Ґуды

У гэтай тэме 5 адказы, 6 удзельнікі, апошняе абнаўленне 5 гады(-оў) таму.

Прагляд 6 паведамленняў - з 1 па 6 (з 6 усяго)
  • Аўтар
    Посты
  • #1856
    litvin
    litvin
    Мадэратар
    Усяго адказаў: 33

    Вось на Вікіпэдыі знайшоў цікавую рэч:

    Ґуды (па-летувіску: Gudai) — традыцыйная летувіская назва беларусаў. У ХІХ ст. існавалі таксама іншыя значэньні дадзенага тэрміну: гэтак жыхары Прусіі называлі жамойтаў, ды й іншых сваіх паўднёвых суседзяў — ліцьвінаў, аўкштотаў, палякаў.

    Паходжаньне

    Слова вядомае ад XV ст. Найбольш пашыраным ёсьць погляд, што слова Ґуды паходзіць ад назвы народу готаў. Верагодна, балты засвоілі гэтую назву ў ІІ-ІІІ стст., калі готы прасоўваліся з Павісьленьня ў Паўночнае Прычарнамор’е. Іхныя шляхі ішлі й праз сучасныя беларускія землі. Зь цягам часу назва Ґуды была перанесеная з готаў на іншыя суседнія народы, пакуль, нарэшце, не замацавалася за беларусамі. Ад этноніму гуды, ці адпаведных атрапанонімаў паходзіць назва шэрагу населеных пунктаў у Беларусі й Летуве. Канцэнтруюцца яны ў асноўным у зоне старажытных славяна-балцкіх кантактаў.

    Сёньня ж у летувіскай мове замест слова Gudai для пазначэньня беларусаў ужываецца Baltarusiai.

    Населеныя пункты з коранем «гуд»

    Беларусь
    Гудава-Зямянскае — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскае вобласьці.
    Гудавічы/Гудовічы — вёска ў Ігуменскім раёне Менскае вобласьці.
    Гудагай — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці, цэнтар сельсавету.
    Гудалаўка — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудалі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудалішкі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзевічы — вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскае вобласьці, цэнтар сельсавету.
    Гудзелі — вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзелі — вёска ў Стаўпецкім раёне Менскае вобласьці.
    Гудзелішкі — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскае вобласьці.
    Гудзенікі — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзеняты — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзеняты — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзінішкі — вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзішкі — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудзішкі — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудоўшчына/Гудаўшчына — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гудоўшчына/Гудаўшчына — вёска ў Маладэчанскім раёне Менскае вобласьці.
    Гуды — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскае вобласьці.
    Гуды — вёска ў Валожынскім раёне Менскае вобласьці.

    Летува
    Гуды — вёска ў Мажэйкаўскім раёне.
    Гуды — вёска ў Расенскім раёне.
    Гуды — вёска ў Кельменскім раёне.
    Гуды — вёска ў Пагескім гарадзкім раёне.

    #2656

    alehna
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 3

    Як я разумею гуды ад назвы ракi ГУД (неман ) I пры чым тут готы ?

    #2657

    Kurt
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 12

    Деревня Губичи. Интересует морфология и история.

    #2658
    Licvin
    Licvin
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 13

    @Дзежкун wrote:

    Деревня Губичи. Интересует морфология и история.

    Хутчэй за ўсё – ад прозвішча заснавальніка Губіч.
    Прозвішча Губіч – ад слова губа.

    #2660

    ania007
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 3

    карысныя спасылкі. дзякуй!

    #2661

    andrej korneev
    Чытач
    Усяго адказаў: 5

    @Дзежкун wrote:

    Деревня Губичи. Интересует морфология и история.

    Что означает – Губичи?

    Из книги: А. Ф. Рогалев. От Гомиюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах (Гомель: Барк, 2006. – С. 207).
    “У каждого населенного пункта – своя история, а название фиксирует, как правило, начальный ее этап. В наименовании деревни Губичи Буда-Кошелёвского района, расположенной к северо-западу от Гомеля, как будто можно видеть отображение древнерусского личного имени Губа, которое, вероятно, имело скрытую тотемистическую подоснову, поскольку указывало на часть тела какого-то обожествлявшегося в далеком прошлом животного.
    О существовании имени Губа в антропонимиконе наших предков свидетельствует достаточно распространенная фамилия Губин. Потомки или подданные некоего Губы могли также получать «фамильное прозвание» Губич. Если Губе принадлежала целая деревня, то ее и назвали Губичами. Однако в данном случае, по-видимому, не всё было так просто.
    Старожил Губичей Борис Петрович Ковалёв пересказал нам следующее местное предание. Губичи возникли среди густого леса, вблизи левого болотистого берега Днепра. Поселился в этом месте человек по имени то ли Губ, то ли Губа, собравший постепенно вокруг себя ватагу таких же, как сам, вольных охотников и рыболовов. Были среди них беглые крестьяне и даже спасшиеся каким-то чудом от тюрьмы и виселицы воры и разбойники. Люди Губы устроили на Днепре засаду, откуда нападали на плывших по реке купцов с товарами. Нередко дело доходило до кровопролитных столкновений, в которых погибало много людей.
    Было это очень давно, еще в древнерусское время. Но до сих пор жители соседней деревни Недойка употребляют по отношению к населению Губичей «коллективное прозвище» губители. Вполне возможно, что в прошлом это прозвание звучало так – губичи в значении «сбежавшие из-под суда, лихие люди». Сами себя жители Губичей называют губичанами.
    Есть устаревшее и забытое ныне слово губа – «селение, выселки, заимка, судебный округ». В.О. Ключевский в «Курсе русской истории» толковал слово губа так: «уголовно-политический округ, в котором преследование лихих людей предоставлялось самому обществу». Существовало понятие губная изба – «судебная», отсюда и современное просторечное армейское выражение сесть на губу – «попасть под арест». Учитывая эти факты, можно предложить следующую версию происхождения Губичей: деревня выросла на месте губы, губных изб, где изначально селили лихих людей. В таком случае легендарный предводитель разбойников Губ (Губа) персонифицирует целый «арестантский» поселок, а его сподвижники-грабители, якобы разбойничавшие на Днепре, являются исключительно плодом народной фантазии, оформившейся в виде топонимического предания.
    Рассказанное нами интересно и в плане толкования фамилий Губин и Губич. Их носители, как мы сказали, являются потомками человека по имени Губа. Сейчас мы видим, что имя-прозвище Губа мог получать не только человек с выпуклыми, большими, мясистыми губами, но и злой человек, лиходей. Кроме того, губами называли грибы, так же, как и губы называются нередко грибами (ср. просторечное выражение надуть грибы в значении «обидеться»), поэтому имя Губа могло быть синонимом имени Гриб, от которого возникла фамилия Грибов. Губой-Грибом, в частности, могли называть того, кто очень быстро рос или у кого ежегодно появлялись дети (вспомним поговорку растут как грибы)”.

Прагляд 6 паведамленняў - з 1 па 6 (з 6 усяго)

Для адказу ў гэтай тэме неабходна аўтарызавацца.

Падзяліцца