Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў ВКЛ у XIV - першай палове XVI ст.

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

"В Н Моженков". Опытный бизнес коуч, москва . www.vladimirmozhenkov.com

Сацыяльна-эканамічнай асновай развіцця беларускіх земляў у сярэднявечную эпоху з'яўлялася сельская гаспадарка. Вярхоўным уласнікам зямлі быў вялікі князь. Значным зямельным фондам валодалі былыя князі і сваякі князя, якіх звалі магнатамі. За ваенную і грамадзянскую службу князь надзяляў людзей зямлёй у часовае ці сталае карыстанне. Гэтых людзей звалі баярамі, а з XV ст. - шляхтай. Землеўладальнікамі з'яўляліся таксама царкоўныя ўстановы і духоўныя іерархі. Сяляне ўласнай зямлі не мелі. Яны працавалі і жылі на зямлі магнатаў ці шляхцічаў, чаму да канца XV ст. галоўным чынам разлічваліся з абшарнікам прадуктамі - збожжам, мёдам і т.п.

Сяляне адносіліся да ніжэйшага саслоўя і звычайна зваліся «людзі», «мужыкі». Формай грамадскай арганізацыі з'яўляліся суседская сельская абшчына, якая ўваходзіла ў склад шырэйшай арганізацыі - воласці. Абшчына валодала правам разбору некаторых крымінальных спраў у копным судзе, размеркаваннем і зборам даніны і падаткаў. У грамадскім карыстанні абшчыны былі пашы, сенажаці, лясы і воды.

У адпаведнасці з характарам зямельнай уласнасці, на якой пражывалі сяляне, яны падпадзяляліся на абшарніцкіх, дзяржаўных і царкоўных. У залежнасці ад колькасці зямлі, якой яны карысталіся, і характару павіннасцяў, сяляне падзяляліся на цяглых, агароднікаў, бабылёў, коморнікаў, кутнікаў і інш. Ад ступені асабістай залежнасці ад феадалаў вылучалася чэлядзь безвольная (сяляне, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі ў маёнтках феадалаў), чэлядзь прыдворная (прыслуга), «падобныя» людзі (сяляне з правам пераходу з аднаго маёнтка ў іншае) і «непадобныя» людзі (сяляне, якія былі пазбаўлены такога права).

У сярэдзіне XV ст. у Заходняй Еўропе павялічыўся попыт на збожжа, гандаль якім даваў абшарнікам вялікі прыбытак. Таму яны сталі пераходзіць да фальварачнай сістэмы гаспадаркі. Абшарнікі на лепшых землях (у 200 - 400 га) арганізоўвалі гаспадарку, у якой выгадоўвалі збожжавыя культуры і разводзілі скот. З гэтага часу сяляне за карыстанне зямлёй павінны былі адпрацоўваць вызначаную колькасць дзён на абшарніцкай зямлі (паншчына) сваім інвентаром ці плаціць грашыма (чынш). Спачатку паншчына адпрацоўвалася два дні ў тыдзень, але паступова яна павялічвалася. Асабліва інтэнсіўны рост фальварачна-паншчыннай формы гаспадарання назіраўся ў Панёманні і Пабужжы, часткова, у Падзвінні - рэгіёнах сплаўных рэк з развітымі замежнагандлёвымі сувязямі.

У сярэдзіне XV ст. пачалася аграрная рэформа, якая атрымала назву «волочной помери». Мэтай яе быў больш поўны ўлік і размеркаванне зямлі, уніфікацыя сялянскіх павіннасцяў. У якасці асноўнай адзінкі падаткаабкладання была валока (19,5 дзесяціны, ці ў сучасным вылічэнні 21,3 га), а галоўнай павіннасцю - паншчына. У Падняпроўскіх і Падвінских гаспадарчых воласцях адзінкай падаткаабкладання была «служба», а павіннасцямі сялян заставаліся чынш і розных відаў даніна.

У сувязі з рэформамі паскараўся працэс занявольвання сялянства. Пачатак заканадаўчага афармлення прыгоннага права ў ВКЛ быў пакладзены прывілеем 1447 г, а «Статуты на поцягі» 1557 г. распаўсюдзіў яго на тую частку сялян, якая яшчэ захоўвала права пераходу ад феадалаў. Гэта было зафіксавана Статутам 1566 г, які вызначыў 10-гадовы тэрмін вышуку збеглых сялян, а Статутам 1588 г. гэты тэрмін быў падвоены. Такім чынам юрыдычна было замацавана прыгоннае права. З гэтага часу сяляне страцілі асабістую волю, абшарнікі маглі іх прадаваць, змяняць, закладваць у заклад як усю сям'ю, так і асобных членаў сям'і. У заходняй і цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы прывяло да змены супольнага землекарыстання подворным.

ГародняУ XIV - першай палове XVI ст. прадукцыйныя сілы феадалізму абумовілі інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі, што суправаджалася ростам гарадоў і мястэчкаў гарадскога тыпу. Калі напачатку XV ст. у ВКЛ было вядома 83 гарады, то ў канцы XV у. - ужо 530. Найбольш буйнымі гарадамі (звыш 8 тыс. чалавек) былі Віцебск, Магілёў, Пінск, Полацак, Слуцак, Гародня, Брэст. Па сваім сацыяльна-эканамічным статуце гарады падраздзяляліся на дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія, якія належалі асобным феадалам. Часам феадалы скуплялі ўчасткі ў самакіравальных гарадах і распаўсюджвалі сваю юрысдыкцыю на ўсіх, хто жыў на гэтай тэрыторыі. Насельніцтва гэтых так званых «юридик» было непадуладна магістрату. Гараджане імкнуліся пазбавіцца ад залежнасці феадалаў і атрымаць волю і права на самакіраванне. З канца XIV ст. князі пачалі дарыць гарадам права на самакіраванне, так званае магдэбургскае права. Першым атрымаў гэта права Брэст (1390 г.). Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйныя гарады Беларусі.

Галоўным органам адміністрацыйнага кіраўніцтва горадам быў магістрат. Ён складаўся з рады (выбарнага органа) і лавы (судны). На чале рады стаяў войт, прызначаны вялікім князем. Месцам працы рады былі ратушы. Асноўную масу насельніцтва гарадоў складалі рамеснікі, купцы, якіх звалі гараджанамі.

Большасць насельніцтва гарадоў займалася рамяством. У мэтах абароны сваіх эканамічных інтарэсаў рамеснікі аб'ядноўваліся ў звязы па прафесіях, якія зваліся цэхамі. Чальцы яго падзяляліся на майстроў, таварышаў, ці чаляднікаў, і вучняў. Цэхі былі арганізацыяй майстроў. Каб дамагчыся гэтага звання, неабходна было на працягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня і чалядніка. У гэтыя гады хутка развіваўся гандаль як унутраны, так і знешні. Купцы вялі гандаль з Рыгай і заходнееўрапейскімі гарадамі. У гарадах праводзіліся кірмашы па продажы тавараў.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV - XVI стст. Узмацнялася эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцці рамяства і гандлю станавіліся гарады.