
Канец ХIV стагоддзя стаў цяжкім часам для нашай гісторыі. Складаныя ўнутраныя адносіны і напружаная міжнародная сітуацыя вымусілі эліту ВКЛ шукаць падтрымання ў суседніх краінах. Такі выбар зрабіў Ягайла.
Найстаражытнейшы горад Беларусі Полацк. Першая згадка пра яго ў летапісах датуецца 862 годам. Полацкая княства сталася пачаткам беларускай дзяржаўнасці. Першым вядомым нам полацкім князем быў Рагвалод.
Сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна і полацкай князёўны Марыі Яраслаўны падчас свайго княжання больш як удвая павялічыў абшары Вялікага княства. У сваіх бітвах Альгерд перамагаў тэўтонцаў пры рацэ Стрэве, татараў ля Сініх Водаў, адваяваў Смаленскае княства, тройчы хадзіў з паходам на Маскву. Ад другога шлюбу з цвярскою князёўнаю Вуллянаю Аляксандраўнай меў сем сыноў, адзін з якіх, Ягайла, стаў польскім каралём, заснаваўшы дынастыю Ягелонаў.
Клип на "Песню а князю Вітаўце", которая посвящённой легендарному герою Великого Княжества Литовского. Видео доступно на официальном сайте группы: www.staryolsa.com
тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні." Серыя пра "Міндоўга".
У першых летапісных згадках пра гэтага чалавека гаворыцца як пра ваяра-найміта, які ў 1230-я гг. змагаўся за ўладу са сваім сваяком Таўцівілам, а пазней ваяваў з крыжакамі. У 1240-х ён ужо валадарыў у Наваградку, дзе ў 1246 г. прыняў хрысціянства паводле візантыйскага абраду, пасля чаго, далучыўшы да Наваградка шэраг земляў, стаў першым рэальна зафіксаваным ў хроніках князем Вялікага княства Літоўскага.
Імя гэтай асобы абляцела ўсю Еўропу. І калі па адзін бок мяжы яго называлі шчытом і апошняю надзеяй дзяржавы, то па другі чалавекам, які, несумненна, прадаў душу дяблу. Да такой думку незычліўцаў мог схіліць той факт, што за сваё жыццё славуты літвін не зведаў ніводнай хваробы.

