Веліжскае антысавецкае паўстанне

Паўстанне пачалося 9 лістапада 1918 года ва Усвяцкай ды Касплянскай валасцях Веліжскага павета. Апошняй кропляй да выступлення стала ваенная мабілізацыя грамадзян 1893 — 1898 гадоў нараджэння. Быў выстаўлены лозунг „Далоў Саветы!“, паўстанцы патрабавалі таксама аднаўлення манархіі. Сярод удзельнікаў паўстання былі афіцэры Белае гвардыі, памешчыкі, духавенства, але галоўным чынам, гэта былі сяляне. Зброя і баепрыпасы былі ўзятыя з таго, што засталося пры расфармаванні вайсковых частак 17-га корпуса. Мелася сувязь з Пскоўскай ды Смаленскай Белай гвардыяй. Ёсць падстава меркаваць, што паўстанне субсідавалася грашовымі сродкамі, пра што сведчыць захоплены генеральскі загад. Неўзабаве паўстанцы разагналі Савет ў самім Веліжы. Пазней, у снежні на пасяджэнні камітэта партыі Веліжскай арганізацыі спачувальнікаў Р.К.П.(б) з’явіцца пастанова: „…За ганебныя паводзіны і баязліўства ў час наступу белагвардзейскіх банд на гор. Веліж выключыць тав. Свойскага, Лазоўскага, Румянава, Ільіна і Аляксандрава. Тав. Іофэ і ўсім жанчынам — сябрам партыі за выключэннем тав. Брын Д. і Годэс Д., вынесці асуджэнне. 11 лістапада паўстанне ахапіла ўвесь Веліжскі павет.

Паўстанне раслаўсюджвалася на воласці сумежных паветаў. У Гарадоцкім павеце яно пачалося ў ноч на 13 лістапада ў Дубакрайскай, Зайкаўскай, Вярэцкай валасцях, адкуль перайшло на воласці Старынскую, Ціёсцянскую, Стайкаўскую, Горкаўскую і Вышадскую. 3 данясення ваеннага кіраўніка Дземідзенкі і ваеннага камісара Бескатаўскага валаснога камісарыята Нікіфарава Старшыні Вышадскага Надзвычайнага штаба Сапёраву: “… 15 лістапада… з’явіліся ў Старынскі выканкам каля 40 чалавек, якія называлі сябе бела-гвардзейцамі і чэхаславакамі, быў арыштаваны старшыня выканкама, адабрана зброя ў тых, хто яе меў пры выканкаме. Забралі ў ваенным камісарыяце ўсе кнігі і справы, пасля чаго прыступілі да склікання сходу…». У захопленых валасцях паўстанцы абіралі новыя органы ўлады.

Пачаліся ўзброеныя выступленні ў Нова-Вазнясенскае, Аляксееўскае, Зябкінскае валасцях Невельскага павета. Смаленская газета «Западная коммуна» паведамляла, што з 11 па 17 лістапада амаль уся Віцебская губерня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаннем, якое выбухнула ў Веліжскім лавеце і перакінулася ў іншыя месцы…

«Чырвонымі» быў арганізаваны Надзвычайны Ваенна-Рэвалюцыйны штаб, які тэрмінова прыняў захады да падаўлення паўстання. У Гарадку і павеце было аб’яўлена ваеннае становішча. Аб’ява ад 16 лістапада: «Надзвычайным Ваенным штабам аб’яўляецца Вышадская воласць на ваенным становішчы. Усе грамадзяне Вышадскай воласці неадкладна павінны здаць зброю рознага роду Ваеннаму штабу, які знаходзіцца пры Вышадскай воласці. Вышэйшая мера пакарання за непадпарадкаванне пастанове штаба — расстрэл. Старшыня штаба».

Паводле звестак А.Хахлова, колькасць узброеных сялян дасягала 1000 чалавек. Падаўлена паўстанне было 23 лістапада, але асобныя групы працягвалі супраціўленне да 1925 года.

У снежні 1918 г. ў Віцебску былі расстраляны члены Віцебскага Саюза беларускага народа, прэзідыума Віцебскага саюза праваслаўных парафій — доктар Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі, Стукаліч.

Потым на ўскраіне Веліжа ў т. зв. Пакроўскім полі спачатку выязная тройка Віцебскага ГубЧК, потым Рэўтрыбунал 15-й арміі і ўрэшце штаб экспедыцыйна-карнага аддзелу (ЭКА) прысудзілі паўстанцаў да расстрэлу (каваль Міхал Кавенскі, аснач Іван Галабурда, настаўнік Сымон Панцырны, каменячос Петр Калінкевіч, афіцэр Аляксей Пятрушка, ганчар Стэська Шманцар, хлебароб Хведар Наўмёнак і інш.)

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии