі занятыя стварэннем The Banner Saga: Chapter 1 – адзіночнай кампаніі, рэліз якой чакаецца для PC, PSN і Xbox Live.

Многія геймеры і крытыкі ўжо высока ацанілі анімацыю і стыль гульні. У ім ўгадваецца ўплыў дыснэеўскай «Спячай прыгажуні» 1959 года, а таксама работ Ральфа Бакшы і Дона Блата.

Што ж тычыцца свету вікінгаў, то яго, па прызнанні стваральнікаў, намеранна малююць без фэнтэзійных перабольшанняў накшталт эльфаў, гномаў і оркаў.

© Folkhome