Готы на тэрыторыі Беларусі

Готы (гоцк.: 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, лац.: Gothi) — германскі народ II—IX стагоддзяў, які да VIII ст. адыгрываў значную ролю ў гісторыі Еўропы. Гэта былі германскія плямёны, верагодна, скандынаўскага паходжання, якія гаварылі на усходнегерманскай гоцкай мове (для якой біскуп Ульфіла ў IV стагоддзі распрацаваў гоцкую пісьменнасць). Як яны звязаны з нашай гісторыяй?

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі, у вобласці, якую Іардан называе Скандза. Пад Скандзой ў гістарыяграфіі прынята разумець поўдзень сучаснай Швецыі і востраў Готланд. Пры каралю Берыге яны пераправіліся праз Балтыйскае мора і занялі ва II стагоддзі нізоўі Віслы (Іардан называе гэтую вобласць Готіскандза).

З пераправы готаў у кантынентальную Еўропу гісторыкі пачынаюць адлік Вялікага перасялення народаў. Выцесненыя готамі з тэрыторыі сучаснай Польшчы вандалы і ругі пачалі рух на поўдзень, прымушаючы мясцовае насельніцтва ссоўвацца ў бок Міжземнамор’я. Адсюль — першы націск варвараў на паўночна-усходнія межы Рымскай імперыі, які яна адчула пры Марку Аўрэліі.

Готіскандза — так называўся рэгіён пражывання готаў, калі яны жылі на паўднёвым захадзе Беларусі. Больш развітыя гоцкія плямёня пакарылі балцкае насельніцтва Заходняй Беларусі. Працэс гэты не прайшоў мірна. Продкі беларусаў аказалі готам значны супраціў, пра гэта паведамляюць народныя беларускія паданні(паданне пра барацьбу князя Кумара з готамі).

Прыход готаў у басейн Заходняга Буга адбыўся прыкладна ў 190-я гады н.э. У ІІІ ст. готы пачалі рух на поўдзень, на тэрыторыю сучаснай Украіны. Канчаткова пакінулі нашу тэрыторыю ў 4 ст.

Пяты пасля Берыга кароль готаў Філімер прывёў іх у Прыдняпроўе, дзе на тэрыторыі цяперашняй Украіны паўстала гоцкае дзяржава Ойум. Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Ойума пазнейшыя і ненадзейныя – «Геціка» Іардана і скандынаўскія сагі (у першую чаргу, «Сага аб Хервёр»), якія апавядаюць пра барацьбу готаў з гунамі. Сталіцай адзінага гоцкага дзяржавы ў скандынаўскім фальклоры лічыўся горад на Дняпры – літаральна Данпарстад(магчыма гэта быў Кіеў). У археалагічным плане знаходжанні готаў ў Прыдняпроўі адпавядае Чарняхоўскага культура, з цэнтрам на сярэднім Днястры.

Пад уплывам гоцкай дзяржавы Ойум знаходзіліся ўсходнееўрапейскія плямёны, у т.л. і тыя, што насялялі Старажытную Беларусь.

У IV стагоддзі готы прымаюць Арыанскую мадэль хрысціянства і знаходзяць ўласную пісьменнасць, – гоцкі алфавіт, які стварыў біскуп Вульфіла. Ён пераклаў на гоцкую біблейскія тэксты (Срэбны кодэкс)

У 375 годзе саюз плямёнаў остготаў на чале з Германарыхам пацярпеў шэраг паражэнняў ад гунаў, пасля чаго амаль усе готы пакінулі Прычарнамор’е і сышлі на Захад. Толькі ў Крыму засталася невялікая іх частка.

Тэрыторыя Беларусі апынулася пад уплывам гунаў, з якімі, магчыма, старажытнабеларускія плямёны ваявалі.

У Летуве беларусаў і сёння называюць Gudai (гуды), т. б. Готамі. На знакамітай карце Мюнстэра Вялікае княства Літоўскае пазначана, як Litvania-Godinia.

Падчас знаходжання готаў ва Усходняй Еўропе іх суседзі — славяне— перанялі з гоцкай мовы мноства слоў — «хлеб», «кацёл», «купіць», «вярблюд» і інш.

Сёння аб існаванні на Беларусі протадзяржывы готаў нагадваюць помнікі Вельбарскай культуры

Падзяліцца: