Татар, што жывуць на землях трох суседніх краін: Беларусі, Літвы і Польшчы, здаўна называюць літоўскімі ад назвы Вялікага княства Літоўскага. Тэрыторыя, дзе гістарычна сканцэнтравалася гэга народнасць, ахоплівае беларускія землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, так званую Чорную Русь, ui гістарычную Літву, і землі па верхнім цячэнні р. Віліі са сталіцай у г. Новагародку. Традыныйныя, старыя паселішчы татар на тэрыторыі су-часнай Польшчы ўзніклі ў выніку перасялення на згаданыя землі татар з Вялікага княства Літоўскага. I яшчэ адно важнае ўдакладненне. Ужо ў XIX ст., калі землі Вялікага княства Літоўскага ўвайшлі ў склад Расійскай імпорыі, на гэтай тэрыторыі сталі дзе-нідзе пасяляцца прадстаўнікі цюркскіх народаў Крыма, Паволжа, Каўказа. Большасць з іх таксама называлі татарамі. Зразумела, працэс той працягваўся і ў XIX ст. Сёпня з 12,5 тыс. татар, якія насяляюць Беларусь, 3,2 тыс. назвалі сваёй роднай мовай татарскую. Гэта акалічнасць бясспрэчна сведчыць., што ўсе яны не належаць. да нашчадкаў літоўскіх татар.
Літоўскія татары складаюць асаблівую, спецыфічную народнасць. Адна з характерных рыс прыналежнасці да памянёнай групы — славянамоўнасць (хоць у апошнія дзесяцігоддзі алзначаецца літуанізайыя часткі літоўскіх татар, якія жывуць у наваколлях Коўна і ў Вільні).
Акадэмік Я. Карскі ў "Працах па беларускай і іншых славянскіх мовах" наступным чынам тлумачыць прычыны страты татарамі роднай мовы: "Пасяліўшыся ў Літоўскай дзяржаве, яны хутка абеларусіліся; часткова гэта залежала ад тага, што яны бралі шлюб з беларускамі, бо сваіх жанчын з імі часта не было". "3 прычыны тага, — дадае крымска-татарскі асветнік Ісмаіл Гаспрынскі ў рабоце "Рускае мусульманства", — што жонкі пасяленнаў-татар не разумелі зусім па-татарску, ужо першае пака-ленне літоўскіх татар гаварыла больш мовай маці, г. зн. па-літоўску, чым па-татарску, так што праз некалькі пакаленняў татарская мова знікла з ужытку, і мова літоўская (г. зн. беларуская.) стала пацыянальнай мовай та-машніх татар".
Безумоўна, шлюбы з хрысйіянкамі (беларускамі і полькамі), якія вельмі часта заключаліся літоўскімі татарамі ў XVI ст., што відайь з крынін тага часу, адмоўна ўплывалі на праіізс захавання татарамі сваёй мовы. I lac-ля шлюбу з беларускай альбо з полькай татарыну не было з кім гаварыпь дома "па-свойму". У яго доме гучалі беларуская альбо польская мова, таму што жонка яго І слугі-хрысніяне не валолалі іншымі. I дзеці, хоць іх выхоўвалі ў мусульманскай веры, чуючы з вуснаў маці, нянек і прыслугі беларускую альбо польскую мову, гаварылі з банькам менавіта на ёй.
Другой прычынай, якая прывяла да страты татарамі роднай мовы, як лічынь Аж. Александровіч (Насыфі), была ваенная служба. Пад час яе выканання татары таксама мелі зносіны з салдатамі не з татарскіх харугваў. У мячэйі татары чулі толькі арабскую мову. Такім чынам, не маючы магчымасией развіваш, родную мову НІ лома, hi ў грамалскім жыіші, ні ў армн, ні ў мячэиях, яны жутка яе забывалі.
Татары, якія прыйшлі ў Вялікае княства Літоўскае з Кыпчака і Крыма на рубяжы XIV і XV стст., размаўлялі на чагатайскай мове (гэта алзін з усходніх дыялектаў турэйкай мовы, які адносінна да куманска-кыпчаикай групы). Яна была афійыйнай літаратурнай мовай Залатой Арлы. Зразумела, што асобныя плямёны, якія ўваходзілі ў склад Залатой Арлы, мелі дыялектныя адрозненні ў мове, але афійый-най мовай яе вышэйшых слаёў была чагатайская мова. Сляды гэтай мовы, як алзначае польскі даслелчык С. Крычын-скі, захаваліся таксама ў помніках старажытнай пісьмен-йасні літоўскіх татар, у некаторых прозвішчах, назвах гер-баў, а таксама ў назвах некаторых татарскіх страў.
3 пачатку XVI ст., г. зн. з моманту ўстанаўлення ў Стамбуле халіфата, мойнае ўздзеянне на літоўскіх татар пачала аказваиь асманская культура, з якой яны знаёміліся, калі навелвалі Туриыю пад час паломнішва ў Мекку і Мелыну. Ужо талы сярод літоўскіх татар стала алміраць чагатайская мова. Сувязі з Казанню і яшчэ больш алдале-пым Туркестанам былі страчаны, а параўнальна блізкі Крым палвергся асманізайыі ў сферы культуры і мовы. 
Безупынныя зносіны татар з беларусамі пакінулі адметны след у беларускай мове. На думку акадэміка Я. Карскага, у мове беларусаў налічваецца каля 50 слоў цюркскага (татарскага) паходжання, якія ўспрымаюцца сучаснымі беларусамі як звыклыя і не патрабуюиь спе-иыяльнага тлумачэння, напрыклал: андарак, багатыр, база!, балаваииа, баламут, баран, бачыць, біклага, буран, бусел, гарбуз, гойдаииа, дуда, дыван, кабан, кавун, калач, кінжал, курган, сабака, сарафан, тавар, таракан, торба, туман, тытунь, халат, халва, хамут, харч і інш. Y мастаи-кай, гістарычнай, навукова-папулярнай літаратуры знаходзім шэраг цюркізмаў (армяк, ашуг, бунчук, казна-, кіс-иень, тамга, хан і інш.), якія выйшлі з актыўнага складу лексікі і зрэдку ўжываюцца ў сучаснай мове, але выка-рыстоўваюййа ў творах на гістарычную тэматыку для ўзнаўлення абставін пэўнай эпохі.
Упершыню ў лексікаграфічнай практыйы ў якасйі ву-чэбнага дапаможніка выдадзены "Слоўнік іншамоўных слоў" A. М. Булыкі. Аснову слоўніка склала агульнаўжывальная лексіка з 5600 адзінак, у тым ліку каля 200 слоў-нікавых артыкулаўтлумачаць паходжанне і сэнс йюркскіх і асобпа крымска-татарскіх запазычанняў. А. А. Жалуно-віч для высвятлення лексіка-семантычнага фонду паспрабавала зрабіць класіфікаііыю гэтых слоў па прыналеж-насці ла пэўнай лексіка-семантычнай групы. Перійую групу склалі словы з ваеннай, культурнай, грамадскай і рэлігійнай сфер: ашуг, булат, бунчук, джыгіт, есаул, кабура, каган, казак, калчан, каравул, кінжал, майдан, мула, сагайдак, ясак. У другую групу ўвайшлі назвы бытавога і гаспадарчага жыиия: арба, аркан, аршын, базар, бакалея, барыш, башлык, бурдзюк, кайданы, кайма, капкан, каракуль, каўпак, кафтан, кішлак, кумыс, магарыч, наждак, саф'ян, сургуч, таўро, торба, хабар, халва, харч, чаба, чадра, чалма, чарга, шалаш, юрта, ярлык і інш.
Многія цюрка-татарскія словы ўжываюнна ўсім беларускім насельніцтвам і даўно ўжо атрымалі права грамадзянства ў беларускай мове. Але ў дачыненні да іх неабходна зрабіць заўвагу: некаторыя з гзтых слоў, мажлі-ва, запазычаны беларусамі не непасрэдна ў татар, а праз расійцаў ui ўкраіішаў, у мовах якіх доля татарскіх слоў наогул вельмі значная.
У "Слоўніку цюркізмаў у рускай мове" Е. Н. Шыпавай, выдадзеным у 1976 г. у Алма-Aue, знаходзігша больш за дзве тысячы запазычанняў з цюркскіх моў, ям-Mi ўтой ui іншай ступені карыстаеица рускамоўны чалавек. Паводле падлікаў Я. Якубоўскага, больш за 500 гэтых йюркізмаў ужываюцца ў беларускай мове.
Татары пакінулісвой след і ўтапанімійы тыхмясиовас-ией, дзе яны здаўна жывуць. Памяиь пра татарскія асады захавалася ў назвах шмат якіх паселішчаў Беларусі: Агдамер, Апчак, Арда, Койданава, Мамаі, Пагост, Татарка, Татаршчызна, Турэц, Узда, Якшыиы і многія іпшыя.
Наколькі моина ўвайшлі цюрка-татарскія запазычанні ў беларускую мову, сведчайь насгупныя прыклады. Так, слова бархан — напоены пясчаны ўзгорак дугападобнай формы ў пустынях, стэпах — атрымала сталую прапіску ў вёсіды Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна. Земляны насып, на якім раней стаяла драўляная иарква, да гэтага часу называюиь барханам або барканам. Тут жа пачуеш слова башлык як назву капюшона ва ўсіх відах адзення, слова харч ва ўсіх азначаных слоўнікам значэннях: 1) тое, што ялуиь; 2) прыпасы ежы; 3) корм для жывёлы.
Нельга не пагадзіцца з А. А. Жалуновіч, што "праблема йюркізмаў у беларускай мове яшчэ мала даследа-ваная. Вывучэнне йюркскіх запазычанняў у беларускай мове карысна не толькі як лінгвістычная з'ява. Пстарычны змест слоў, час іх замаиавання ў пісьмовых крыніцах, ужыванне ў народных гаворках могуиь высветліць мноп'я старонкі жыиня грамалства".
Пасяліўшыся на землях Беларуска-Літоўскай дзяржавы, літоўскія татары прынеслі з сабой арабскі алфавіт, прыстасаваны да фанетыкі той мовы, якой яны талы карысталіся, г. зн. чагатайскай. V праиэсе засваен-ня беларускай і польскай моў, складання рэлігійных і свенкіх тэкстаў на гэтых мовах узнікла неабхолнасііь увесні ў арабска-чагатайскую графіку дадатковыя лыякрытычныя значкі, якія перадавалі б гукі, якіх няма ні ў арабскай, ці ў чагатайскай мовах. Так узнікла мова кітабаў, напісаных на беларускай і часткова польскай мовах (al-kitab — па-арабску кніга).
Як адзначае даслелчык кітабаў віцебскі вучоны-фі-лолаг В. Несцяровіч, "у гэтых тэкстах больш поўна, чым у рукапісах, створаных кірыліцай, адлюстраваліся фанетычныя асаблівасйі беларускай мовы. Мова кіта-баў адрозніваейна ад мовы старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў, яна блізкая да беларускай народнай мовы. У тэкстах адлюстраваліся беларуская лексіка, фразеалогія, беларускі сінтаксіс. 3 дапамогай арабскай графікі, дастасаванай да беларускай фанетыкі, больш дакладна, у параўпанні з кірылаўскімі пісьмовымі помнікамі, перадаюииа некаторыя гукавыя асаблівасці беларускай мовы, у першую чаргу дзеканне i неканне, разнастайныя асіміляйыйныя змянепні".
Толькі арабска-турэпкаму алфавіту, напрыклад, уласцівы знакі, якія алпавялаюць гукам [дз], [дз'] (арабская літара лал з трыма кропкамі ўнізе), [и], [и'] (арабская літара сад з трыма кропкамі ўнізе), а таксама арфаграфічны значок тэшлзіл, які азначае падваенне зычнага гука, або мэл, які ўказвае даўжыню галоснага [а].
Літоўскія татары, якія атрымалі рэлігійную алукацыю, шырока карысталіся арабска-турэйкім алфавітам. Яны звярталіся да яго пе толькі пад час пісьма і'перапі-вання сваіх рэлігійных кніг, але і ў паўсялзённым жыцці, калі ставілі полпісы, афармлялі завяшчанні, рабілі роз-ныя паметкі, а таксама пры напісанні прыватных лістоў, алрасаваных іншым татарам. Гэтай жа графікай карысталіся татары, складаючы налмагільныя эпітафіі на беларускай альбо польскай мове.
Наогул, як адзначае С. Крычынскі, "арабская графіка для літоўскага татарина з'яуляеипа не толькі адным са спосабаў абазначэння гукаў яго мовы ў кнігах, дакумен-тах, пісьмах. Гэта свяшчэннае пісьмо Кур'ана, кнігі яго веры, і таму да самага маленькага кавалачка паперы, на-пісанага арабскімі літарамі, ён ставіййа з найвялікшай павагай. Вера ў святасиь І иудадзейную сілу пісьма выра-жаеииа ў магічных дзеяннях татарскіх чараўнікоў".
Такім чынам, аналіз гістарычных і пісьмовых крыніц паказвае, што к каниу XVI ст. камунікатыўная функция гутарковай роднай мовы літоўскіх татар вычэрпваениа і на змену ёй прыходзяць беларуская і польская. Становішча гэта захавалася да сён-няшмяга дня.
Прайшло чатырыста га-доў з тага часу, калі татары згубілі сваю родную мову. Але ui знікла яна бясследна?
Учас турэцка-славянскіх войнаў утварыліся калісьці тры калоніі перасялен-uay-татар — у наваколлях Брусы, над р. Кызыл-Ырмак І ў Аабруджы (зараз Румынія), якія адрозніваюшіа ал турак тыпам твару і касиюмам. Жыхароў Аабруджы маскоўскі прафесар Э. Ненішаў лічыйь алзінымі носьбітамі-спад-каемцамі роднай для літоўскіх татар мовы. "Аыялекты Брусы і Кызыл-Ырмака, — піша ён, — верагодна, палвер-гліся моинаму турэцкаму ўплыву... Менавіта мова татар Аабруджы можа быць засвоена літоўскімі татарамі. Пе-расаджаная на старую глебу, яна паступова набудзе мяс-йовы каларыт і наблізіййа ла страчанага становішча, але, верагодна, яго палкам неласягаючы, таму што мясиовыя ўмовы за чатыры сотні гадоў таксама моина змяніліся. Тым не менш гэты праиэс немагчыма параўнайь з сухім эксперыментам, хутчэй за ўсё гэта вяртанне дарагога сына, які даўно пайшоў з дому І ледзь не загінуў".
Приклад вяртання сваей мовы дае нешматлікі народ Латвіі — лівы. Зусім мала засталося тых ліваў, якія вало-даюиь роднай мовай. V некаторых школах Латвійскай Рэспублікі ўведзена выкладанне роднай мовы лівам, па-чынаючы з першых класаў.
Ужо сёння, лічыйь Э. йенішаў, існуе дастаткова ма-тэрыялаў, каб скласйі буквары і палручпікі роднай мовы для дзяией польска-літоўска-беларускіх татар. Аля дарослых можна адкрыиь курсы, дзе б на першым часе выкла-далі настаўнікі-татары Аабруджы, пакуль не будуиь пад-рыхтаваны свае настаўнікі. У далейшым неабходны вялікія і паўнакроўныя граматыкі і слоўнікі. Родную мову можна вярнуць!
© I. КАНАПАЦКІ, канлыдат гістарычных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі вывучэння наиыянальных меншасией.


