BELHISTORY.COM

Беларускі гістарычны партал

Гэта цікава

Першыя дзяржавы Беларусі : Полацкае і Тураўскае княствы

Гістарычныя творы мастака Міколы Купавы

Слонім

Старажытнае паселішча, якое, паводле археалагічных дадзеных, існавала з XI ст., упершыню фігурыруе ў летапісах 1252 г. пад назвай Услонім ці Вслонім. Герб: у блакітным полі залаты леў з гербам «Ліс» у лапах. Атры маны 4 студзеня 1591 г.Па некаторых звестках, быў знішчаны ардой хана Кайдана ў 1241 г., калі нават драўляны замак быў разбураны да падмуркаў. У канцьі XIII ст. з'яўляўся аб'ектам спрэчкі паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Спрэчка вырашылася на карысць Вялікага княства Літоўскага. Не выключана, што ў XIV ст. падвяргаўся ў час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам нашэсцям крыжакоў.

У XVI ст. стаў павятовым цэнтрам Наваградскага ваяводства. У 1531 г. атрымаў майдэборскія правы, але які герб упрыгожваў ягоную пячатку да 1591 г., пакуль што невядома.
На працягу 1631 —1686 гг. быў месцам правядзення перадсоймавых генеральных соймікаў Вялікага княства Літоўскага, на якіх абмяркоўваліся інструкцыі для дэлегатаў на агульны Сойм Рэчы Паспалітай. На працягу XVII ст. незалежна ад складаных умоў існавання ўсёй дзяржавы не губляе свайго значнага становішча. У XVIII ст. у Слоніме існуе тэатр, друкарня. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. Агінскі канал яшчэ болын спрыяе росту гандлю і рамесніцтва.
Пасля далучэння да Расіі ў 1795 г. становіцца цэнтрам Слонімскай губерні, якая была скасавана ў 1797 г. У сярэдзіне XIX ст. горад лічыцца адным з найлепшых сярод гарадоў Гродзенскай губерні. Насельніцтва каля 10 000 чалавек. Агульная колькасць будынкаў 811, сярод якіх 66 каменных. У горадзе налічвалася 176 крамаў, 13 корчмаў, 6 заводаў і 1 фабрыка. У канцы XIX ст. насельніцтва набліжаецца да 16 000. У 1921 — 1939 гг.— у складзе Польшчы, павятовы цэнтр. 3 1939 г.— у складзе БССР.
Сёння Слонім — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.

 

Rambler's Top100 Артыкулы | Партнеры | Кантакты | © 2010 При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.