Рэформы Тызенгаўза

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

На сайте antiplagiatvuz.ru посмотри отчет работы ведь это программа антиплагиат вуз.

Прыкладам патрыятычна настроеных дзеячоў, што верылі ў вялікую сілу навукі і рэформаў, стаў падскарбі (міністр фінансаў) Вялікага Княства Антоні Тызенгаўз (1733-1785).

У падначаленых яму каралеўскіх эканоміях падскарбі палепшыў апрацоўку зямлі, увёў парнікова-цяплічную сістэму, выкарыстоўваў заходнееўрапейскую тэхніку. Для сялянаў ствараліся «камунальныя касы» - своеасаблівае страхаванне на выпадак неўраджаю або стыхійнага бедства. Рэформы прадугледжвалі добраўпарадкаванне вёсак, утрыманне дактароў і фельчараў а таксама вясковых радзільняў. Уводзіліся санітарныя правілы дзеля засцярогі людзей і жывёлы ад эпідэміяў.

У Гарадзенскай эканоміі Тызенгаўз заснаваў 21 мануфактуру, дзе выраблялі самую розную прадукцыю - ад гарматаў і карэтаў да посуду, карункаў і картаў для гульні. Выпісаныя з-за мяжы спецыялісты вялі навучанне мясцовых майстроў. Цэнтрам эканамічных пераўтварэнняў падскарбія было гарадзенскае перадмесце Гарадніца. Там размяшчаліся школы мернікаў, бухгалтараў і будаўнікоў, гандлёвая і камерцыйная канторы...

Дзейнасць падскарбія сягала далёка за межы гаспадарчых рэформаў. Ён падтрымліваў створаную ў нашай дзяржаве Адукацыйную камісію - першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. 3 ініцыятывы Тызенгаўза ў Горадні былі адчыненыя медычная акадэмія, кадэцкі корпус, тэатр і тэатральна-музычная школа, пачала выходзіць газета.

Аднак рэформы А. Тызенгаўза сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Работнікамі на ягоных, як і на іншых мануфактурах, былі пераважна прыгонныя сяляне, што не мелі зацікаўленасці ў выніках сваёй працы. 3 другога боку, у дзяржаве яшчэ не існавала развітога рынку для рэалізацыі мануфактурных тавараў. Пасля адхілення падскарбія ад пасады амаль усе яго прадпрыемствы былі зачыненыя як стратныя.

 

© У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012