Шлях “з вараг ў грэкі”

Асноўныя шляхі
1 – Волжскі шлях;
2 – Шлях “з вараг ў грэкі”.

Гандлёвы шлях “з вараг ў грэкі”, які ў IX – XII стст. спалучаў Скандынавію з Візантыяй, атрымаў сваю назву ад першага ўпамінання ў “Аповесці мінулых часоў”, скандынаўская назва – Austrvegr. Разам з раней адкрытым Волжскім шляхам яны з’яўляліся асноўнымі воднымі магістралямі ў сувязях скандынаваў і славян з краінамі Усходу. З’яўляўся адным з асноўных фактараў ў фарміраванні Русі. Ад Балтыйскага мора шлях “з вараг ў грэкі” пачынаўся двумя шляхамі – па Няве, Вохаву, Ловаці (1) і па Заходняй Дзвіне (2), якія затым праз волакі вялі на Днепр. Асноўнай мэтай, як і ў Волжскага шляха, была здабыча высокаякаснага арабскага серабра, якое звычайна выменівалася на футра і рабоў. Найбольшае значэнне шлях набыў у X ст. пасля заняпаду Волжскага шляху. З заняпадам Візантыі, які адбыўся XII ст. ў выніку крыжовых паходаў з Заходняй Еўропы, шлях “з вараг ў грэкі” страціў сваё значэнне.

Першае упамінанне аб шляху належыць “Аповесці мінулых часоў”:

был путь из Варяг в Греки и из Греков по Днепру, а в верховьях Днепра – волок до Ловоти, а по Ловоти можно войти в Ильмень, озеро великое; из этого же озера вытекает Волхов и впадает в озеро великое Нево, и устье того озера впадает в море Варяжское. И по тому морю можно плыть до Рима, а от Рима можно приплыть по тому же морю к Царьграду, а от Царьграда можно приплыть в Понт море, в которое впадает Днепр река.

Існуе верагоднасць, што ўжо ў 825-839 гг. па шляху “з вараг ў грэкі” маглі ажыццяўляцца кантакты паміж Скандынавіяй і Візантыяй1 (534). Гэтым часам датуюцца і найбольш раннія знаходкі арабскіх срэбраных манет на тэрыторыі ад р. Волхаў да Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя2 (655).

Русь, 950-1000 гг. (Перасоўванне ладдзі вікінгамі-русамі пры дапамозе волакаў).

Вынікі даследванняў экспедыцыі “Нево” у 1985-87 гг. паказалі, што на праходжанне шляху патрэбна было затраціць не меньш як 90-95 сутачных пераходаў, а з днёўкамі ўвесь шлях займаў каля 115-120 сутак, з якіх 2 тыдні прыпадала на пераадаленне волакаў.

  1. Г.С. Лебедев. Эпоха викингов в Северной Евпропе и на Руси. С-Пб: “Евразия”, 2005.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя П. Броўкі, 1993.
Подписаться
Уведомить о
guest
1 Comment
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии