Край.BY. Тлустая кропка ў татарскіх наездах – Клецк!

 

Клецк - людзі тут сяліліся яшчэ ў часы рымскіх імператараў, а драўляны замак збудаваў сам Яраслаў Мудры. Менавіта Клецк паставіў тлустую кропку ў гісторыі татарскіх наездаў. А на гаспадарчых падворках дагэтуль хаваецца ўспамін пра Мікалая Радзівіла Чорнага! А галоўная плошча Клецка названая ў гонар каго б вы думалі? Не Леніна і нават не найзнакаміцейшага тутэйшага жыхара Сымона Буднага, а ў гонар Уладзіміра Маякоўскага. Чаму – пакуль ніхто растлумачыць не здолеў.

© Рэдактар: Харланчук Павал
Выдавец: Будзьма беларусамі!