Кундская культура

Кундская культура (8000 – 3000 г. да н. э.) – археалагiчная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з’яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. Апошняе дало падставу звязваць паходжанне культуры з міграцыяй плямён свідэрскай культуры. Дала пачатак нарвенскай культуры.

Асноўны занятак насельніцтва – паляванне і рыбалоўства.

Сярод прылад працы і зброі – крамнёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з постсвідэрскімі рысамі апрацоўкі, скрабкі, каменныя сякеры, долаты і цёслы, касцяныя гладкія коп’і і наканечнікі стрэл, гарпуны, састаўныя рыбалоўныя кручкі, касцяныя кінжалы.

Пахаванні адзіночныя, парныя і калектыўныя, у адзін або два ярусы, ажыццяўляліся ў ямах у выцягнутым становішчы. Тыповая для культуры з’ява – пасыпанне нябошчыкаў вохрай (чырвоным парашком атрыманага з гематыту).

Каля 4 000 г. да н. э. у вытворчасці культуры пачынаецца выраб глінянага посуду.

Найбольш вядомыя помнікі – Замошша і Крумплева.

Кундская культура
Распаўсюджанне кундскай культуры на тэрыторыі Беларусі
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии