Архiтэктура i выяўленчае мастацтва Беларусі XIII—XV стст.

3 усiх вiдаў мастацтва Беларусi XIII—XV стст., бадай, найбольш значныя дасягненнi ў галiне архiтэктуры. 3 другой паловы XIII – пачатку XIV ст. пачаўся новы этап у развiццi айчыннага дойлiдства. Яно спалучала традыцыю дойлiдства старажытнай Беларусi XI—XII стст. i ўплыў архiтэктуры Заходняй Еўропы, адкуль пранiкалi раманскi i гатычны стылi. Лаканiзм i суровасць знешняга выгляду, створанага масiўнасцю каменных канструкцый, цяжкаватавасцю сцен з рэдкiмi праёмамi вузкiх вокан, магутнымi вежамi i сцiплым дэкорам, уласцiвы раманскай архiтэктуры. Гатычны стыль парваў з цяжкавагавасцю раманскiх збудаванняў i супрацьпаставiў iм дынамiзм фасадаў, пачуццё неадольнага iмкнення ўверх; высокi, прасторны i добра асветлены iнтэр’ер замянiў масiўныя канструкцыi легкiмi каркасамі i калонамi. Творча перапрацоўваючы i сiнтэзуючы мясцовыя i iншанацыянальныя архiтэктурныя формы, беларускiя майстры ствараюць самабытныя, арыгiнальныя i непаўторныя помнiкi дойлiдства. Для гэтага часу характэрны абарончыя збудаваннi, крэпасныя комплексы, а таксама культавыя пабудовы.

Вежа-данжон у Камянцы

У XIV—XV стст. у свецкай архiтэктуры з’яўляецца зусiм новы, невядомы папярэдняй эпосе тып збудаванняў – манументальныя замкi-крэпасцi. Iх узнiкненне было абумоўлена патрэбамi абароны ад знешняй агрэсii, паколькi беларуская зямля заўсёды прываблiвала чужаземных захопнiкаў i пастаянна была арэнай шматлiкiх ваенных дзеянняў. Замкi абарончага прызначэння на тэрыторыi Беларусi будавалiся i раней, але пераважна з дрэва. У XIII ст. зрэдку да iх уводзiлiся мураваныя вежы-данжоны (у Камянцы, Гароднi, Бярэсцi, Наваградку, Полацку, Тураве). 3 XIV ст. пачалося будаўнiцтва мураваных замкаў, якiя па сваей кампазiцыi наблiжалiся да заходнееўрапейскiх рыцарскiх замкаў тыпу “кастэль”. Цэлы пояс замкаў узнiк уздоўж паўночна-заходняй мяжы Вялiкага княства Лiтоўскага, утварыўшы абарончую сiстэму агульнадзяржаўнага значэння.

Замкi-крэпасцi звычайна ўзводзiлiся на халмах, часцей за ўсё ў форме квадрата. Яны мелi тоўстыя i высокiя сцены, магутныя вежы з байнiцамi. Складзеныя з цэглы i каменю замкi былi непрыступнымi для знешнiх ворагаў. У выпаlку нападу непрыяцеля ў iх хавалася i паспяхова абаранялася мясцовае насельнiцтва. На тэрыторыi замкаў знаходзiлiся жылыя, гаспадарчыя, абарончыя i культавыя збудаваннi. Дзякуючы гэтаму жыхары замка маглi доўгi час жыць iзалявана i абараняцца ад ворага.

Адным з першых мураваных замкаў на тэрыторыi Беларусi з’явiўся Лiдскi, узведзены ў 20-ыя гады XIV ст. на штучнай пясчанай выспе. Яго план нагадвае трапецыю з памерамi бакоў ад 80 да 93,5 м. Таўшчыня мураў – да 2 м. Замкавыя муры цаkкам складзены з валуноў на вапне i толькi верхнiя часткi i завяршэнне сцен — з вялiкамернай цэглы-“пальчаткi”. Тут знаходзiлiся байнiцы i баявая галерэя з памостам для воiнаў. У двух вуглах збудавання былi вежы. Замак быў вырашаны ў надзвычай строгiх i лаканiчных архiтэктурных формах. У яго канструкцыi, кампазiцыi i выяўленчых сродках адчуваецца ўплыў раманскай архiтэктуры i готыкi.

Другiм найбольш раннiм помнiкам крэпасной архiтэктуры з’яўляецца замак у Крэве (у сучасным Смаргонскiм раёне Гродзенскаq вобласцi), узведзены ў 30-ыя гады XIV ст. Памеры яго трапецаiдалmyага плана большыя, чым у Лiдскага замка: даўжыня бакавых сцен даходзiць да 108 м, таўшчыня – да 2,75 м; да 4-метровай вышынi яны складзены з валуноў, а вышэй аблiцаваны цэглай. Тут таксама 2 вежы, размешчаныя па дыяганалi. Новае ў Крэўскiм замку – вялiкая вежа (так званая Княжацкая, або вежа Кейстута) вынесена за перыметр сцяны, што павялiчвала яго абарончыя здольнасцi.

Крэўскі замак
Замак ў Крэве, 1330-1340-я гг.

Значэнне замкаў у Лiдзе i Крэве у гiсторыi беларускай архiтэктуры вельмi важнае, бо яны заклалi аснову развiцця замкавай i замкава-палацавай архiтэктуры наступных стагоддзяў.

У канцы XIV – пачатку XV ст. у перыяд падрыхтоўкi да рашаючага удару па Тэўтонскаму ордэну старажытныя драўляныя абарончыя збудаваннi у Гародне (Стары замак) i Наваградку перабудоўваюцца ў мураваныя.

Наваградсскі замак
Наваградсскі замак

Магутны Наваградскi замак, рэшткi вежаў якога да нашага часу ўзвышаюцца на Замкавай гары, – унiкальны помнiк абарончага дойлiдства, сведка шматлiкiх слаўных i драматычных момантаў нашай гiсторыi. У пачатку XI ст. ён быў цалкам драўляны. У XIII ст. iснавала ўжо каменная вежа-данжон, вядомая пад назвай Шчытоўка. На мяжы XIV—XV стст. былi ўзведзены яшчэ 4 вежы: Касцёльная, Малая брама, Пасадская i Калодзежная; iх злучылi сценамi. Чарговы этап умацавання замка прыпадае на канец XV i XVI стст. – пабудаваны вежы Дазорца i Меская брама. Сямiвежавы Наваградскi замак у свой час быў самым магутным абарончым збудаваннем на Беларусi.

Актыўнае абарончае будаўнiцтва вялося ў XIV—XVI стст. у Гароднi. Старажытным ядром горада з’яўляўся драўляны замак, пабудаваны ў канцы Хi ст. на высокiм правым беразе Нёмана каля вусця рэчкi Гараднiчанкi. У XII ст. тут былi ўзведзены мураваныя вежы – самыя раннiя з вядомых на Беларусi. Пасля пажару у 1398 г. у Гароднi пабудаваны мураваны замак з чатырма вежамi, злучанымi памiж сабой сценамi. Вежы ХІІ стагоддзя часткова выкарысталi пры будаўнiцтве новых умацаванняў. Апрача таго, тут была яшчэ пятая вежа – “стоўп” (XII ст.). Таўшчыня сцен замка дасягала 2,5-3 м. Вежы былi квадратнымi ў плане (12×12 м), мелi каля 10 м вышынi. Памiж дзвюма вежамi ў канцы XIV ст. стаяў палац (45×15 м), вузкiя вокны якога пры неабходнасцi маглi быць выкарыстаны ў якасцi байнiц. Пазней, каля 1580 г., пры ўзвядзеннi рэнесанснага палаца Стэфана Баторыя амаль усе гэтыя збудаваннi былi знесены. Колькасць веж скарацiлася да дзвюх. У канцы XIV ст. каля замка была пабудавана мураваная крэпасць – Нiжнi замак. Гэта значыць, што ў канцы XIV—XV стст. сiстэму абарончых збудаванняў Гароднi склалi 2 замкi: Верхнi (Стары) i Нiжнi (Новы). Абодва мелi магутныя мураваныя сцены i злучалiся памiж сабой мостам, якi iшоў праз роў.

