Грэнская культура

Археалагiчная культура фiнальнага палеалiту i ранняга мезалiту (9 000 – 5 000 г. да н. э.) на паўднёвым усходзе Беларусi (Верхняе Падняпроўе). Назва паходзiць ад стаянкi Грэнск (Чачэрскi раён). Асаблiвасць культуры – асiметрычныя наканечнiкi стрэлаў (Грэнскi тып), вырабленыя з адшчэпаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з свiдэрскай культурай i iнш. Падзяляецца на два этапы: фінальнапалеатычны і раннемезалітычны.

Грэнскі тып
Грэнскi тып наканечнiкаў стрэл.
(Знаходкi з паселiшча Бароўка)

Для першага этапа (9-7-е тысячагоддзе да н.э.) характэрны наканечнiкi стрэл асiметрычнай формы, так званы Грэнскi тып, апрацаваных па адным краi крутой рэтушшу па усёй даўжынi i выемкай на другiм краi. Як i iншыя прылады працы, яны былi выраблены з адшчэпаў (гл. Апрацоўка крэменю). На другім этапе (7-5-е тысячагоддзе да н.э.) памеры прыладаў змяньшаюцца, з’яўляецца вялікая колькасць укладышаў1.

Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым. На стаянцы Берасценева выяўлены рэшткi дзвюх збудаванняў плошчай 3×2,5 i 2,5×2,15 м. Побач – рэшткi больш даўжэйшага збудавання плошчай 5,25×2,5 м. На стаянцы Лудчыцы – рэшткi жытла блiзкага да акруглай формы. Збудаваннi на 20-30 см паглыблялiся ў зямлю. Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы, верагодна, для захавання харчовых запасаў.

Грэнская культура
Распаўсюджанне грэнскай культуры у Беларусі

Па адной з версiй пачатак Грэнскай культуры дало насельнiцтва, якое прыйшло з Паўднёвай Прыбалтыкi, па другой – з Паўночнай Украiны (Сярэдняе Падняпроўе). Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знойдзеныя на месцах стаянак. Лёс Грэнскай культуры канчаткова не вызначаны. На рубяжы ранняга i позняга мезалiту месца Грэнскай культуры паволi займала Сожская культура2.

  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП “Экаперспектыва”, 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 1993.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!