Лужычане

Лужычане, лужыцкія сербы (ням. Sorben, н.-луж. Serby, в.-луж. Serbja, Serbski lud), сорбы, венды, лугіі — славянскі этнас.  Рэшта неасіміліраванага славянскага насельніцтва ўсходняй Нямеччыны, у цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Лужыцы, гістарычнай вобласці, якая ўваходзіць у склад сучаснай Нямеччыны. Лужыца падзяляецца на Ніжнюю Лужыцу (Dolna Luzyca) — на поўначы, у федэральнай зямлі Брандэнбург, і Верхнюю Лужыцу (Hornja Luzica) — на поўдні, у федэральнай зямлі Саксонія. Гэіа апошняя захаваная этнічная супольнасць славян Нямеччыны, прадстаўнікі якой выкарыстоўваюць славянскую мову.

Лужыца на карце Еўропы
Лужыца на карце Еўропы

Сучасныя лужычане – рэштка лужыцкіх сербаў ці проста сербаў, аднаго з 3-х галоўных племянных саюзаў палабскіх славян, у лік якіх уваходзілі таксама племянныя саюзы люцічаў (велетаў або вельцаў) і бодрычаў (абадрытаў, рэрэгаў). Палабскія славяне ці, па-нямецку, венды, у раннім сярэднявеччы засялялі не меней траціны тэрыторыі сучаснай нямецкай дзяржавы – поўнач, паўночны захад і ўсход. У цяперашні час усе яны, за выключэннем лужычан, цалкам анямечаны. Працэс уключэння палабскіх і паморскіх земляў у склад германскіх дзяржаў расцягнуўся на перыяд з VIII па XIV стагоддзе. Першыя спробы заваяваць зямлі лужыцкіх сербаў распачаў яшчэ Карл Вялікі. Аднак лужычане вярнулі сваю незалежнасць. У 928-929 гадах нямецкі кароль Генрых I перамог саюз лужыцкіх плямёнаў, і яны патрапілі пад уладу Германскага каралеўства. У пачатку XI стагоддзя лужыцкія землі былі заваяваныя Польшчай, аднак, неўзабаве перайшлі пад уладу Мэйсэнскага маркграфства. У 1076 годзе германскі імператар Генрых IV саступіў Лужыцкую марку Чэхіі. У Лужыцу масава перасяляліся каланісты з Нямеччыны, якія атрымоўвалі ад чэшскай дзяржавы розныя гандлёвыя і падатковыя прывілеі. Пасля ўсталявання ў Чэхіі дынастыі Габсбургаў працэсы анямечвання славянскага насельніцтва паскорыліся. У XVII стагоддзі лужыцкія землі былі саступлены Саксоніі, а ў XIX стагоддзі ўвайшлі ў склад Прусіі, з 1871 года – у складзе Германскай імперыі. Першыя паселішчы лужыцкіх сербаў, у адпаведнасці з нямецкімі тэорыямі, зафіксаваныя каля VI стагоддзя. У Брандэнбургу існуе адрэстаўраваная Лужыцкая крэпасць IX-X стст. Раддуш. Сучасную Лужыцкую мову падзяляюць на верхнелужыцкую і ніжнелужыцкую. Таксама ёсць Лужыцкі гімн на абодвух мовах і агульны герб. Лужыцкія сербы – адна з чатырох афіцыйна прызнаных нацыянальных меншасцяў Нямеччыны (нароўні з цыганамі, фрызамі і датчанамі). Лічыцца, што сербалужыцкія карані цяпер маюць каля 60 тыс. грамадзян Германіі, з якіх 20 тыс. жыве ў Ніжняй Лужыцы (Брандэнбург) і 40 тыс. – у Верхняй Лужыцы (Саксонія). З 1912 года дзейнічае нацыянальна-культурная арганізацыя лужычан «Дамавіна».

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии