Танкі другой сусветнай вайны

Параўнаем лепшыя танкі ІІ Сусветнай вайны — савецкі ИС – 2 (“Иосиф Сталин”) і нямецкі РZ VI Аusf В Тіgег II (Каралеўскі Тыгр).

РZ VI Аusf В Тiger II (Каралеўскі Тыгр).

Па брані і ўзбраенню Тыгр II быў лепшым цяжкім танкам Германіі. Саюзнікі яго празвалі “Каралеўскі Тыгр”. Тыгр II ад папярэдніх мадэлей адрозніваўся павялічанымі вугламі нахілу бронелістоў, больш моцным бранірваннем і прасторнай башняй з даўгаствольнай 88-мм пушкай, падкаліберны снарад, які на дыстанцыі прамога стрэлу паражаў усе танкі праціўніка без выключэння.

РZ VI Аusf В Тiger II

Павелічэнне баявой моцы танка было дасягнута коштам значных памераў машыны і павышэння яе масы. Таму хадавыя якасці Тыгра II былі нізкія, і эфектыўна дзейнічаць ён мог толькі ў абарончых баях. Баявое хрышчэнне машыны адбылося ў час нямецкай наступальнай аперацыі ў Ардэнах.
Танкісты саюзнікаў не ўвязваліся ў бой з Тыграм II. На іх наводзілі авіяцыю, якая з паветра знішчала праціўніка масіраванымі бомбавымі ўдарамі. Шмат Тыграў падарвалі немцы пры адступленні, не маючы магчымасці пераправіць іх праз рэкі. Усяго да канца вайны было выраблена 487 танкаў “Тыгр” II.

Тактыка-тэхнічныя дадзеныя:
Тып танка: цяжкі
Экіпаж: 5 чалавек
Баявая маса: 69,75 тон
Даўжыня: 10,43 метра
Шырыня: 3,75 метра
Вышыня: 3,09 метра
Колькасць пушак / калібр.7 /88 мм
Колькасць кулямётаў/калібр: 2/7,92мм
Браня лабавая: 150 мм
Браня бартавая: 80 мм
Рухавік: “Майбах”, карбюратарны, магутнасць 600л.с.
Максімальная хуткасць: 38км\гадзін.
Запас ходу: 170 км.

ИС – 2 (“Иосиф Сталин”)

Пасля з”яўлення ў немцаў новых супрацьтанкавых гармат у СССР стаў патрэбным новы цяжкі танк з моцным узбраеннем і бранёй. На базе КВ-13 (“Клім Варашылаў”) выпусцілі дзве мадэлі танкаў: ИС-1 і ИС-2. ИС-1 выпускаўся з кастрычніка 1943 года і меў 85-мм пушку і 3 кулямёты. Але гэта магутная машына патрабавала больш моцнае ўзбраенне. Таму, амаль адначасова з ИС-1 быў разгорнуты выпуск ИС-2 з даўгаствольнай пушкай калібру 122 мм. Такую пушку ўпершыню ўстанавілі на танк. Яна ўпаўтары разы пераўзыходзіла 88-мм пушку Тыгра II. Яе бранябойны снарад важыў 25 кг, меў пачатковую хуткасць 790 м\сек і на дыстанцыі 500 метраў прабіваў браню 140 мм. Дзякуючы ўдалай канструкцыі, хуткасць і манеўранасць машыны павялічылася. Танк быў просты ў эксплуатаванні, і многія агрэгаты можна было замяніць у палявых умовах. Камандаванне вермахта забараніла сваім танкістам уступаць у адкрыты бой з ИС-2 і загадвала дзейнічаць супраць іх з засад і ўкрыццяў.
Баявое хрышчэнне танкі прайшлі ў Карсунь-Шаўчэнскай наступальнай аперацыі ў лютым 1944 года. Усяго было зроблена да сярэдзіны 1945 года 3483 машыны.

ИС-2

Тактыка-тэхнічныя дадзеныя:
Тып танка: цяжкі
Экіпаж: 4 чалавек
Баявая маса: 46 тон
Даўжыня: 9,83 метра
Шырыня: 3,07 метра
Вышыня: 2,73 метра
Колькасць пушак/калібр: 1/122 мм
Колькасць кулямётаў/ калібр: 3/7,62мм
Браня лабавая: 120 мм
Браня бартавая: 90 мм
Рухавік: В-2ИС, дызельны, магутнасць 520л. с.
Максімальная хуткасць: 37 км\г.
Запас ходу: 240 км

Падрыхтаваў Антон Жук

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии