Віцебскае княства

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Герб ВіцебскаВіцебскае княства— удзельнае феадальнае княства, якое вылучылася ў 1101 годзе з Полацкага княства пасля смерці Князя Усяслава Брачыславіча. Цэнтр княства — Віцебск. У 1127 годзе кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі заваяваў Полацкую зямлю і ў 1129 годзе выслаў усіх полацкіх князёў у Візантыю, у тым ліку і першага віцебскага князя Святаслава Ўсяславіча. Віцебскі стол адышоў да яго сына Васілька. У 1132 годзе Васілька Святаславіч заняў Полацк і заставаўся полацкім князем да сваёй смерці ў 1144 годзе. У 1165-1167 гг. Васількавічаў у Віцебску змяніў смаленскі князь Давыд Расціславіч, у 1170-я - Усяслаў Васількавіч. У выніку выступлення полацкіх і чарнігаўскіх князёў у 1195 годзе супраць смаленскіх князёў Віцебск зноў апынуўся пад уладай Полацкага княства. Калі памёр моцны князь Брачыслаў Васількавіч Полацкі, у Полацку пачаў кiраваць літоўскі князь Таўцівіл, а ў Віцебску — яго сын Канстанцін. Хоць потым у Віцебск зноў вярнуліся ранейшыя князі, дынастычныя сувязі з вялікімі князямі літоўскімі сталі сталымі. У 1320 годзе княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. У 1508 годзе на тэрыторыі Віцебскага княства ўтворана Віцебскае ваяводства, хоць віцебскія намеснікі пачалі называць сябе ваяводамі яшчэ ў 1503 годзе.

 

© Паводле Витебская Энциклопедия