У 1351 годзе ўзводзiцца мураваны замак у Вiцебску.

Высокага ўзроўню дасягнула ў XIV – пачатку XVI ст. культавая архiтэктура Беларусi. Беларускiя дойлiды XV ст. стварылi зусiм новы тып праваслаўнага храма i выпрацавалi у культавай архiтэктуры асобы стыль – так званую беларускую готыку. У канцы XV – пачатку XVI ст. на Беларусi ўзнiкае арыгiнальны тыл абарончага храма, фланкiраванага чатырма вуглавымi вежамi. Адным з першых абарончых храмаў на Беларусi быў Сафiйскi сабор у Полацку, перабудаваны ў 1494—1505 гг. у храм-крэпасць.

Выдатнымi помнiкамi дойлiдства Беларусi эпохi позняга сярэднявечча, найбольш характэрнымi i выдатнымi ўзорамi беларускай готыкi з’яўляюцца Сынкавiцкая, Маламажэйкаўская i Супрасльская цэрквы. Гэтыя абароннага тыпу храмы, прамавугольныя ў плане, з вострым двухсхiльным дахам i чатырма, як правiла, круглымi вежамi па вуглах, уяўляюць сабой крэпасцi-замкi у мiнiяцюры. Яны ўзнiклi на аснове творчай перапрацоўкi вопыту народнай архiтэктуры, беларускага замкавага дойлiдства, а таксама традыцый старажытнарускага i заходнееўрапейскага культавага дойлiдства. У гэтых цэрквах з вялiкiм мастацкiм густам арганiчна злучаны мясцовыя архiтэктурныя формы з гатычнымi i. рамантычнымi рысамі. Строгая прастата i геаметрычнасць, правiльнасць лiнiй, сiметрычнасць складаючых частак i асобных дэталяў, стрыманая дэкаратыўнасць i ўбранасць сцен i веж Сынкавiцкай, Маламажэйкаўскай i Супрасльскай цэркваў сведчыць аб высокiм майстэрстве беларускiх дойлiдаў таго часу. Блiзкiя па агульнаму тыпу i ў той жа час вельмi iндывiдуальныя гэтыя помнiкi – сапраўдныя узоры мастацкай дасканаласцi. Яны уяўляюць сабой значную з’яву ў еўрапейскай архiтэктуры позняга сярэднявечча.

Самабытныя рысы беларускага манументальнага дойлiдства ўвасоблены i ў iншых культавых збудаваннях, дзе не было веж. Найбольш старажытны з iх – касцё’л у Iшкальдзi (сучасны Баранавiцкi раён Брэсцкай вобласцi).

Беларускi жывапiс XIV—XV стст. прадстаўлены манументальнымi роспiсамi, iканапiсам i партрэтам.

Унікальная царква-фартэца ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёну

Манументальнага жывапiсу да гэтага часу захавалася вельмi мала. Толькi з архiўных i лiтаратурных крынiц вядома, што ў гэты час многiя княжацкiя палацы i храмы былi ўпрыгожаны фрэскавымi роспiсамi: напрыклад, палацы у Полацку, Гароднi, Вiцебску, Вiльнi; цэрквы абароннага значэння ў Малым Мажэйкаве, Сынкавiчах, касцёл у Iшкальдзi. Але захавалiся многiя фрэскi у збудаваннях Польшчы (у Люблiне, Сандамiры, Беласто-ку, Супраслi), якiя былi выкананы беларускiмi майстрамi, што запрашалiся ў Польшчу, пачынаючы з першых гадоў праўлення Ягайлы.

У жывапiсе пануючым быў iканапiс. На царкоўным жывапiсе гэтага часу значна сказваўся ўплыў рэальнай рэчаiснасцi. Лiкi “святых” на абразах мясцовага паходжання з часам ажыўляюцца, становяцца менш умоўнымi, больш зямнымi; у iх часам выяўляюцца рысы людзей з народа. Твораў беларускага станкавага жывапiсу, якiя датуюцца раней XIV — XV стст. не знойдзена i меркаваць аб яго характары да XVI ст. можна толькi па асобных творах, якiя захавалiся: абразы “Мацi Боская Замiлаванне” з Маларыты Брэсцкай вобласцi (XIV — XV стст), “Мацi Боская Iерусалiмская” з Пiнска (XV ст.), а таксама пазнейшых творах, якiя ўзыходзяць да канца XV – пачатку XVI ст.: “Мацi Боская Смаленская” з Дубiнца, “Знаменне” з Iмянiн. Гэтыя творы дазваляюць меркаваць аб вельмi высокiм узроўнi развiцця сярэдневяковага мастацтва на беларускiх землях. Але, на жаль, гэга толькi лiчаныя узоры некалi развiтых трыдыцый. 3 прычыны малой колькасцi i стылiстычнай неаднароднасцi па iх немагчыма скласцi цэласнае ўяўленне аб мясцовай школе аж да сярэдзiны XVI ст. Вiдавочна толькi, што мастацтва XIV, XV i пачатку XVI стст. яшчэ непарыўна было звязана са старажытнарускiмi i вiзантыйскiмi традыцыямi i цалкам захоўвала лад мыслення i пачуццяў, уласцiвых сярэднявеччу.

У XV ст. на Беларусi зараджаецца свецкi жывапiс, з’яўляюцца першыя партрэты канкрэтных гiстарычных дзеячаў: выявы Альгерда, Аляксандра Алелькi i iншых знатных асоб. Увага да чалавека, яго ўнутранага свету паставiла асобу ў цэнтр мастацкiх iнтарэсаў жывапiсцаў, што абумовiла адыход ад рэлiгiйных канонаў у адлюстраванмi гiстарычнай асобы.
Працэс развiцця беларускай скульптуры ў XIV—XV стст. адбываўся на перакрыжаваннi старажытнарускiх i заходнееўрапейскiх мастацкiх традыцый, якiя творча засвойвалiся i перапрацоўвалiся мясцовымi майстрамi. У канцы XIV—XV стст. у скульптуры ўзмацняецца ўплыў заходнееўрапейскага мастацтва. Яе развiццё было цесна звязана з царквой. Пасля Крэўскай унii на Беларусi будуюцца касцёлы i манастыры: у Гайне (1387), Менску, Бярэсцi (каля 1390 г.). У касцёлах з’ўляецца палiхромная драўляная i каменная скульптура.

Праваслаўная царква забаряняла ўпрыгожваць храмы скульптурнымi выявамi. чым сур’ёзна стрымлiвала развiццё пластыкi. Дайшоўшыя да нас узоры уяўляюць сабой пераважна выявы розных святых, апосталаў, прызначаныя для культавых пабудоў. Грубаватыя па форме, тэхнiцы выканання i дэмакратычныя па характару выявы чалавека сведчаць пра глыбокiя вытокi беларускай сярэдневяковай скульптуры.

Самы раннi помнiк, што захаваўся на тэрыторыi Беларусi, – “Распяцце” (XIV ст.) з Галубiч Вiцебскай вобласцi адзначаны рысамi раманскага стылю. Суровасць вобраза, манументальнасць, лаканiзм выразных сродкаў — вызначальныя рысы гэтага твора. Асобныя скульптуры, выкананыя пад уплывам раманскага стылю, захавалiся i за межамi Беларусi. Яркi прыклад таму – скульптура Мiколы Мажайскага. Выкананая ў 20-ыя гады XIV ст. з удзелам беларускiх майстроў, яна аказвала пэўны ўплыў на развiццё беларускай пластыкi.

Беларуская скульптура XV – пачатку XVI ст. адчувае ўплыў гатычнага мастацтва. У храмах з’яўляюцца створкавыя алтары рэтаблi – складаныя скульптурна-жывапiсныя комплексы, якiя становяцца iх галоўнай сэнсавай i дэкаратыўнай дамiнантай. Скульптура змяшчаецца ў цэнтральнай частцы алтара – корабе, рухомыя створкi распiсваюцца, або на iх мацуюцца рэльефы. Гатычных алтароў на тэрыторыi Беларусi не захавалася. Да нашага часу дайшлi толькi асобныя скульптуры, якiя калiсьцi ўваходзiлi ў склад створкавых алтароў. Сярод iх значную цiкавасць уяўляюць скульптуры Марыi Магдалiны i Iаана Багаслова (XV ст.) (Ваўкавыскi раён Гродзенскай вобласцi).

У XIV—XV стст. высокага мастацкага ўзроўню дасягнула афармленне рукапiснай кнiгi. “Кнiжны жывапiс” гэтага часу дэманструе нямала твораў прафесiйна сталага мастацтва: Лаўрышаўскае евангелле (XIV ст.), Жыровiцкае, Шарашоўскае, другое Тураўскае, Вiцебскае евангеллi (XV ст.), Радзiвiлаўскi летапiс (XV ст.), Смаленскi псалтыр (XIV ст.). Усе яны аформлены маляўнiчымi, па-майстэрску выкананымi iнiцыяламi, застаўкамi i асобнымi мiнiяцюрамi. У большасцi помнiкаў захоўвасцца вiзантыйская традыцыя. Аднак, пачынаючы з Лаўрышаўскага евангелля, створанага на Навагрудчыне ў пачатку XIV ст., вобразы мiнiяцюр напаўняюцца жыццём, рухам; пачынаюцца кантакты з заходнееўрапейскiм мастацтвам. Мiнiяцюры Лаўрышаўскага евангелля  – ключавыя помнiкi жывапiсу. Яны сведчаць, што ўжо ў пачатку XIV ст. у iм намячаецца пэўны адыход ад вiзантыйскiх схем i канонаў. У мастакоў з’явiлася цiкавасць да форм заходнееўрапейскага мастацтва.

Тэндэнцыя да пераадолення вiзантыйскага стылю найбольш яскрава выявiлася ў мiнiяцюрах Радзiвiлаўскага летапiсу, якi датуецца 1485—1495 гг., але быў перапiсаны з больш старажытных (магчыма, XI—XIII стст.) арыгiналаў. У рукапiсе 618 мiнiяцюр, у якiх наказаны многiя бакi жыцця Старажытнай Русi – палiтычнага, ваеннага, гандлёвага, эканамiчнага. Пераважаюць батальныя сцэны. У асобных малюнках адлюстраваны падзеi старажытнай гiсторыi Полацкай зямлi. Сюжэтнае багацце мiнiяцюр Радзiвiлаўскага летапiсу робiць яго сапраўдным мастацкiм летапiсам сярэдневякоўя.

Такiм чынам, у другой палове XIII—XV стст. працягвалася фармiраванне глыбока самабытнай па характару культуры Беларусi. Асновы ўласна беларускай культуры былi закладзены да XV ст. Будучы непасрэдна пераемнiцай мясцовай культурнай спадчыны папярэдняга перыяду, яна вырастала на багатых традыцыях агульнай культуры ўсiх усходнiх славян, увабрала ў сябе заходнееўрапейскiя культурныя ўплывы. Далейшае ўзбагачэнне гэтай спадчыны, творчае развiццё старажытнарускiх i заходне-еўрапейскiх традыцый i стварэнне новых, самабытных культурных каштоўнасцей, якiя адпавядалi духу часу, складаюць асноўны змест гiсторыi беларускай культуры XIV – пачатку XVI ст. 3 цягам часу рысы i з`явы культуры набываюць спецыфiчную этнiчную выразнасць i становяцца агульнабеларускiмi па свайму характару.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии