Скандал у Польшчы: Карты з назвамі часоў вайны

У гэтай тэме 0 адказы, 1 удзельнік, апошняе абнаўленне 5 гады(-оў), 3 мес. таму.

Прагляд 1 паведамлення - з 1 па 1 (усяго 1)
  • Аўтар
    Посты
  • #1944
    Belhistory
    Belhistory
    Заснавальнік
    Усяго адказаў : 253

    Нямецкае выдавецтва Hofer Verlag выпусціла на рынак дзьвюхмоўныя турыстычныя карты.

    Польскія геаграфічныя назвы у іх пададзеныя з аналагамі пэрыяду нямецкай акупацыі. Напрыклад, у Лодзі пазначаныя Adolf Hitler Straße, Hurst Vesel Straße і Hitler-Jugend Park, якія находзяцца ў цэнтральнай частцы горада.

    Былая заходняя частка краіны, якую палякі называюць Вялікапольшчай, на карце называецца Wartheland . Так называлася правінцыя Трэцяга рэйха, створаная ў 1939 годзе на анэксаванай тэрыторыі.

    Выдавец тлумачыць, што яго картамі карыстаюцца турысты сталага веку – былыя жаўнеры і бежанцы – якія знаходзіліся на тэрыторыі акупаванай Польшчы ў 1939-1945 гадах і цяпер, дзякуючы выданню, яны змогуць узгадаць маладосць і «захапіцца ўспамінамі».

Прагляд 1 паведамлення - з 1 па 1 (усяго 1)

Тэма «Скандал у Польшчы: Карты з назвамі часоў вайны» зачынена для новых адказаў.

Падзяліцца