Скандынаўскія цэнтры на абшарах Беларусі: Полацак, Маскавічы, Пруднікі, Гнёздава/ Сьвінецак

Цэнтрам першага скандынаўскага княства на абшарах сучаснай Беларусі стаўся Полацак. З вікінгамі-русамі наўпрост зьвязана зьяўленьне места Полацкага ў гісторыі. Першае паведамленьне пра Полацак датуецца 862 г., калі вараскі конунг Рурык (Rorik) аддаў умцаванае селішча Полацкае аднаму са сваіх ярлаў: «овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро» [Paszkiewicz 1963:151]. Падкрэсьлiм, што найбольш раньнія «гарадзкія» памяткі Полацку паходзяць з другой паловы IX ст. Пра існаваньне славянскага «дагарадзкога» селішча сьведчыць толькі ляпны посуд VIII - першай паловы IX ст.
Наступная зьвестка пра Полацак датуецца 980 г. i зноў зьвязана з княжаньнем у горадзе аднаго з вараскіх конунгаў Рангвальда/Rangvald, які прыйшоў «изь заморья имаше власть свою в Полотьске». Iмя Рангвальд было досыць папулярнае сярод швэдзкіх вікінгаў i рыцараў ажно да XV ст. Напрыклад, Рангвальдам звалі ярла скандынаўскай калёніі Al-dejgjuborg/Старая Ладага ў пачатку XI ст., які прыбыў на Усход ca Швэцыі разам з прынцэсай Інгегерд/Ingegerd († 1050), дачкой першага хрысьціянскага караля Швэцыі Улафа Шотконунга (Olof Skotkonung, 1020 †).
Акурат вікінг Рангвальд стварыў першую гістарычную дзяржаву ў Беларусі, заклаў пачатак дынастыі полацкіх князёў. Княства Рангвальда (15 тыс. кв, км) супадае, згодна з археалягічнымі памяткамі, з абшарамі полацкіх крывічоў [Semyanchuk 1996:42]. Крывічы былі асноўным насельніцтвам гэтай дзяржавы, празваўшы свайго конунга-князя славянізаванай мянушкай Рагвалод. Хутка Полацкае княства пашырыла свае межы за кошт земляў ліваў i латгалаў. Апошняе, відаць, i выклікала імкненьне канкурэнта - Ноўгараду - на чале зь вікінгам Уладзімерам/Valdemar распачаць татальную вайну. Рэч у тым, што згаданы кіеўска-наўгародзкімі летапісамі клясычны шлях «з варагаў у грэкі» быў нашмат менш эфэктыўны за ягоны полацкі варыянт. Праз Рыскую затоку й Даўгаву-Дзьвіну (старашвэдзкае Duna) можна было хутчэй выйсьці ў Дняпро й Чорнае мора. Клясычны «наўгародзкі» шлях: Фінская затока - Нява-Ладаскае возера - Старая Ладага/Aldejg-juborg - Волхаў - Ноўгарад-Ільмень - Дняпро - быў больш складаны, доўгі й нязручны. Канкурэнцыя Полацку зводзіла на тлум міжнародны гандаль швэдзкіх купецкіх карпарацыяў Біркі й Сігтуны. Маем на ўвазе перадусім варагаў (varjager) i калбягаў (kulbingar/kylfingar). Гэтыя вараскія карпарацыі кантралявалі Ноўгарад/ Holmgard i Кіеў/Konugard. Такім чынам, наўгародзка-кіеўская скандынаўска-славянская дзяржава «вельмі хутка сутыкнулася са спробаю гегемона з боку іншай скандынаўска-славянскай дзяржавы, узьніклай, верагодна, адначасова ў басэйне Дзьвіны з цэнтрам у Полацку, якая імкнулася пракласьці новы шлях з Балтыцкага мора ў Дняпро» [Sten-der-Petersen 1953:248]. Акурат на грошы варагаў i калбягаў наўгародзкі конунг Уладзімер/Valdemar за тры гады (977-980) назьбіраў вялізарнае войска ў Швецыі, каб зруйнаваць Полацак i Полацкае княства [Stender-Petersen 1953: 250-251].
