Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба?

 

У 1939 г. мяжа перасунулася на захад, і ўмацаванні перасталі быць патрэбнымі. Іх дэмантавалі ды пачалі будаваць новыя на новай, ужо савецка-нямецкай, мяжы. У 1941 г. рэшткі Лініі Сталіна не адыгралі важнай ролі ў абароне, танкавыя калоны Гудэрыяна іх не заўважылі. На Лінію забыліся.
Нядаўна пад Менскам паўстаў комплекс: збудавалі бутафорскія доты, выкапалі траншэі. Адбываюцца рэканструкцыі нямецка-савецкіх баёў. Побач стаіць помнік Сталіну. Гэта не дзяржаўны музей, а камерцыйнае прадпрыемства.

© 2011, Тэлеканал БЕЛСАТ