Галоўная » Медыя » Відэа » 18 трагедый Другой сусветнай, схаваных савецкай прапагандай
18 трагедый Другой сусветнай, схаваных савецкай прапагандай
Апублікавана
Рівень секретності 18
Украінская студыя «1+1 Прадакшн» зняла дакументальную стужку-расследаванне. У ёй — 18 фактаў з гісторыі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны, якія хавала савецкая прапаганда. Па кожным з тых фактаў, кажуць стваральнікі фільма «Узровень сакрэтнасці 18», існуе дастаткова доказаў, каб яны не лічыліся ні версіямі, ні гіпотэзамі. Канал 1+1 — адзін з самых папулярных ва Украіне.
Большасць фактаў цалкам засакрэчаныя да гэтага часу. Кожны з іх — гэта вялікая памылка савецкага камандавання, затым была старанна схаваная савецкай уладай. Кожная каштавала сотняў і тысяч людскіх жыццяў.
1. Дняпроўскі дэсант 1943 — фантастычны подзвіг савецкіх салдатаў і маштабная памылка камандавання
2. Масавае забойства людзей НКВДыстамі ў Львоўскай турме
3. Кіеўскі ўмацаваны раён — асуджаныя на смерць
4. Падрыў 27 інкерманскіх штольняў разам з 10 000 тонаў боепрыпасаў войскамі НКВД
5. Палявыя ваенкаматы 1943 — чорнакашульнікі без артпадрыхтоўкі, без абмундзіравання і без зброі
6. Самы вялікі міф перамогі Чырвонай арміі — вызваленне Кіева
7. Керчанская дэсантная аперацыя 1 студзеня 1942
8. Патапленне цеплахода «Арменія»
9. Рутчэнкава поле. Расстрэл падлеткаў і параненых савецкімі войскамі ў Данецку ў чэрвені 1941 года
10. Вайсковая памылка абароны Севастопаля
11. Танкавая бітва пад Дубнам у 1941 стала самай буйной паразай СССР з-за адсутнасці паліва і радыёсувязі
12. Акружэнне і знішчэнне Паўднёва-Заходняга фронту савецкай арміі — найбольшае фіяска ў сусветнай вайсковай гісторыі
13. Падрыў Хрышчаціка разам з жыхарамі сіламі НКВД
14. Уцёкі ўсяго вайсковага камандавання з Севастопаля
15. Пекла ў Севастопалі
16. Падзеі ў Адэсе 1941
17. Знішчэнне ДнепраГЭСа
18. Знішчэнне 2,5 млн інвалідаў савецкімі спецслужбамі пасля вайны
Што сённяшнія беларусы ведаюць пра Берасцейскую крэпасць? Амаль нічога. Час ад часу на экранах тэлевізараў з’яўляюцца паведамленні пра чарговую цырымонію на тэрыторыі […]
У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб так званым “цудзе над Віслай” 1920 года, калі маладая Польская дзяржава змагла разбіць трыўмфальны наступ Чырвонай […]
Да 150-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў рэжысёр Павел Доўнар падрыхтаваў дакументальную стужку “Шляхам паўстанцаў”. Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Уладзімір […]
Паўстанне 1863–1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага — найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагоддзя. Фільм польскіх дакументалістаў паказвае сітуацыю да паўстання, яго ход, прычыны паразы, наступствы […]