Наступная смутная гісторыя - захоп Уладзімерам Полацку, забойства Рангвальда i ўсіх ягоньгх сыноў, згвалтаваньне Рагнеды/Ragnhild, зруйнаваньне места (якому давялося адбудоўвацца на новым мейсцы) -добра вядомая беларускаму чытачу. Іншая справа, што ключ усіх гэтых падзеяў знаходзіцца ў старажьггаай Швецыі й барацьбе розных купецкіх карпарацыяў (bolag) швэдзкіх вікінгаў за Вялікі Усходні шлях (Storosterled). Нагадаем, што барацьба Полацку з Ноўгарадам i Кіевам праходзіць скрозь усю гісторыю старажытнай Русі: «и оттоле мечъ взимають Рогволожи внуци противу Ярославлим внуком». Дасьледнікі лі-чаць, што «Полацкае княства ўяўляла сабою найбольш самастойную палітычную адзінку старажытнай Pyci» [Alekseev 1966:290]. Мэтаю самастойнай палітыкі гэтай скандынаўска-славянскай дзяржавы быў кантроль над гандлёвымі шляхамі з Балтыкі празь Дзьвіну й Дняпро ў Чорнае мора.Вараскі меч. X ст.
Каб забясьпечыць кантроль i абарону, Полацкае княства заснавала ў XI стагодзьдзі шэраг невялікіх гарадзішчаў-умацаваньняў. У заходнім (неславянскім) кірунку імі былі Герцыке (Gersika, Jersika) й Кукенойс (Кокnese). Ува ўсходнім кірунку - Усьвяты, Сураж, Друцак, Кавалі, Каспля, Ворша, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Стрэшын, Рэчыца. Скандынаўская назва Русі - Гардарыка (Gardarike) - азначала якраз сеціва ўмацаваньняў-гарадзішчаў, але не краіну заможных местаў. У самой тагачаснай Швецыі ўмацаваньні селішчаў адсутнічалі, бо не было сталай пагрозы. Прыгадаем, што ў беларускай мове захавалася слова «гарадок» альбо па-старабеларуску «гарадзец» у значэньні «невялікі ўмацаваны горад» [HSBM 7-1986:86].
Свайго росквіту Полацкая дзяржава дасягнула ў XI ст. Акурат тады князі дынастыі Рангвальда Брачыслаў/Bertsilejf (1003-1044) і Ўсяслаў Чарадзей (1041-1101) кантралявалі Рыска-Дзьвінскі й Дзьвінска-Дняпроўскі абшар Вялікага Усходняга шляху. Невыпадкова, што, паводле матэр'ялаў раскопак, з другой паловы XI ст. рэзка ўзрастае колькасьць заходнеэўрапейскіх манэтаў у скарбах, хаваных па Дзьвіне [НВ 2000-1:158]. Сымбалем дзяржаўніцкіх амбіцыяў робіцца збудаваная ў сярэдзіне XI ст. у Полацку катэдра Сьв. Сафіі. Апрача Полацку, такі храм маюць толькі Канстантьшопаль, Кіеў i Ноўгарад i пазьней - Стакгольм.
Заняпад Полацкага княства наўпрост зьвязаны са стратай кантролю над воднымі гандлёвымі шляхамі, перадусім над выхадам у Балтыцкае мора. У 1212 годзе Полацкая дружына на чале з князем Уладзімерам († 1216) прайграла вайну з рыскім біскупствам i ордэнам мечаносцаў за кантроль над Рыска-Дзьвінскім шляхам. У сваёй «Славянской хроніцы» варожы Полацку Арнольд зь Любэку (пачатак XIII ст.) паведамляе: «Такт чынам расьцьвіў касъцёл Божы ў Лівоніі дзякуючы біскупу Альбэрту - але король Русі з Полацку меў звычай зьбіраць даніну зь ліваў, у чым яму адмовіў біскуп. Тому гэты король (Уладзімер Полацкі) рабіў жорсткія напады на Лівонію й Рыгу» [1990:365]. Па вайне палітычнае значэньне Полацку падае. У XIII-XIV стст. Полацак, як Віцебск i Смаленск, працягвае гандлёвыя стасункі з шведзкім Готляндам (да 1361 г.), але ўжо толькі праз пасярэдніцтва Рыгі. Адначасова зьнікае скандынаўскі матэр'ял археалягічных помнікаў, пачынаецца так званы безманэтны пэрыяд у гісторыі Беларусі, западаюць скандынаўскія калёніі ў Маскавічах i Прудніках. Новая беларуска-летувіская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, палітычным цэнтрам якой спярша быў Наваградак, пераймае мэты балтыцкай палітыкі Полацкага княства. Кульмінацыяй гэтай палітыкі стаўся 1566 г., калі ВКЛ завалодала Лівоніяй i Рыгай ды зьліквідавала Ордэн мечаносцаў.

© А.Котлярчук "Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў"