Свiдэрская культура

Свiдэрская культура − археалагiчная культура позняга палеалiту i ранняга мезалiту якая iснавала ў басейне рэк Вiслы (Польшча), Прыпяцi i Нёмана. Назва паходзiць ад стаянкi Свiдры Вельке (Польшча). Адметная рыса – доўгiя наканечнiкi стрэл лазалiстай формы, вырабленыя з пласцiнаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з грэнскай культурай i iнш.

Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знойдзеныя на месцах стаянак. Большасць прылад працы была выраблена з доўгіх і вузкіх пласцiнаў, адколатых ад прызматычных нуклеусаў (гл. Апрацоўка крэменю).Як прыклад – наканечнікі стрэлаў, якія атрымоўваліся доўгімі, сіметрычнымі, у форме ліста лазы. На позняй стадыі развіцця пашыраецца вытворчасць буйных прыладаў працы – макралітаў.

Як i ў насельнiцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым.

Свідэрская культура
Распаўсюджанне свідэрскай культуры у Беларусі1,2

У эпоху мезалiту Свiдэрская культура дала пачатак Нёманскай мезалiтычнай культуры, Сожскай i культуры Кунда.

  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП “Экаперспектыва”, 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 1993.
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии