Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі

Археалагічная культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (3000 – 2300 г. да н. э.) – культура неаліту на тэрыторыі паўднёва-усходняй Прыбалтыкі і поўначы Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца вялікія кругладонныя гаршкі яйкападобнай формы з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра апаленых сценках, арнаментаваныя шчыльнымі гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і рамбічных узораў з адбіткаў шыроказубага грэбеня. З крэмневых вырабаў тыповымі былі наканечнікі стрэл вербалістай альбо рамбічнай формы. У канцы неаліту ўлілася ў нарвенскую культуру ў якой растварылася, аказаўшы на апошнюю значны уплыў.

Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі
Рассяленне плямёнаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі

З тэрыторый, прылеглых з усходу да Фінскай затокі на паўднёва-усходнюю Прыбалтыку і Поўначную Беларусь носьбіты культуры пачынаюць мігрыраваць прыкладна у другой чвэрці 3-га тысячагоддзя да н.э. Даследаванні могільнікаў у Эстоніі паказалі, што насельніцтва культуры было змешаным, мела еўрапеоідныя рысы і элементы мангалоіднасці. Аднолькавая форма гаспадаркі прышлага насельніцтва і тубыльцаў – паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва – мусіла быць прычынай частых вострых сутычак. Наземныя жытлы будаваліся на берагах азёр і невялікіх рэчак, побач са стаянкамі мясцовага насельніцтва, а нярэдка і на саміх гэтых стаянках.

Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі
Распаўсюджанне культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі на тэрыторыі Беларусі

Сярод крэмневых вырабаў найбольш характэрныя – кароткія наканечнікі стрэл вербалістай альбо рамбічнай формы, дзіды з двухбаковай рэтушшу, нажы, скрабкі, разцы і іншыя касцяныя і рагавыя прылады. Некаторыя формы касцяных вырабаў находнікі запазычылі ў насельніцтва нарвенскай культуры, тэрыторыю якіх яны занялі. Ад іх жа быў пераняты звычай насіць упрыгожванні з бурштыну.

посуд культуры грабеньчата-ямкавай керамікі.
Фрагменты посуду культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі

На тэрыторыі Эстоніі прышэльцы асімілявалі мясцовае насельніцтва. Лічыцца, што менавіта гэты факт паслужыў вытокам у фарміраванні эстонскай народнасці. На тэрыторыі Латвіі і Паўночна-Усходняй Літвы прышлая культура сама была асімілявана мясцовай нарвенскай культурай, хоць і аказала на апошнюю значны уплыў, адно з праяўленнеў якога – нарвенскі гладкасценны посуд са скошанымі і патоўшчанымі краямі венцаў. На поўначы Беларусі плямёны находнікаў не былі шматлікімі, таму іх ўплыў быў меньш значны. Найбольш вядоіыя помнікі на тэрытрыі Беларусі – Скема, паселішчы на р. Свольна, воз. Бярэшча.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии