Старажытны перыяд

46 артыкулаў

(90 тыс. год да н.э. – VIII ст.)

Старажытны перыяд беларускай гісторыі пачынаецца са з’яўленнем старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі 100-40 тыс. гадоў назад. Цёплыя перыяды ў Еўропе змяняліся халоднымі і наадварот. Чалавецтва ў сваім развіцці прайшло агульнавядомыя перыяды: каменны век, бронзавы век і жалезны век.
Жалезны век або ранняе сярэднявечча стала світанкам новай эпохі. Большасць навукоўцаў з многіх краін давялі, што значныя тэрыторыі усходняй Еўропы засялялі балцкія плямёны. Гэта перыяд V-III стст. да н.э. Першыя плямёны гэтай эпохі, якія засвоілі культуру вырабу жалеза, характэрнай керамікі былі мілаградцы — плямёны мілаградскай культуры, названай так па гарадзішчы каля вёскі Мілаград на Гомельшчыне. Мілаградская культура ўжо з’яўляецца першай ілюстрацыяй жыцця старажытнага грамадства будучай Літвы-Беларусі, а пачыналася ўсё з гісторыі Няўрыды. Неўры рассяліліся ад Буга да Сожа, гэта практычна тэрыторыя дзе ў будучым нашчадкі мілаградцаў назавуцца Дрыгавічамі і Радзімічамі.
А да VIII ст. на больш абшырнай тэрыторыі Ўсходняй Еўропы заяўляюць пра сябе тры дзяржаўныя ўтварэнні: Полацкае, Тураўскае і Смаленскае княствы здесь.