Генерал няскончанай вайны

Першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча – першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. За часам ягонага жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя — пакутнікам і героем.

Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, – наш супольны герой.

Рэжысёр: Сяргей Ісакаў