Народнае ткацтва і вышыўка

У гэтай тэме 2 адказы, 1 удзельнік, апошняе абнаўленне 3 тыд., 2 дз. таму.

Прагляд 3 паведамленняў - з 1 па 3 (з 3 усяго)
  • Аўтар
    Посты
  • #6369
    Belhistory
    Belhistory
    Заснавальнік
    Усяго адказаў: 253
    Падол спадніцы
    Падол спадніцы. Фрагмент. 1920-я гг.

    Народнае мастацтва Беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі — гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

    А пачнем тэму з адзення. Асаблівай дасканаласцю вызначаецца святочнае адзенне, асабліва жаночае. Кожны з рэгіёнаў Беларусі вылучаецца сваімі адметнымі мастацкімі прыёмамі: на Поўдні вялікую роль у аздабленні адыгрывая арнамент, у той час як на Поўначы адзенне ў дэкаратыўных адносінах больш сціплае і стрыманае. У мужчынскім касцюме надзвычай вялікае значэнне мелі паясы, якія адыгрывалі таксама важную ролю ў розных абрадах.

    Адзенне Заходняга Палесся

    кан. XIX – сяр. XX ст.

    #6390
    Belhistory
    Belhistory
    Заснавальнік
    Усяго адказаў: 253

    Жаночыя комплексы кан. XIX – пач. XX ст.

    #6436
    Belhistory
    Belhistory
    Заснавальнік
    Усяго адказаў: 253

    Надзвычай рознабакова дэкаратыўныя якасці тканых вырабаў выявіліся ў посцілках і дыванах. Пры ўсёй разнастайнасці вырабаў тут таксама маюцца свае рэгіянальныя асаблівасці. Так, для Захаду Беларусі характэрна ярка выяўленая папярочная паласатасць. На паўднёвым усходзе пераважваюць замкнеёныя кампазіцыі з шасці-васьмі буйных фігур па сярэдзіне.

    Дываны і посцілкі Усходняга Палесся

    1920-я – 1980-я гг.

Прагляд 3 паведамленняў - з 1 па 3 (з 3 усяго)

Для адказу ў гэтай тэме неабходна аўтарызавацца.

Падзяліцца