Судовая сістэма ВКЛ

На Беларусі ў XV-XVI стст. меліся дзве сістэмы судовых органаў – агульныя суды для ўсяго насельніцтва, заснаваныя на старажытным звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды толькі для шляхты, якія былі адлучаны ад адміністрацыі, створаны на аснове закона ў адпаведнасці з тэорыяй падзялення ўлад. Саслоўныя суды ў значнай ступені абмяжоўвалі судовыя функцыі органаў дзяржаўнага кіравання. Акрамя таго, меліся суды для асобных груп насельніцтва – духавенства, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў, якія не атрымалі дастатковага адлюстравання ў Статуце 1588 г., бо дзейнічалі на аснове царкоўнага права (Бібліі, Карана, Торы), спецыяльных нарматыўных актаў або старажытнага звычаёвага копнага права. Судовая сістэма ВКЛ

Найвышэйшым судом ВКЛ быў гаспадарскі (велікакняжацкі) суд. Вялікі князь быў вярхоўным суддзёй па ўсіх справах, якія паступалі да яго з ніжэйшых інстанцый, а таксама па справах, якія ён разглядаў непасрэдна. У яго кампетэнцыю ўваходзілі галоўныя пытанні дзяржаўнага парадку, падатковыя, маёмасныя і іншыя справы.

Вялікае значэнне з XV ст. меў вотчынны суд. Прывілеем 1447 г. вялікі князь Казімір Ягелончык перадаў права суда над насельцтвам феадалам – панам і баярам, на чыёй зямлі жылі залежныя ад іх сяляне і гараджане. Артыкул 12 прывілея рэгламентаваў судовае права пана або баярына. Залежныя ад феадала людзі былі пазбаўлены права апеляцыі ў дзяржаўныя органы і суды. Судаводства ў вотчынным судзе вёў сам пан ці службовыя асобы яго дваравой адміністрацыі, якім ён даручаў весці суд. Меры пакарання вызначаліся адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца згодна з дзяржаўным заканадаўствам, перш за ўсё са Статутамі ВКЛ.

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии