
У 1563 вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі, адкрываючы шлях углыб ВКЛ. Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбітае пад Глыбокім. Ваеначальнікі ВКЛ у перамовах здолелі дамагчыся перамір'я да лістападу 1563. Паводле ўмоваў перамір'я войскі ВКЛ не маглі падступаць да Полацкай зямлі, яшчэ не цалкам занятай маскоўскім войскам, што дало Івану IV свабоду дзеянняў у гэтых землях.
тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні."
Пару валадарання Вітаўта ўсе летапісцы прызнаюць росквітам нашай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Гэты час нават назвалі залатым векам. Менавіта за Вітаўтам беларуская дзяржава стала самаю вялікаю ў Еўропе. Але шлях да ўлады быў не простым...
У якіх багоў верылі нашы продкі, перад тым як на беларускіх землях распаўсюдзілася хрысціянства?
5 хвілінаў з глыбіні стагоддзяў жыццё асобнага чалавека і шлях народу
1029 год быў вельмі няпростым. Знакі на зямлі і на небе цудоўным чынам паказвалі, што хутка здарыцца нешта важнае. У той год у князя Брачыслава нарадзіўся сын. Ягонае імя, Усяслаў, стане вядомым ува ўсёй Усходняй Еўропе. Менавіта за ягонага валадарання Полацкая дзяржава дасягнула свайго росквіту.

