Соединенные штаты Беларуси, Литвы, Латвии и Украины

У гэтай тэме 5 адказы, 4 удзельнікі, апошняе абнаўленне 4 мес., 2 тыд. таму.

Прагляд 6 паведамленняў - з 1 па 6 (з 6 усяго)
  • Аўтар
    Посты
  • #1854
    litvin
    litvin
    Мадэратар
    Усяго адказаў: 34

    В апреле 1916 г. представители Белорусского народного комитета участвовали в конференциях народов России, проходивших в Стокгольме и Лозанне. Там они обращались к народам Европы и президенту США Вильсону с просьбой поддержать выход Беларуси из состава России, помочь белорусскому народу самостоятельно развивать свой интеллектуальный и экономический потенциал, стать хозяином на своей земле. В меморандуме белорусской делегации на конгрессе в Лозанне впервые была выдвинута идея создания государства «Соединенные штаты Беларуси, Литвы, Латвии, Украины от Балтийского до Черного морей»

    Как вам такая идея ?

    #2638
    gatyla
    gatyla
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 195

    Што тут дзіўнага? Украіна, Беларусь і Прыбалтыка гістарычна заўсёды шукалі саюза, пачынальна з Кіеўскай Русі і сканчаючы праектам Балтыка-Чарнаморскай восі.

    #2639
    litvin
    litvin
    Мадэратар
    Усяго адказаў: 34

    Толькі ў пачатку 20-га ст. (да 1917) і зах. Еўропе і ЗША было напляваць і на Беларусь, і на Украіну, і на Прыбалтыйскія краіны..

    #2640
    gatyla
    gatyla
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 195

    Ім і цяпер на нас напляваць. Па-гэтаму мы павінны шукаць зьвяз паміж сабою.

    #2641

    Licvin
    Удзельнік
    Усяго адказаў: 13

    @litvin wrote:

    «Соединенные штаты Беларуси, Литвы, Латвии, Украины от Балтийского до Черного морей»

    Как вам такая идея ?

    Краіны зусім розныя, культурна, эканамічна, гістарычна, і г.д..
    Акрамя таго за 20 ст. яны так перагрызліся паміж сабою, уключаючы этнічныя чысткі і масавыя забойствы/дэпартацыі што казаць пра нейкі там асобы Звяз не выпадае.

    Але гэта не перашкаджае нармальным, здаровым сувязям у плане эканомікі, культуры, турызма і ўсяго астатняго. А што яшчэ трэба?

    #5345
    Belhistory
    Belhistory
    Заснавальнік
    Усяго адказаў: 253
    Сталіцай Канфедэрацыі Вялікага Княства меркавалася зрабіць Вільню

    Ідэя аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага – вядома, ужо ў новых формах і на іншай аснове – працягвала жыць і на пачатку XX ст. Спадзяванням на ажыдцяўленне такога праекта спрыялі падзеі Першай сусветнай вайны, якая актывізавала на Еўрапейскім кантыненце нацыянальныя рухі паняволеных народаў і іхнае імкненне да незалежнасці.

    Беларусі вайна прынесла велізарныя чалавечыя ахвяры і разбурэнні, звязаныя як з баявымі дзеяннямі, гэтак і з тактыкай «выпаленай зямлі», што выкарыстоўвалася тут расейцамі. Пасля гвалтоўнай эвакуацыі насельніцтва ўглыб імперыі на Віленшчыне яго колькасць зменшылася на 22 %, на Берасцейшчыне – на 44 %, а на Гарадзеншчыне – больш чым напалову. На ўсход найперш высялялі праваслаўных беларусаў і не мабілізаваную ў войска інтэлігенцьію. У выніку тут узніклі спрыяльныя ўмовы для паланізацыі краю праз польскі касцёл. Палякі планавалі далучыць «крэсы» да сваёй будучай дзяржавы, летувісы выношвалі ўласныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

    У такіх умовах беларускія нацыянальныя лідары зрабілі стаўку на рэалізацыю ідэі Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага – стварэння на абшары колішняга Княства супольнай дзяржавы. Адным з ініцыятараў стаў выдатны дзяяч беларускага Адраджэння Антон Луцкевіч.

    9 снежня 1915 г. быў апублікаваны ўніверсал Канфедэрацыі. Ён паведамляў, што галоўная мэта праекту ў тым, каб беларускія і летувіскія землі, якія здаўна прыналежалі да Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер апанаваныя нямецкімі войскамі, станавілі ў новых гістарычных умовах «непадзельнае цела» на грунце незалежнасці Летувы і Беларусі як суцэльнай дзяржавы, забяспечваючы ўсім нацыям у яе межах усе правы. Вызначэнне нутранога ладу будучай краіны ўскладалася на Устаноўчы сойм у сталіцы – Вільні.

    У склад дзяржавы меркавалася ўлучыць Віленскую і Ковенскую, а таксама часткі Гарадзенскай, Сувалкаўскай, Менскай і Курляндскай губерняў.

    Улетку 1916 г. Беларускі народны камітэт на чале з Антонам Луцкевічам прапанаваў ідэю больш шырокага дзяржаўнага ўтварэння ад Балтыйскага да Чорнага мора. Гэтыя «Злучаныя Штаты» павінны былі складацца з Беларусі, Летувы, Латвіі і Украіны. Замест адной дзяржавы з аўтаномнымі тэрыторыямі планавалася стварыць канфедэрацыйны альянс незалежных дзяржаваў.

    У 1917 г. беларускія арганізацыі працягвалі выступаць за ўтварэнне Беларуска-Летувіскай дзяржавы, прычым рабілі гэта, нягледзячы на пазіцыю Летувіскай тарыбы (Рады), што заявіла аб прэтэнзіях на беларускія землі. Ідэю такой дзяржавы падтрымаў у верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны камітэт у Менску.

    Пры канцы студзеня 1918 г. у Вільні прайшла Беларуская канферэнцыя, якая прыняла рэзалюцыю аб імкненні стварыць незалежную суверэнную дэмакратычную дзяржаву з дзвюх асноўных нацыянальных тэрыторыяў – беларускай і летувіскай, «у найцяснейшай еднасці з Курляндыяй».

    Курс беларускіх арганізацыяў на дзяржаўнае адзінства з Летувой, Латвіяй, а ў перспектыве і з Украінай вызначалі найперш эканамічныя прычыны, у прыватнасці неабходнасць мець выйсце да мора, а таксама патрэбы нацыянальнай абароны.

    Аднак погляды кіраўнікоў летувіскага і беларускага нацыянальных рухаў усё больш разыходзіліся. На пачатку 1918 г. была абвешчаная незалежнасць Летувы, а затым – Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля чаго пытанне пра канфедэрацыю ўжо не ўздымалася.

    © У. Арлоў
    “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Прагляд 6 паведамленняў - з 1 па 6 (з 6 усяго)

Для адказу ў гэтай тэме неабходна аўтарызавацца.

Падзяліцца