1920: палякі супраць Будзёнага у 3D

У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб так званым “цудзе над Віслай” 1920 года, калі маладая Польская дзяржава змагла разбіць трыўмфальны наступ Чырвонай Арміі, якая несла пралетарскую рэвалюцыю ў Заходнюю Еўропу.

На вытворчасць фільма “Бітва пад Варшавай” было выдаткавана 27 мільёнаў злотых (9,7 млн. $), паведамляе “Газета Выборча”. Прадзюсары спадзяюцца іх хутка вярнуць з прыбыткам. Мяркуючы па трэйлеры, нас чакае сюжэт у стылі гістарычнага рамана Вальтэра Скота 🙂 – аповяд пра каханне на фоне бурных гістарычных падзей.