Нарвенская культура

Нарвенская культура (5 500 – 2 100 г. да н. э.) – археалагічная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўначы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура – нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці керамікі і пераважна касцяныя прылады працы. Належала да суполнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі, але вызначалася сярод іх некаторай адасобленасцю 1. На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нёманскай культурамі. Крывінскі варыянт Нарвенскай культуры стаў асновай для фарміравання паўночнабеларускай культуры.

Нарвенская культура
Распаўсюджанне нарвенскай культуры на тэрыторыі Беларусі

Асноўны занятак насельніцтва – рыбалоўства, марскі промысел, паляванне, збіральніцтва, у канцы неаліту – зямляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся па берагах азёр і рэк, у прыватнасці па ўсім Падзвінні, у басейне Віліі, на верхняй Беразіне Прыднястроўскай. Жытлы былі наземныя з вогнішчам і гаспадарчымі ямамі.

Прылады працы, з-за беднасці мясцовых запасаў крэмню, пераважна вырабляліся з косці і рогу (наканечнікі стрэл, гарпуны, матыкі, долоты, цёслы). Для ранняга этапу характэрны біканічныя наканечнікі стрэл, матыкі з прасвідраванымі адтулінамі, долатападобныя вырабы са скошаным лязом, вострадонныя гаршкі з грабенчатымі расчосамі і дамешкам з тоўчаных ракавін і валакністых раслін.

Нарвенская культура
Тыповы посуд насельніцтва нарвенскай культуры (рэканструкцыя).

Выяўлены упрыгожанні і творы першабытнага мастацтва: касцяныя, рагавыя, драўляныя скульптуркі жывёлаў, вадаплаўных пушак і рыб, падвескі з зубоў жывёл, у заходнім варыянце – вырабы з янтара.

У познім неаліце, пераважна пад уплывам суседніх культур, сфарміраваліся шэраг лакальных варыянтаў. Паўдневы і паўночны варыянты спынілі своё існаванне з прыходам носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (ад 3-га тысячагоддзя да н.э.). На тэрыторыі Беларусі ўтварыўся крывінскі варыянт Нарвенскай культуры, на падставе якога сфарміравалася паўночнабеларуская культура. Заходні варыянт Нарвенскай культуры існаваў долей і быў адным са складнікаў прыбалтыйскіх народаў2.

  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП “Экаперспектыва”, 2000
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 1993
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
  • 5
    Падзяліліся