Асаблівасці гарадской эканомікі. Прамысловасць спрыяла росту гарадоў. У значныя прамысловыя цэнтры ператвараліся Беласток, Мінск, Віцебск, Гародня, Пінск, Гомель, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Але ў Беларусі фабрычна-заводская вытворчасць размяшчалася пераважна ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніцаў сыравіны, памешчыцкіх капіталаў і танных сялянскіх рук. А гарады заставаліся збольшага гандлёва-адміністрацыйнымі, чым прамысловымі асяродкамі. Яны ўражвалі шматлікасцю пераважна […]