Францішак Скарына і яго сімволіка

Cемантыка скарынаўскіх сімвалаў і энакаў тэма выключна важная і мала распрацаваная. Паходжанне першага сімвала «Сонца і месяц» — аўтарскай манаграмы і выдавецкай маркі Скарыны — дастаткова падрабяэна вывучана і асобна спыняцца на ім няма неабходнасці. Звернем увагу на другі і трэці знакі:   і   .Скарына

Гэтыя сімвалы не маюць канкрэтнай наэвы. Пры апісанні і тлумачэнні эвычайна прыводзяць іх непасрэдныя выявы. Разам з сімваламі «Белае поле», «Сонца і месяц», Знак   прысутнічае на тытульным лісце Бібліі. Ён сустракаецца толькі разам з сігнетам «Сонца і месяц». Невядома ніводнага прыкладу яго асобнага ўжывання. За выключэннем партрэта, на ўсіх фігурных гравюрах, тытульным лісце, на адной з віньетак ён прыведзены «ў лінію» побач з аўтарскай меткай. Цікава, што не наглядаецца ўстойлівага размяшчэння аднаго знака адносна другога. На тытульным лісце і віньетцы злева змешчаны сігнет, справа — «» знак. У іншых выпадках сустракаюцца прыклады і адваротнага размяшчэння. Згодна з існуючымі меркаваннямі, «» знак прысутнічае толькі на гравюры «Доктар Франціск Скарына». Выявы «»  і «» знакаў знаходзяцца адпаведна злева і справа ад галавы вучонага. Прыведзены яны на геральдычных шчытах, на якія апіраюцца львы. Такая акалічнасць паслужылападставай многім даследчыкам бачыць у іх выявы гербаў. Мелі месца і іншыя прапановы. Яны падрабязна апісаны В. Шматавым у кнізе «Спадчына Скарыны. Зборнік матэрыялаў Першых Скарынаўскіх чытанняў (1986)», выдадзенай у 1989 г.

Я. Неміроўскі ў кнізе «По следам Франциска Скорины» (1990 г.) называў «» і «» знакі «таямнічымі». Гэта ацэнка адлюстроўвае стан праблемы і недасканаласць вядомых тлумачэнняў. Такое становішча абумоўлена ў значнай ступені памылковым выбарам на-прамку пошуку. Справа ў тым, што ні адзін з названых сімвалаў не мае адносін да фамільных гербаў. Ключом для разгадкі «» знака, які ўяўляе сабой прыклад рэбуснага пісьма, нам паслужыць вылучэнне яго асобных элементаў і прачытанне тэкстаў уводзін і пасляслоўяў. Адзначым, што I. Штрытэр бачыў у ім спалучэнне вялікіх літар Т і Б. На прысутнасць літары Т указвалі П. Уладзіміраў І У. Стасаў. М. Шчакаціхін і Л. Баразнатаксама выдзялялі літару Б. Патрэбна пагадзіцца, што менавіта гэтыя дзве літары Б і Т складаюць частку сімвалічнага тэксту. Калі ўважліва прачытаць прадмовы і пасляслоўі, то можна заўважыць, што практычна ў кожнай кнізе Бібліі Скарына адзначае, што яго праца выканана «С ПОМОЩИЮ В ТРОИЦЕ ЕДИНОГО БОГА» ці «КО ЧТИ И К ПОХВАЛЕ БОГУ В ТРОИЦЕ ЕДИНОМУ». Прысвячэнне сваей працы БОГУ Ў ТРОІЦЫ АДЗІНАМУ сустракаецца ў розных варыянтах, аднак сэнс прысвячэння застаецца нязменным. Няцяжка здагадацца, што сімвалам адзінства на «Т»-знаку з’яўляецца трохкутнік.

Пасля прачытання «» знака, які цяпер можна назваць «Троіца», ніякіх цяжкасцей не ўяўляе трактоўка «К»-знака. Гэта вобразная выява кароны. Знак «Карона» невыпадкова сустракаецца на партрэце асветніка. Разам з «Троіцай» ён адпавядае «БОЖЕСТВЕННОЙ И ЖИТЕЙСКОЙ МУДРОСТИ» Скарыны, кіруючыся якой ён прысвячае сваю працу БОГУ Ў ТРОІЦЫ АДЗІНАМУ і «НАЛАГАВШЕМУ ГОСПОДАРЮ ЖИКГЫМОНТУ КАЗИМИРОВИЧУ», вялікаму князю Літоўскаму І каралю Польскаму. Менавіта ён на працягу ўсёй выдавецкай дзейнасці асветніка заставаўся на каралеўскім троне.

Прыведзеныя намі прачытанні сімвалаў невыпадкова настолькі простыя: Біблія Скарыны адрасавалася шырокім масам, прадстаўнікам самых розных саслоўяў. Аднак гэта не аргумент для навуковых даследаванняў. Да таго ж, мы ведаем, што чытацкая аўдыторыя падзялялася Скарынаю на людзей простых і мудрых. Таму прадоўжым абмеркаванне.

Адзначым, што прысутнасць сімвала «Карона» на партрэце асветніка лагічна абаснавана, паколькі твор носіць свецкі, а не біблейскі характар. Гэтай акалічнасцю можна растлумачыць, што на гравюрах «Карона» сустракаецца рэдка — толькі два разы. Зразумела, што не было ніякай патрэбы выносіць яе і на тытульны ліст Бібліі, паколькі Біблія — гэта Святое пісанне і ніякіх асабістых прысвячэнняў яно мець не можа. Другім творам, на якім сустракаецца знак «Карона», з’яўляецца самая багатая на сімволіку гравюра «Ізраілевы палкі ля храма божага». Выява сімвала тут больш канкрэтная, без крыжа, што, трэба меркаваць, больш адпавядае біблейскаму сюжэту. Прысутнічаюць на ёй і энакі «Сонца і месяц» і «Троіца». Усе сімвалы ўпрыгожваюць сцягі авангарда войска. На гравюры выразна падкрэсліваецца прыналежнасць «Кароны» вялікаму князю Літоўскаму і каралю Польскаму Жыгімонту I Старому. Дасягаецца гэта наступным чынам: адразу ж пасля сімвала «Карона» змяшчаецца сцяг з выявай фрагмента герба князёў Астрожскіх. Нагадаем, што менавіта Канстанцін Астрожскі, кашталян віленскі, быў добра вядомым чалавекам. Ён узначальваў вялікакняжацкае войска і атрымаў бліскучыя перамогі больш чым у паўсотні баях, у тым ліку над маскоўскім войскам у 1514 годзе ў бітве пад Воршай. Як бачым, слава князёў Астрожскіх не абыдзена ўвагай Скарыны.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии