Бастарны

Бастарны: народ, узгаданы грэчаскім гісторыкам і географам Страбонам ( 1 ст.), і які атаясамліваецца некаторымі даследчыкамі з плямёнамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец 3 ст. да н.э.—1 ст., у сярэднім цячэнні Дняпра). Бастарны Страбона былі «смелыя і ваяўнічыя, не ведалі ані земляробства, ані жывёлагадоўлі, займаліся толькі вайсковымі практыкаваннямі і думалі толькі аб вайне». Адкуль прыйшоў гэты народ і як ён звязаны з Старажытнай Беларуссю.

Бастарны
Бастарны «мірна» наведваюць балканскі горад

У 280-х гадах да н.э. кельцкае ўварванне захліснула Балканы, ледзь не смела Македонію і іншыя царства. Кельты разрабавалі нават Дэльфійскую святыню, ды пры гэтым жартавалі, што занадта багатыя багі павінны дзяліцца з людзьмі.

Сучасная навука сведчыць на карысць таго, што прыйшлі бастарны з раёна Ютландыі, гэта значыць з тэрыторыі сучаснай Даніі. Навукоўцы іх адносяць да народаў паміж кельтамі і германцамі – трошкі тыя, трошкі гэтыя. А знакамітага правадыра Клондзіака гісторыкі антычнасці называюць то гальскім царом, то гетскім, то бастарнскім. Мабыць, бастарны, як і кельты, лёгка прымалі ў сваю суполку любога, хто ім падыходзіў, і наогул ахвотна змешваліся з іншымі народамі.

Упершыню бастарны згаданы ў безназоўным складанні “Землеапісанне» Псеўда-Скімны, якое датуецца канцом II ст. да н. э., але ўтрымоўвае звесткі больш ранніх аўтараў, у прыватнасці Дземетра, які жыў на мяжы III-II стст. да н. э. у грэцкай калоніі Калацісе на заходнім беразе Чорнага мора. У ім паведамляецца аб «бастарнах-прышэльцах», якія пражываюць у суседстве з фракійцамі на левым беразе ніжняга Дуная. Прыкладна да гэтага часу ставіцца паведамленне Юстына пра няўдалую вайну цара дакаў Орола супраць бастарнаў.

Велічэзная гістарычная роля, якую адыгралі бастарны, неяк знікла ў цені іншых падзей. У канцы III ст. да н.э. яны з’яўляюцца на Поўдні Беларусі, дзе пакідаюць шматлікія паселішчы (зарубінецкая археалагічная культура). І амаль у той жа час бастарны селяцца на тэрыторыі Малдавіі.

Праславяне і іх суседзі

Правадыр бастарнаў Клондзік спрабаваў падтрымаць, хоць і няўдала, апошняга македонскага цара Персея ў вайне з Рымам. Гецкі цар Орол, які кіраваў у Трансільваніі, пацярпеў ад бастарнаў паразу і ў пакаранне загадаў сваім воінам займацца жаночай працай. Бастарны згадваюцца на землях Беларусі яшчэ досыць доўга, усё другое і першае стагоддзі да н.э.

Ціт Лівій даволі падрабязна распавёў пра спробы македонскіх цароў выкарыстоўваць ваяўнічы народ, які пражывае дзесьці за ніжнім Дунаем, у барацьбе супраць Рымскай рэспублікі. Магчыма што і бастарны з Беларусі прымалі ўдзел у македонскіх войнах.

Агульныя межы зарубінецкай культуры ва Ўсходняй Еўропе

Цар Філіп V пасля разгрому рымлянамі ў 197 г. да н. э. пры Кінаскефалах рыхтаваўся аднавіць вайну, для чаго каля 180 г. да н. э. ўступіў у саюз з бастарнамі і нават збіраўся змацаваць яго дынастычным шлюбам. У 179 г. да н. э. Філіп памёр у разгар падрыхтовак, аднак бастарны ўжо выступілі ў паход на дапамогу Філіпу і з вялікім войскам пераправіліся праз ніжні Дунай. Па плане яны павінны былі прайсці праз Фракію (суч. Паўднёвая Балгарыя) у зямлі дарданаў (суч. Сербія), дзе Філіп разлічваў пасяліць іх пасля знішчэння варожых яму дарданаў. Больш аддаленыя планы Філіпа прадугледжвалі набег бастарнаў на Рымскую рэспубліку:

«Бастарны ж пасля таго, як яны пакінуць у Дарданіі жонак і дзяцей, маглі быць адпраўлены спусташаць Італію. Шлях да Адрыятычнага мора і Італіі ляжыць праз вобласць скардзіскаў; іншым шляхам войска правесці немагчыма. Скардзіскі павінны былі лёгка прапусціць бастарнаў: яны былі блізкія адзін аднаму мовай і норавамі; ды яны і самі далучыліся б да паходу, даведаўшыся, што бастарны ідуць рабаваць найбагацейшы народ. »

У эпоху ранняй імперыі пад імем пеўкінаў бастарны засяляюць востраў Пеўку ў вусце Дуная. Пазней, у сярэдзіне I стагоддзя новай эры, пасля ўварвання іранскіх качэўнікаў сарматаў, бастарны адсоўваюцца на поўнач, у Прыкарпацце і на Валынь, пакідаючы тэрыторыю новым насельнікам. Сарматы затрымаліся тут яшчэ на чатырыста гадоў. У рэшце рэшт, праз шмат стагоддзяў, бастарны, дакладней іх далёкія нашчадкі – сталі аднымі з продкаў праславян.

На думку некаторых даследчыкаў бастарны якія жылі на поўдні Беларусі называліся атмонамі.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии