Выбух сусветнай вайны значна павялічыў цікавасць нямецкіх гісторыкаў і публіцыстаў да праблем нярускіх народаў Расіі. У 1915—1916 гг. у Германіі з’явіўся шэраг прац, дзе аўтары разглядалі разнастайныя канцэпцыі выкарыстання Рэйхам вызваленчых імкненняў палякаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, фінаў і нават украінцаў. Аднак усцяж яны не выказвалі зацікаўлення беларусамі. У 1915 г. […]
Перыяд Расійскай Імперыі
Пасля рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. царскі ўрад імкнуўся нейтралізаваць апазіцыйны рух. З 1907 па 1910 гг. было зачынена больш 40 прафсаюзаў. Шмат удзельнікаў рэвалюцыйных падзей апынулася ў турмах. Толькі ў 1908 г. праз Менскую турму прайшло больш 24 тысяч чалавек. Былі забаронены шматлікія асветныя таварыствы і кружкі. Аднак царскі […]
Пасля царскіх рэформаў паскорылася фармаванне агульнарасійскага рынку. I ў сувязі з гэтым важна высветліць, ці заставалася месца для развіцця нацыянальнай эканомікі, нацыянальнага рынку, эканамічнай кансалідацыі жыхароў Беларусі. Аграрная каланізацыя Навукова-тэхнічны прагрэс і Расія. Дзевятнаццатае стагоддзе – час уздыму навукова-тэхнічнай думкі, машынізацыі вытворчых працэсаў і станаўлення цывілізаванага побыту. 3 80-х гадоў і […]
Паўстанне 1831 г. вымусіла царскі ўрад заняцца шляхецкім станам у Беларусі грунтоўна. Усе папярэднія захады цалкам так і не супакоілі мясцовую шляхту. Мікалай I рабіў вялікія намаганні, каб ліквідаваць шляхецкую апазіцыю. Царская амністыя тычылася толькі земляў былога Каралеўства Польскага і не распаўсюджвалася на Беларусь. Паўстанцаў забіралі ў рэкруты. Царскі ўказ 1831 […]
Замена польскіх школаў рускімі Закрыццё Віленскага універсітэта. Актыўны ўдзел студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў адной з прычынаў перагляду Мікалаем I усёй сістэмы адукацыі ў Беларусі. Найперш ён закрыў Віленскі універсітэт, цэнтр культуры беларускага, літоўскага і польскага народаў. Праўда, факультэты медыцынскі і багаслоўскі былі ператвораныя ў Медыка-хірургічную акадэмію і духоўную […]
Ігнараванне беларускасці. Ва ўрадавых колах не звярталі ўвагі на беларускіх сялянаў і беларускую культуру. Насельніцтва краю лічылася польскім ці рускім, толькі спаланізаваным. Такі погляд не без уплыву запісак Міхаіла Мураўёва падзяляў і Заходні камітэт, які спецыяльна займаўся справамі заходніх губерняў Расіі. А таму ў адказ на русіфікацыю мясцовыя землеўладальнікі і асабліва […]
Таемныя таварыствы Цэнтрам патрыятычнага руху заставалася Вільня, дзе канцэнтравалюя грамадскія i навукова-культурныя сілы краю. Магутным асяродкам вальналюбных памкненняў быў Biленскi універсітэт. Meнавітa там з ініцыятывы студэнтаў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча i Францішка Малеўскага узнікла таемнае таварыства філаматаў, якое атрымала назоў ад грэцкага слова philomathes (той, хто імкнецца да ведаў). […]
Турма-замак Пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя астрог у адрозненне ад многіх будынкаў на ўсім працягу свайго існавання выкарыстоўваўся толькі па прамым прызначэнні. Неабходнасць пабудовы новай турмы ў Мінску было выклікана і тым, што стары будынак Мінскага астрога, які знаходзіўя на тым месцы, дзе цяпер размешчана 3-я гарадская бальніца, прыйшоў у пагрозліва […]
Няўдалыя нацыянальна-вызваленчыя паўстанні палякаў быццам дэскрыдытавалі сябе. Беларускія патрыёты ў пошуках новага шляху для свайго народа прыйшлі да сацыялістычнай дактрыны і перэарыентацыі з Польшчы на Расію. Спеў усерасійскі выступ бедных супраць багатых (сацыялістычная рэвалюцыя). Растрэл шэсця пецярбургскіх працоўных з сем’ямі 9 студзеня 1905 г. сатрос усю краіну. Хваля сутычак і мітынгаў […]