Беларускі бацька «К...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Беларускі бацька «Кодака»

1 Посты
1 Карыстальнікі
0 Likes
1,321 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

У 1828 годзе ў маёнтку Мацы, што за 15 кіламетраў ад Кобрына нарадзіўся Уладзіслаў Малахоўскі. На той час у Мацах жыло каля 300 жыхароў. Малахоўскія былі ўласнікамі 415 дзесяцін зямлі. Зусім блізка была вёска Стрыгава — цэнтр воласці. Там былі праваслаўная царква, валасное ўпраўленне, народнае вучылішча, школа, хлебны магазін, карчма і бровар.
Пасля хатняга навучання Уладзіслаў Малахоўскі набываў веды ў Свіслацкай гімназіі, затым у Пецярбургскім інстытуце шляхоў зносін. Менавіта ў Пецярбургу яго апанавалі ідэі свабоды і дэмакратыі і менавіта там ён пазнаёміўся з Кастусём Каліноўскім.
Калі ў 1862 годзе К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанцаў, Малахоўскі прыклаў шмат намаганняў, каб ператварыць гэтае выступленне ва ўсерасійскае сялянскае паўстанне за зямлю і волю. На гэты час Ул. Малахоўскі займаў пасаду начальніка паўстанцаў Вільні. І на яго плечы легла цяжкая адказнасць за вырашэнне лёсаў тых, каго паўстанцы лічылі найбольш вінаватымі перад народам. Зразумела, такая “зачыстка” выклікала бязлітасную жорсткасць з боку ўлады.
Кодак
Малахоўскі разумеў, што яму далей у Вільні заставацца небяспечна, таму ў жніўні 1863 года адправіўся за мяжу, у Кёнігсберг, дзе стаў прадстаўніком К.Каліноўскага, займаючыся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. Пасля разгрому паўстання яму ўдалося (відаць, за вялікія грошы) пазбегнуць арышту. І, атрымаўшы англійскі пашпарт, ён выехаў у Лондан. Тады яму было 36 гадоў.
У Лондане былы беларускі паўстанец стварыў уласную фірму, і ўжо праз пяць гадоў яе ведала ўся Еўропа. А займаўся наш зямляк фотасправай. Інжынер Малахоўскі значна ўдасканаліў працэс фатаграфавання. Фотапласцінкі ён замяніў на плёнку, пакрытую бромсерабром. Ягонае адкрыццё выклікала пераварот у сусветнай фотасправе. Гэта быў 1878 год.
Уладзіслаў Малахоўскі стаў выязджаць у розныя краіны, прапаноўваючы свае адкрыццё. Не абмінуў ён і Расію. Калі ў Маскве ў 1882 годзе праходзіла Усерасійская выстава, Малахоўскага нават узнагародзілі медалём. Невядома, ці прыязджаў гэты чалавек на сваю малую радзіму - Кобрыншчыну. У маёнтку, напэўна, яшчэ жылі бацькі або нехта з родзічаў...
Але разам са славай заўсёды ідзе зайздрасць. Знайшліся тыя, хто яго “падставіў”. Пачаліся судовыя працэсы. Віну яго не даказалі. Але маральная рана ў душы засталася. І як вынік — у 1900 годзе ў Жэневе Малахоўскі скончыў жыццё самагубствам. Там і пахаваны.
А цяпер наконт “Кодака”. Знакамітай на ўвесь свет фірмы магло і не быць, калі б гэтую касету не прыдумаў наш зямляк — літвін з-пад Кобрына Уладзіслаў Малахоўскі (з англійскім пашпартам на імя Леона Варнеркі). Што ж засталося ад маёнтка Мацы пад Кобрынам?
Нажаль, нічога. Нават каменя з падмурка. І прозвішча такога няма ў мясцовым тэлефонным даведніку. І надмагілля на могілках няма з прозвішчам Малахоўскі.

 
Размешчана : 18 лістапада 2017 01:29
Падзяліцца: