Попыт на Беларушчыну, ці як знікла гісторыя беларускага народу?

У хуткім часе Рэспубліка Беларусь будзе святкаваць 30 гадоў, як беларускі народ мае ўласную дзяржаўнасць. Але за гэты час наша краіна так і не здолела збудаваць сваю нацыянальную канцэпцыю. Гісторыяграфы Польскай Кароны і Расейскай імперыі пісалі гісторыю беларускіх зямель “пад сябе”, пазней нашы паўночныя суседзі атрымалі свой погляд на наша месца ў гісторыі. Савецкая гістарыяграфія з ідэалагічным фільтрам скарысталася расейскімі напрацоўкамі. Сучасная беларуская дзяржаўная гістарычная навука ў асноўным рэтранслюе савецкі светапогляд. У выніку атрымліваецца, што нават сярод саміх беларусаў сёння існуюць думкі аб адсутнасці ў Беларусі сваёй гісторыі. За час існавання Рэспублікі Беларусь яе ўлада не толькі не адстаяла беларускую нацыянальную гісторыю і гістарычную самасвядомасць, але і сама стварыла парадак, калі нацыянальнае стала лічыцца антыдзяржаўным.

Беларускія землі, маючы за сваіма плячыма шматвекавую гісторыю, зараз гадуюць насельніцтва краіны без сваёй нацыянальнай памяці. Але памяць гэта не была згублена, яна была мэтанакіравана знішчана.  У час стагоддзя абвяшчэння БНР беларусам усё яшчэ трэба змагацца за сваю гістарычную самасвядомасць.

“Белоруссия не имеет истории”

Так, 1991г. – пачатак жыцця краіны Рэспубліка Беларусь. Нескладана быць гісторыкам, калі ўсё, што трэба ведаць, укладваецца ў адрэзак меней, чым у 30 гадоў. Добра, дадзім спробу беларусам адыграцца: у 1922 г. беларусы (БССР) аб’ядналіся са сваімі ўсходнімі братамі (РСФСР) і да 1991 г. жылі ў складзе СССР. Вядома, крыху раней У.Ленін зрабіў вялікі падарунак беларусам – стварыў ССРБ – даў ім першую дзяржаўнасць і незалежнаць. Было яшчэ некалькі чалавек (БНР), якія з-за таго, што ўласнай гісторыі ў беларусаў не было, прыдумалі нейкі бел-чырвона-белы ручнік і  скапіявалі нейкага Каня ў літоўцаў (1917 г. і 1991 г.). Атрымліваецца, трохі гісторыі ўсё ж такі маем, бо можна наскрабсці яе амаль на сто гадоў. А не, былі ячшэ падзеі ў апошняй трэці ХVIII ст., калі Царская Расія вызваліла беларусаў з-пад польскага прыгнёту (Рэч Паспалітая). Між іншым, за гэта маглі б і падзякаваць. Неяк арыфметыка ўжо больш за 200 гадоў налічыла… Так, быў яшчэ час, калі беларусам таксама не шанцавала і да палякаў яны былі зарабаваныя літоўцамі і ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Дык выходзіць, што ў Рэчы Паспалітай літоўцы былі ў залежнасці ад палякаў, а беларусы – ад літоўцаў, г.з. што беларусы былі двойчы залежным народам.

Усё, зараз усё зразумела: спачатку быў адзіны братэрскі народ (Русь); потым літоўцы заваявалі беларусаў (XIII ст.); потым палякі падмялі пад сабе і літоўцаў, і беларусаў (XVI ст.); у беларусаў не хапала ўласнай сілы, каб адбіцца ад гнёту і правесці хоць бы адзінае паўстанне супраць заваёўнікаў, і таму ў XVIII ст. іх вызваляе Царская Расія (вядома, за гэты час сваякі сапсаваліся: мова сапсаваная, звычаі сапсаваныя, рэлігія сапсаваная, пра сямейную роднасць зусім не памятаюць…); потым Ленін нават і ад цара іх вызваліў, і самастойнасць даў. Такім чынам, з дапамогай цара і пасля таго, як беларусы ад Леніна і да 1991 г. жылі незалежна ў складзе СССР, паспяхова ўспамінали свой язык, на котором можно выразить все великое. Ну, что здесь не понятно?!

Беларусы і Літоўскае Княства, Рэч Паспалітая ды Расейская імперыя

Дык ўсё незразумела. Шаноўныя беларусы, хто шчыра ў гэта верыць, падрыхтуйцеся. Геаграфічны пачатак Вялікага Княства Літоўскага – Верхняе і Сярэдняе Панямонне з цэнтрам у Наваградку. Калі паглядзець на сучасную карту, то гэта Наваградчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына, Віленшчына і частка Меншчыны. За доўгі час да ВКЛ на гэтых тэрыторыях адбывалася балта-славянскае змешванне. Зараз будзе таксама складана: літоўцы не заваёвалі беларусаў. Не было і адваротнага. На ўзгаданых намі землях (як і па ўсей астатняй тэрыторыi сучаснай Беларусі) напярэдадні і падчас утварэння ВКЛ працэс балта-славянскіх кантактаў пераважна меў мірны характар. Гістарычныя крыніцы, археалагічныя і мовазнаўчыя даследванні падцвяржаюць гэта. Таксама навукова падцверджана, што ў сэнсе этнічна-культурных змен адбывалася, працягваючы казаць сеняшнімі словамі, беларусізацыя.

Дарэчы, важна сказаць пра назвы і найменні. Тэрмін “Літва” можа азначаць усю дзяржаву ВКЛ, быць сінонімам да гістарычнага цэнтру дзяржавы альбо маць на ўвазе балцкі ў этнаграфічным сэнсе. Вялікая праблема для беларусаў заключаецца ў тым, што хто наўмысна, а хто незнарок атаясамлівае гістарычную Літву з сучастнай Lietuvos Respublika. Таму, каб не блытацца, нашу паўночную суседку будзем зваць Летува, а ейных грамадзянаў – летувісамі. Літоўцамі прапануецца зваць толькі прадстаўнікоў балцкага племя XII-XIIIст-ст, а літ(ц)вінамі – жыхароў усяго ВКЛ. Будзем ужываць Беларусь і беларусы, калі трэба праецыраваць сучаснасць на мінулы час.

Зразумела, што ні беларусаў, ні летувісаў у час узнікнення ВКЛ і шмат часу пасля не існавала. Была нейкая балта-славянская “мешаніна” і, двойчы зразумела, узаемапранікненне  не было раўнамернае. Прынцыпова галоўнае – мірны характар суіснавання. І вось з гэтага насельніцтва Міндо(а)ўг  пачаў будаваць сваю джяржаву – Вялікае Княства Літоўскае. Сучасныя даследчыкі кажуць, што беларусы па крыві больш балты, а культурна – больш славяне. Няхай будзе так.

У форме пагрозы з боку Тэўтонскага ордэну і таксама мангола-татарскага нашэсця біэтнічнае насельніцтва Панямоння атрымлівае досыць канкрэтны імпульс да аб’яднання, каб абараніцца ад знешніх ворагаў. Аналіз пісьмовых крыніц і матэрыялаў  археалагічных раскопак паказвае, што ў сярэдзіне XIII ст. адбыўся саюз паміж найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў (Міндоўг, пазней Трайдэнам) і найбольш развітымі гарадамі рэгіёну – усходнеславянскімі. Так каля 1248 г. Міндоўг сілай забірае ўладанні сваіх пляменнікаў у Літоўскай зямлі (на правых прытоках Нёмана). Пляменнікі знаходзяць дапамогу ў Галіцка-Валынскага Княства, якое ў межах 1249-1250 гг. выходзіць вайной да Міндоўга ў Наваградак. Гэта першая летапіснае пацверджанне існавання саюзу Міндоўга і Наваградку. Зноў жа, гістарычная “спадчына” дазваляе нам казаць менавіта пра саюз.

Шляхам часу ўмацавання джяржавы і пашырэння яе межаў працягваўся і працэс “беларусізацыі”. Для абслугоўвання жыцця бралася тая культура, якая была больш развітая ў дзяржаве. І ў час узнікнення ВКЛ такой культурай была культура “беларускага” этнасу, мова якога была прынята як дзяржаўная. Больш за 5 стагоддзяў існавання ВКЛ зона беларускай мовы (культуры) нават дайшла да самай Жамойці (этнічнай тэрыторыі сеняшніх летувісаў). Кажучы пра вернасць традыцыям, спрыяльнасць да этнасу (хай і несвядомай) і колькаць носьбітаў мовы, прыходзім да лагічнай высновы, что беларусы больш за ўсіх маюць падставу на спадчыну ВКЛ. Вялікае Княства Літоўскае – гэта перш за ўсе прабеларуская дзяржава (лічацца, что беларускі этнас склаўся да XV ст. з саманазвай літ(ц)віны). Цікава зазначыць, што ў XIV ст. пры Гедыміне ў складзе ВКЛ былі практычна ўсе землі сучаснай Беларусі. Яднала іх, у тым ліку, і старабеларуская мова. Братцы, вы толькі ўявіце сабе, якая ў нас гісторыя! Хутка мы будзем святкаваць 700 год адзінства.

Добра, пойдзем далей. 1569 г. і Люблінская ўнія, вядомая як акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і ВКЛ ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. На такі крок ВКЛ пайшло праз цяжкія войны супраць Маскоўскага Княства, што адбываліся з канца XV ст., калі нашы продкі павінны былі адбівацца ад ўсходняга ворага (як яшчэ кажуць, братэрскага народу, з якім мы увесь час “марылі” ўз’яднацца):  1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг. Сама ж Рэч Паспалітая здолела праіснаваць болей за два стагоддзі, але ж знешнія ворагі апынуліся мацнейшымi, і ў канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў знікае з карты Еўропы, а ейнымi тэрыторыямі ўзбагаціліся Аўстрыя, Прусія і Расея. Лічу асабіста важным звярнуць увагу, як у гісторыі Беларусі называюцца гэтыя падзеіі – падзелы Рэчы Паспалітай. Канешна, з кропкі гляджання захопнікаў, Аўстрыя, Прусія і Расія дзяліла паміж сабой землі іншай джяржавы, але з боку жыхароў Польскай Кароны і Княства Літоўскага – гэта захоп, акупацыя, знічшэнне. Згадзіцеся, слова “падзел”, мякка кажучы, не зусім дакладна перадае сэнс падзей. У выніку трох такіх “падзелаў” (1772, 1793, 1795 гг.) усе беларускія землі апынуліся пад акупацыяй Расійскай імперыі.

Чым абярнуліся такія падзеі для нашых зямель і яго насельніцтва ўявіць ня цяжка. Вядома, што не салодкімі ўгаворамі насаджвалася расейская джяржаўнасць і расейская самасвядомасць ды знішчалась ліцвінская. Вялікі дзякуй Екацярыне II і людзям як Карамзін. За намі замацоўвалі назву беларус(ц)ы і сціралі як ліцвінаў. Потым ўвогуле сталі мець назву каланіяльнага прыдатка царскай Расеі – “Северо-Западный край”. Задача – знішчыць гістарычную памяць і насадзіць новую – частка агульнарасейскага народу. Ілжэлетапісы і заходнерусізм – вось галоўнае крэда таго часу. Наступную цытату павiнен ведаць кожны беларус, які ўмее чытаць і пісаць: “Што не дарабіў расейскі штык – даробіць расейскі чыноўнік, расейская школа і расейскі поп”. Нам ўсім трэба паразважаць над гэтым.

Як знікла гісторыя беларускага народу

З другой паловы XIX ст. пачынацца крадзеж гісторыі Беларусі. Так, расейская інтэлігенцыя ад імя навукі пачынае даказваць, что ВКЛ – гэта спрадвечна расейскія землі, і насельніцтва, адпаведна, расейскае, але за пэўны час страціла памяць адзінства роду. Паралельна з польскага боку формавалася і распаўсюджвалася думка аб летувіскай дзяржаве, якая да ўніі з Польшчай расла і заваёўвала тэрыторыі. Палякі казалі, што ВКЛ – гэта летувіская дзяржава, а расейцы – летувіска-расейская.

На глебе расейска-польскай спрэчкi за правы на землі ВКЛ нарадзілася канцэпцыя, якая пануе і па сёняшні дзень: сярод летувіскіх князёў знайшоўся адзін, які падпарадкаваў сабе ўладу ў дзяржаве (згодна з канцэпцыяй, летувіскія плямёны мелі джяржаўнасць) і захопліваў іншыя землі (летувіская экспансія на беларускія землі) і імя яму Міндоўг (пазней у выпадку летувісаў – Міндоўгас). Канешне, дэталі канцэпцыі дапаўнялiся, штосьці крыху змянялася, але ейнае нутро пакідалі нязменным. У XX ст. далучыліся летувіскія навукоўцы, якія карысталіся напрацоўкамі палякаў; савецкая  гістарыяграфія прыняла ў спадчыну расейскае бачанне з характэрным ідэалагічным фільтрам, а беларуская – савецкую, бо інакш не мелі права разважаць.

Такую канцэпцыю паходжання ВКЛ столькі разоў пераказвалі, што асноўныя пастулаты сталі проста аксіёмай.

Летувіскі падыход

Такая канцэпцыя займае пануючую ролю і на сёняшні дзень. Мяркуючы, што ўся прыгажоць летувіскага паходжання ВКЛ знаходзіцца менавіта ў працах летувісаў, я азнаёміўся з шэрагам артыкулаў, якія легка можна знайсці ў інтэрнэце. Перавагу аддаваў тым, дзе больш спасылак і мова больш да акадэмічнай – шукаў навуковы падыход.

Спачатку адзначу, што ў некаторых матэрыялах ва ўступе я бачыў выраз накшталт “згодна з паданнем”, “згодна з легендай” (датычыцца да Міндоўга і некаторых іншых літоўскіх князеў, літоўскіх земляў, радавых замкаў і сталіц). Уявіце сабе, навуковая канцэпцыя, якая грунтуецца на паданнях і легендах. Ёсць, канешна, і гістарычныя дакументы. Так адзін з самых галоўных для летувісаў – гэта ліст з пералікам літоўскіх князёў, які яны інтэрпрэтуюць як сцвяржэнне існавання летувіскай джяржавы. Цікава, што там пералічана пад 20 князёў. Гэта што за дзяржава, дзе амаль 20 прэзідэнтаў? Прычым гэта, галоўнае, на што яны абапіраюцца. Ніякіх іншых сведчанняў пра дзяржаву аўтары не прыводзяць.

Не знайшоў я ў летувісаў пацверджанняў, што Літоўскія князі захоплівалі землі беларускага Панямоння. Няма ніводнага гістарычнага падцверджання, на якім можна ўтрымаць летувіскі міт аб ВКЛ, як захоп летувісамі беларусаў. Летапісы не фіксуюць набегаў на Наваградак ці Гародню, Менск ці Полацк, Ваўкавыск ці Пінск і іншыя тагачасныя гарады, што потым склалі Беларусь. У той жа час летапісы сведчаць аб дзесятках ваяўнічых паходаў да іншых суседзяў (XII-XIII стст., зафіксавана больш за 40 такіх паходаў). Больш таго, з гістарычных крыніц вядома шмат выпадкаў менавіта супрацоўніцтва літоўскіх князёў і беларускіх гарадоў. Болей таго, гістарычная Літва ў XIII ст. прайшлася з захопам зямель, якія потым плюс-мінус будуць называцца летувісамі Аўкштотай (аб ёй будзе ніжэй).

Але летувісам гэта зусім не перашкаджае будаваць навуковую канцэпцыю на захопе адзначаных вышэй беларускіх гарадоў і зямель. Больш таго, многа хто з іх прызнае, што самі летувісы ў ВКЛ былі ў значнай меньшасці, і нікога з іх не цікавіць пытанне, чаму ж захопленае насельніцва, якое ў шмат разоў перавышае колькасць свайго рабаўніка, так ні разу не паўстала супраць. Прычым, з гістарычных крыніц вядома, што для гэтага было шмат магчымасцяў, дзе відавочна можна было адбіцца ад паўночнага ворага на доўгія часы. Ці гэта стакгольмскі сіндром?

У Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай, нядзіўна, была літоўская (літвінская). А дзіва тое, што сёняшняя летувіская мова нават і побач не стаіць з той літоўскай. А вось з беларускай у нейкай ступені падобна (ці, прынамсі, астатнія мовы па падабенству ячшэ далей стаяць). Падобна на столькі, што яе вучоныя называюць старабеларускай. Так, быў час на нашых землях, калі ўся дзяржава размаўляла па-(стара)беларуску. Няма тлумачэння ў летувісаў, чаму захопнікі пераходяць на мову таго, каго захапілі, а не наадварот. У некалькіх месцах чытаў, что насельніцтва (беларусы) было сялянскім і недалекім і не магло вывучыць мову захопніка, таму летувіскія князі самi вывучылі мову рабаванага насельніцтва. Нават, каб дзяржаўную мову ВКЛ не называць беларускай/старабеларускай (ліквідаваць беларускі чыннік), летувісы адмыслова карыстаюцца тэрмінам “канцылярская мова”. Таксама летувісы не даюць добрага адказу, чаму больш магутны пераймае культуру тых (як памятаем, “недалёкіх”), каго захапіў.

Але ж ў гэтых “недалекіх” яшчэ за некалькі стагоддзяў да утварэння ВКЛ была пісьмовасць, а вось сваю пісьменнасць летувісы паказалі свету толькі ў XVI ст. Пра мову і імёны таксама ёсць пацешныя моманты: у гістарычных крыніцах сучаснікі падзей пішуць пра Міндоўга, Альгерда, Вітаўта і г.д. (на розных мовах, зразумела, праз транслітарацыю свае асаблівасці маглі быць), але ніхто не пісаў пра Міндоўгаса, Альгердаса, Вітаўтаса (як сваіх князеў заўсёды і ўсюды завуць летувісы). І ведаеце, як самі летувісы тлумачаць гэта? Яны сцвярджаюць, што ў часы адсутнасці летувіскай пісьмовасці князі ВКЛ запрашалі іншаземных пісараў і тыя наўмысна шкодзілі і запісвалі імёны князёў (і не толькі) з памылкамі. Няўжо гэтыя пісарчукі так страха не малі перад князямі-захопнікамі? А колькі такіх іх было, гэта ж на працягу стагоддзяў адбывалася. І за гэты час ніхто з княскага двару так і не сцяміў, што падман?  Ці не хапіла грошаў, каб вывучыць свайга пісара? Дык летапісы і дакументы пісаліся не толькі ў ВКЛ, былі ячшэ і на ўсход ад дзяржавы, і на захад. І там наўмысна з памылкамі пісалі? Вось так летувісы робяць гісторыю. Менавіта так на картах і дакументах тых часоў усюды Вільня стаіць – псавалі сапраўдную назву летувіскага гораду Вільнюса – сталіцы летувіскай дзяржавы ВКЛ.

Летувісы праводзяць паралель з грэчаскай мовай з прыкладам Геракл: грэкі казалі Hēraklēs, а ў беларускай ды расейскай мовах кажуць Геракл. Добра. Дык па-нямецку будзе Herakles, на латынi – Hercules. А вось у нямецкіх храністаў Myndowengas знайсці цяжка. Ды і па-лацінску Mindowegas адшукаць складана.

Дарэчы, у перапісах войску ВКЛ жамойцкія прозвішчы ідуць разам з -ас, -іс, -ус.

Не знайшоў адказу, чаму гаспадары ВКЛ не ўвялі ў якасці дзяржаўнай (“канцылярскай”) мовы летувіскую, калі яны займелі сваю пісьмовасць. Чаму адразу ж не змянілі назвы гарадоў, вёсак і рэчак, як гэта было зроблена пасля 1939 г., адразу ж як Сталін перадаў на карысць летувісаў Вільню і Віленшчыну?

Пра мову ў дзяржаве не знайшоў тлумачэння, чаму ў летувіскай ВКЛ герб меў назву “Пагоня”. Прычым, пра Пагоню напісана і ў Статуце ВКЛ 1588 г., а дагэтуль вядомыя замежныя крыніцы з транслітэрацыяй лацінкай усё той жа Пагоні. А вось у жамойцкай мове не было адпаведніка амаль да сярэдзіны XIX ст., калі С. Даўкантас прапанаваў новае слова “Výtis” (Віціс). Каля стагодзя спатрэбілася, каб на Летуве яно замацавалася як агульнапрынятае. Але гэтым словам губляецца увесь падмурак “Пагоні” ВКЛ, бо “Віціс” не мае ейнай сутнасці – гнацца за ворагамі, выганяць захопнікаў з роднай зямлі. “Віціс” не азначае традыцыю, ён азначае только самаго рыцара – вершніка.

Як вялікі аргумент на карысць летувіскасці ВКЛ прыводзіцца тое, што князі былі балцкай крыві. Добра, самі яны не звяртаюць асабістай увагі на практыку запрашэння “мэнэджараў” – кіраўнікоў краін з іншых земляў, ды кажуць, што хто кіраўнік, таго і дзяржава. Дык вось нам цікавы выпадак з гісторыі. 1 ліпеня 1918 Летувіская Тарыба абвясціла краіну Летувіскім каралеўствам і на пасаду караля вырашылі запрасіць нямецкага прынца Вільгельма фон Ураха. Атрымліваецца, што, згодна з логікай летувісаў, гэта была б чыста нямецкая дзяржава.

Пра сталіцы ВКЛ, мяркую, шмат хто з нас скажа, что гэта Наваградак і Вільня. А вось у летувісаў зусім інакш: Варута, Стары Тракай, Кярнаве і потым Вільнюс (з 1323 г.). З летувіскім падыходам да абгрунтавання сталіцы ў беларусаў можна назбіраць значна больш гарадоў, які па аналагічным “схемам” можна аднесці да сталіцы.

Важная падзея для летувісаў – перамога ў бітве пад ЖальгірысŽalgirio mūšis” (ці пад Грунвальдам у нашым разуменні) 15 ліпеня 1410 г., дзе на думку летувісаў менавіта яны разбілі ўшчэнт Тэўтонскі ордэн. Вось толькі дужа сумныя вочы становяцца ў іхных вычоных ды культурных дзеячоў, калі на рэдкіх канферынцыях, дзе бываюць беларусы, тыя кажуць, што беларускіх харугваў было болей за летувіскіх у 10 разоў. Карыстаючыся выпадкам, адзначым, што палякі бачаць у “Bitwa pod Grunwaldem” сваю перамогу, а расейцы кажуць пра польско-летувисско-русскую бітву, дзе 3 харугвы з этнічных беларускіх зямель (Смаленскіх) яны лічаць “исконно русскими”. Цяжкая доля страціць сваё імя, бо, як бачым, толькі беларусаў, якія складалі абсалютную большасць войска ВКЛ, там ніхто не знаходзіць.

Летувісы часта карыстаюцца такім прынцыпам: калі няма прамога падцвяржэння нашай думкі, то мы бярэм адно ўскоснае, нават калі ёсць яшчэ пяць ускосных, што супярэчаць першаму. Другімі словамі, дзеля летувіскай гісторыі пад увагу трапляюць толькі патрэбныя рэчы, а ўсе, што абвяргае іх канцэпцыю, проста адсякаецца (дзеля справядлівасці, як нярэдка бывае ў гісторыі любой краіны на карысць ідэалогіі).

Міт пра летувіскасць ВКЛ заходзіць значна далей за летувіскую і расейскую мовы і гістарыяграфіі. Працягваецца ўпэўненае распаўсюджванне іх канцэпцыі сярод масавага чытача на ангельскай і нямецкай мовах. На кожным кроку гэта падкрэсліваецца: Lietuvos Respublika = Вялікае Княства Літоўскае. Нават не трэба цікавіцца гісторыяй, каб гэты міт увабраць у сабе, бо гэта робіцца лёгка, хітра і паспяхова толькі на ўзроўні адной назвы. Напрыклад, сучасная Летува па-ангельску будзе Lithuania і ў той жа час ВКЛ – the Grand Duchy of Lithuania. Па-нямецку Летува – Litauen і ВКЛ – das Großherzogtum Litauen. Прамое перацягванне сучаснага на мінулае, атаясамленне Летувы з ВКЛ 100%. Прычым тут Беларусь? Калі паглядзець часовыя мапы ў інтэрнэце, то ў гледача ўсе будзе лагічна: ячшэ з XIIIст. было Grand Duchy of Lithuania, зараз ёсць краіна-спадкаемніца Lithuania. Чаму і там і тут адна назва тлумачыць не патрэбна.  Проста як дважды два.

Гісторыя нашых паўночных суседзяў грунтуецца па такой формуле: Вялікая Літва = Жамойць (Жмудь, Самагоція) + Аўкштота (Аўкштайція). І само ВКЛ яны перакладаюць як Вялікае княства Аўкштотская/Летувіскае (Літоўскае), Беларускае і Украінскае (Рускае),  Летувіскае (Жамойцкае). Адразу паўстае пытанне: а дзе тая Аўкштота? Для мяне гэта пытанне так і засталося без дакладнага адказу, бо ў летувісаў я нічога канкрэтнага і трапнага не знаўшоў. Вядома, што тэрмін выкарыстоўваецца  10+ разоў на працягу часу болей за стагоддзе. Цікаўна, што ў саміх дакументах ВКЛ Аўкштота не згадваецца а ні разу. З боку  ўсходніх летапісаў таксама няма ўспамінаў. Шкада, што сведкаў з унутраных крыніц няма, бо летувісы павінны карыстацца нямецкімі (за адзіным выключэннем, польскімi), якія пры параўнанні даюць шмат лагічныў памылак.

Няма адносна выразных межаў Аўкштоты, кіраўніцтва, не прыводзяць навукоўцы ні сцягоў, ні гербаў. Да сучасных сцяга і герба, якія былі прынятыя толькі ў 2007 г., нідзе няма пра іх інфармацыі. Геграфічнае апісанне Аўкштоты сярод летувіскіх навукоўцаў мае шмат поглядаў, больш-менш адзінае складана вызначыць. Хто паказвае на карце адразу літоўцаў, жамойтаў і аўкштайтаў; хто аўкштайтаў аб’ядноўвае з жамойтамі і разам заве іх літоўцамі; у каго толькі жамайты ды літоўцы. То Літва частка Аўкштоты, то наадварот.

Дык навошта ж так чапляцца за гэту Аўкштоту? Былі балцкія заваёўнікі, які захапілі землі сучаснай Беларусі і ўтрымлівалі сілай. І гэтыя балцкія землі – калыска летувіскага этнасу – ў рассейскамоўных крыніцах пазначана як Жемайтия, нямецкіх – Samogitien. Сапраўды, летувіская нацыя паўстала з Жамойці, але балцкія плямёны былі і за жамойцкімі межамі. Летувісам у сваёй галоўнай формуле жыццёва неабходны два складнікі, бо Жамойць ніколі не была ядром ВКЛ, гістарычнай Літвой. Літоўскія князі гандлявалі ёй з крыжакамі, пачынаючы ад Міндоўга і да Вітаўта. Жамойць – разменная манета. Толькі ў 1422 г. землі замацаваліся ў складзе ВКЛ (пазней за далучэння ўсіх беларускіх зямель і часткі украінскіх). Менавіта пасля гэтага Вялікае Княства Літоўскае і Рускае стала звацца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Гэта значыць, “калыска летувіскага этнасу” была далучана да ВКЛ толькі пасля 174 гады ад прынятага ўтраварэння ВКЛ. Гісторыя сведчыць, што Жамойць не была галоўным прыярытэтам у збіранні зямель.

Не даюць адказу летувісы, чаму жамойты больш за пяць з паловай стагоддзяў так і не зліліся, не аб’ядналіся з “братамі” з Аўкштоты. Калі ВКЛ – гэта летувіская дзяржава, тады незразумела, чаму этнічнаадзіныя  жамойты і аўкштотцы так і не змаглі пераадолець адміністрацыйна-тэрытарыяльны бар’ер, падкрэслім, у сваёй уласнай дзяржаве. Так, яшчэ ў Жамойці на гербе выява мядзведя з аброжкам (навошта ён?) на шыі.

Не хочуць пісаць летувісы пра Кейданскую ўнію 1655 г., дзе ВКЛ і Швецыя  падпісваліся пад ваенным і дзяржаўным саюзам, бо ў гэты час Жамойць насуперак Вільні спрабуе аддзяліцца ад ВКЛ дзеля далучэння да Польшчы. Вось так калыска летувіскага нацыянальнага руху адчувае свае адзінства з Вільняй і Вялікай Літвой.

Трэба разумець, што Жамойць – асобнае ад Літвы балцкае племя. Самі жамойты патрабавалі ў Вітаўта аўтаномныя правы, мелі асабістае староства і сваё біскупства.

Таму дужа патрэбна летувісам гэта Аўкштота, бо без яе Віленшчына, Наваградчына, Гарадзеншчына, Берасцейшчына і частка Меншчыны – балта-славянская мешаніна і ядро гістарычнай Літвы – гэта будуць этнічна беларускія землі і Летува застаецца без Вільні і права на адзінага нашчадка ВКЛ. Летувісы ўпарта паказваюць, што славянская прысутнасць не пераходзіла мяжу сучысных Беларусі і Летувы, але археалагічныя даследванні сведчаць аб усходнеславянскім чынніку развіцця Віленшчыны.

Больш перакана выглядае меркаванне некаторых беларускіх (і не толькі) вучоных, што Аўкштотай жамойты называлі балтамоўныя землі ВКЛ. Але тут справа ў адраджэнні паняцця “Аўкштота”. Пасля нешматлікіх узгадванняў, на доўгі час Аўкштота знікае з гiстарычных крыніц. І ў сваей кнізе ад 1837г. Т.Нарбут надае ёй другі подых, калі выцягвае з гісторыі дыпламатычны ліст Вітаўта ад 1420г. Такі штуршок забяспечыў штучнаму тэрміну “Аўкштота/Аўкштайція” ў далейшым вялікую папулярнасць ў XIX-XX стст. З таго часу пад Аўкштотай сталі разумець цэнтральную і ўсходнюю часткi рассялення летувіскага этнасу. І, маючы на руках шырокае распаўсюджванне тэрміна, сталі ўжываць яго рэтраспектыўна ў гісторыі ВКЛ на карысць летувіскасці дзяржавы. Зазначым, што сучасны этнакультурны рэгіён Жамойці (Samogitia) менш за тэрыторыі Жамойцкага стараства ў ВКЛ, якое, у сваю чаргу, уключала ў сабе большую частку зямель, якімі зараз называюць сучасны самы вялікі этнакультурны рэгіён Летувы – Аўкштоту (Aukštaitija).

Відавочна, няма пазіцыі з кожнымі яе дробязямі, якой прытрымліваюцца 100% летувісаў. Але агульны сэнс летувіскага паходжання ВКЛ пасля некаторага часу знаёмства з іх навуковымі і навукова-папулярнымі поглядамі робіцца зразумелым. І адзін момант, што так лічыць суседняя краіна, але небяспека для Беларусі палягае менавіта ў тыражыраванні такога меркавання, якое стаіць на ілжывым навукова-гістарычным базісу. Любы чалавек, які зацікавіўся гісторыяй, заходзіць у інтэрнэт і знаходзіць вось такія адказы на свае пытанні.  І потым мы маем “Беларусь недогосударство”, “бел мова не язык”, “белорусы не нация”, “причем здесь погоня?..”, “белорусы – потомки партизан”. Гэта добра бачна ў каментарыях пад навінамі, рознымі аналітычнымі артыкуламі ці відэа-матэрыяламі. Нажаль, гэта прыкметна не толькі сярод рускамоўнага насельніцтва краін мінулага СССР, але і ў самой Беларусі. І адна справа, калі чалавек проста кажа, што беларусаў не было да XX ст.; дужа цяжэй, калі чалавек мае больш “навукова аргументаваную” пазіцыю і пытае, які Скарына беларус, калі ён сам пра сабе кажа, што ён літвін і яго “Библия руска”? На дадзеным і падобных прыкладах польска-расейска-летувіская канцэпцыя толькі ўзмацняецца. (На ўсякі выпадак пакінем тут, што русінамі называлі праваслаўных па веры ў ВКЛ, і таксама жыхароў усходнеславянскіх земляў дзяржавы).

Вось на такіх падыходах летувісы будуць вучыць сваіх дзяцей, як Максімус Багдановічус пісаў пра летувіскую Пагоню ды летувіскую Вострую Браму ў Вільнюсе, дзе ўвесь час жылі летувісы. Чаму Багдановічус пісаў не на жамойцкай мове, а на “канцылярскай”? Дзеля таго, каб “недалёкія” беларусы ведалі б культуру сваіх гаспадароў.

Беларусы кажуць, што яны беларусы

Замацаванне канцэпцыі летувіскага ВКЛ спрыяе думкам кшталту Беларусь не мае гісторыі ды паслясавецкая Беларусь – штучная дзяржава і гэтак далей. А гэта вялікая небяспека, тым больш сярод грамадзян Беларусі існуюць такія думкі. Беларусам варта ведаць сваю гісторыю. Не мары Расейскай Імперыі аб Паўночна-Заходнім Краі, не намаганні Каралеўства Польскага  прызнаць усiх каталікаў палякамі, не летувіскую веру ў гвалтоўнае заняволенне беларускіх зямель – трэба ведаць гісторыю, як яе можна тлумачыць з існуючых гістарычных крыніц, вядомымі на сёняшні дзень вынікамі археалагічных раскопак, мовазнаўчых і этнаграфічных даследванняў. І тлумачэнне гэта на карысць беларусаў. Ня трэба нічога выдумляць, каб у нас была свая гісторыя – у беларусаў яна ёсць – яе трэба толькі вярнуць.

Беларусам ёсць чым ганарыцца. У той жа час Бацькаўчшына наша пакутавала вельмі шмат, і мы павінны ведаць урокі мінулага, як ні банальна гучыць, каб не нарабіць памылак у будучым.

Амаль усё XX ст. беларускія землі былі залежнымі. Першая Сусветная вайна, і з 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Не будзем забываць, пад чыім прыгнётам знаходзілася ейная астатняя частка. Летувіскія землі таксама паспелі пабыць пад рознымі гаспадарамі. У няпростай сітуацыі, летувісы атрымалі вялікі шанец, і, маючы спрыятныя геапалітычныя ўмовы, яны ў вераснi 1917 г. у Вільні абіраюць “Савет Летувы” (Летувіскую тарыбу) з мэтай утварэння летувіскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. І ад 11 снежня 1917 г. абвяшчаецца аб аднаўленні незалежнай Летувы, сталіца якой – “Vilnius”. Важна, што летувісы атрымалі дазвол ад нямецкага боку. Прычым Савет Летувы сам тлумачыў погляд на дзяржаву не на этнаграфічным падмурку, а ў сэнсе адміністрацыйна-тэрытарыяльным: цалкам Сувалкаўскую, Ковенскую і Віленскую губерніi і шэраг паветаў, дзе летувісаў было ў меншасці. 16 лютага 1918 г., калі фактычнай сталіцай была Коўна, у Вільні быў падпісаны Акт незалежнасці Летувіскай дзяржавы (з нямецкай дапамогай беларускія землі з Вільняй, Горадней, Беластокам, Саколкаю, Бельскам, Шчучынам, Маладзечнам і Браславам сталі летувіскімі).

Трэба дадаць, што першапачаткова немцы планавалі Вільню як польскі горад, але ў 1917 г. вырашылі аддаць Вільню летувісам, каб потым карыстацца Летувай як буфернай зонай ад Расіі. Пасля гэтага Германія (а да яе далучіліся Вялікабрытанія і ЗША) стала не прызнаваць правы Польшы на Віленшчыну. Цікавая для беларусаў заява дыпламатаў Вялікабрытаніі 20 студзеня 1919 г., дзе яны ўказваюць, што Віленшчына павінна быць паза межамі Польшы, і падкрэсліваюць, што Польшча павінна атрымаць толькі тыя тэрыторыі, на якіх палякі з’яўляюцца большасцю насельніцтва.

А вось наконт беларусаў немцы глядзелі інакш. Пры гэтым мары і намаганні аб незалежнай Беларусі з тэрытарыяльнай цэласнасцю ў яе этнаграфічных рамках поўным ходам распаўсюджваліся на нашых землях у той час. Неглядячы на тое, што нямецкая акупацыя спрыяла развіццю беларускага нацыянальнага руху, самі немцы не жадалі бачыць тут беларускую дзяржаўнасць. Але не толькі немцы. У снежні 1917 г. адбыўся І Усебеларускі з’езд, мэтай якога была беларуская дзяржава з дэмакратычнай формай урады. Дэлегаты былі ад самых рознанакірованых палітычных арганізацый (былі прадстаўлены ўсе палітычныя кірункі), што дае падставы казаць аб наяўнасці ідэі дзяржаўнасці сярод усіх пластоў насельніцтва. Але неўзабаве з’езд быў разагнаны бальшавікамі (некаторыя дэлегаты арыштаваныя), беларускі нацыянальны рух зноў сышоў у падполле. Зазначым, што з’езд праходзіў пад кантролем бальшавікоў, якія разагналі з’езд, як толькі дэлегаты замест мясцовай савецкай улады абралі ўласны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езду (з’езд не прызнаў легітымнасці бальшавіцкай улады на нашых землях).Таксама дададзім, што большасць дэлегатаў схілялася да сацыялістычных поглядаў. Яскравы прыклад таго, што ўтварэнне беларускай незалежнай дзяржавы не было ў планах бальшавікоў.

Можам нагадаць ідэю І.Сталіна – на той час кіраўніка Нацыянальнага Камісарыяту – аб спробе раскалоць беларускае грамадства і ў час I Усебеларускага з’езду ў Менску зрабіць аналагічны ў іншым горадзе, чым і займаўся Абліскомзап, атрымаўшы грошы на арганізацыю свайго з’езду 15 снежня ў Магілёве і выплаты дэлегатам (расейскім па сутнасці і ў большасці небеларускім па нацыянальнасці). Але спроба правалілася і “абласнікі” мусілі зрабіць раскол на з’ездзе ў Менску праз выступы відавочных правакатараў.

3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй (з саюзам Цэнтральных дзяржаў) быў заключаны Брэсцкі мір (ад беларускага боку нікога не было), што для беларусаў азначала неіснаванне як нацыянальнай дзяржавы. Ва ўмовах нямецкай акупацыі (але без іх падтрымкі ў адрознянне ад Летувы) ў Менску 25 сакавіка 1918 г. прадстаўнікі нацыянальнага руху абвяшчаюць аб стварэнні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3-я Ўстаўная Грамата Рады БНР акрэслівае межы Рэспублікі, карыстаючыся прынцыпам 2-ой Ўстаўная Граматы: “Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.”

тэрыторыя БНР
Абвешчаная тэрыторыя БНР

Вядома, БНР так і не стала дзяржавай у сваім класічным разуменні (але, як мінімум, дзяржаўнае ўтварэнне на стадыі фармавання), якое мы хацелі б мець сёння. Але БНР – гэта акт нараджэння беларускай нацыі. Існаваў інстытут грамадзянства, Часовая Канстытуцыя, дзяржаўная пячатка і сімволіка, дыпламатыя, сістэма адукацыі, былі прадэклараваныя межы, але ва існуючых складаных умовах БНР не наканавана было займець усе прыкметы дзяржавы. Германія не дазваляла мець свае узброеныя сілы. БНР увесь час дабіваецца народнага прызнання, але ў гэтым пытанні геапалітыка мела значна большую сілу, чым жаданне кагосьці на самавызначэнне. У асноўным звароты БНР не сустракалі падтрымкі. Так для Англіі, Францыі і ЗША магчымасць мець вароты для “ўваходу” ў Савецкую Расею было значна каштоўней за прызнанне незалежнасці БНР.

Летам 1918 г. дэлегацыя БНР з дыпламатычнай місіяй была ў Маскве, але народны камісар РСФСР яе не прыняў. У лістападзе 1918 г. А.Луцкевіч, міністр замежных спраў БНР, ў Маскве перадае пагаджэнне на ўвядзенне ў БНР савецкай канстытуцыі і на федэрацыю з РСФСР пры ўмове, што РСФСР прызнае незалежнасць БНР. Але Ўрад РСФСР не пагадзіўся. Зварот да Антанты ў лістападзе пасля дэнансавання Брэсцкага дагавору з просьбай увесці ў Беларусь міжнародныя войскі адказу не меў.

Улады Савецкай Расеі (як Часовага Урада, так і РСФСР) бачылі беларускія землі толькі як частку расейскіх без ніякага нацыянальнага самавызначэння. Зазначце, тады таксама казалі, што беларусы не нацыя. Бяда краіне, бо сёння ў гонар тых людзей, што публічна выказваліся супраць беларусаў як нацыі і дзяржавы (!), мы маем назвы вуліц: В.Кнорына, А.Мяснікова, К.Ландэра і г.д.

Незалежная нацыянальная дзяржава беларусаў бальшавікам была зусім непатрэбная і не ўзгаднялася з іх планамі адносна нашых зямель. Упартае жаданне нашых продкаў у самавызначэнні і, як вынік, абвяшчэнне БНР прымусіла кіраўніцтва Савецкай Расеі рэагаваць на нацыянальнае пытанне беларусаў.

Здавалася, пасля дэкрэта Саўнаркама ад 29 жніўня 1918 г., дзе Ленін ануляваў ўсе дамовы аб падзелу Рэчы Паспалітай, БНР (пазней і ССРБ, БССР) мела поўнае права на межы 1772 г., зразумела, калі не казаць пра федэрацыю дзяржаў-ўдзельніц ВКЛ, то ў межах беларускіх этнічных тэрыторый. Сапраўды, што здавалася, бо бальшавікі, ня гледзячы на дэкларацыю аб самавызначэнні нацый (Саветам народных камісараў РСФСР 15 лістапада 1917 г. абвяшчалася роўнасць і суверэннасць народаў Расеі, іх правы на самавызначэнне і стварэнне самастойных дзяржаў) і маніфестацыі, у рэчаіснасці мелі зусім іншыя мэты. А для гэтага патрэбна было збіць, дезарыянтаваць нацыянальны настрой, ды/ці ўзначаліць і ўласнаручна кіраваць, пераманіць лозунгамі, у крайнім выпадку, утварыць фіктыўную рэспубліку без суверэнітэту.

Менавіта  праз свае далёкасяжныя планы (зацягнуць землі і насельніцтва да ўжо Савецкага “брата”) у дачыненні да Паўночна-Заходняй вобласці Расеі па загаду Леніна ў снежні 1918 г. быў створаны Ўрад Савецкай Беларусі і 1 студзеня 1919 г. – утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь з сталіцай у Смаленску . Цікава і вызначальна тое, што межы Савецкай Беларусі, згодна з рашэннем VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 1918 г., практычна супадалі з межамі БНР. Бальшавікі куплялі галасы беларускіх дэлегатаў за савецкую ўладу “абяцанкамі” ў 300 тыс. кв.км. этнічна беларускіх тэрыторый з насельніцтвам у 10 міль’ёнаў чалавек. Параўнайце ніжэй, што бальшавікі сапраўды дазвалялі беларусам, і задайце сабе пытанне, чаму першапачаткова бальшавікі казалі нам аб амаль БНР-аўскіх межах (з Вільняй).

8 студзеня ўрад ССРБ пераязджае з Смаленску ў Менск. 16 студзеня 1919 г. Масква адразае ад ССРБ Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні і далучае да РСФСР. А 31 студзеня 1919 г. ССРБ выходзіць з складу Савецкай Расеі, атрымлівае ад яе афіцыйную “незалежнаць”, а потом меньш праз месяц (27 лютага), згодна з Масквой, аб’ядноўваецца з Летувіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай у Летувіска-Беларускую ССР (якая фактычна праіснавала да 17 ліпеня 1919 г.). Пры гэтым юрыдычна ССР ЛітБел спыніла існаванне 31 ліпеня 1920 г., калі адбылося другое абвяшчэнне ССРБ. Пра прапагандысцкія мэты бальшавікоў сведчыць і тое, што першапачаткова беларуская мова не дапускалася да афіцыйнага ўжытку.

Вось такое самавызначэнне народаў. Прычым, калі немцы захапілі зямлю, то нам кажуць, што гэта акупацыя. А калі захапілі бальшавікі, якія збеглі ад немцаў у пачатку 1918 г., скраўшы гарадскія скарбы, і пайшлі да кантранаступлення ў канцы гэтага ж году, укараняючы на беларускіх землях сваю ўладу, то гэта не акупацыя – вучаць нас – а вызваленчы паход. Ведаючы характар такога паходу і далейшыя падзеі, дакладней казаць не вызваленчы, а хутчэй рэакупацыйны паход бальшавікоў. “Чырвоны” тэрор здзясняўся на Беларусі нямецкімі метадамі: прадразвёрстка, прымусовыя працы, канцлагеры ды растрэлы на месцы. Таксама бальшавіцкая Расея ў “незалежнай” беларускай рэспубліцы праводзіла вайсковую мабілізацыю і карысталася беларусамі ў сваёй вайне супраць белых – беларусы гінулі нават і не за Беларусь.

Дарэчы, заўважце, як летувісам пашанцавала першымі сказаць, што Вільня – гэта Летува. 16 лютага 1918 г. з падтрымкай Германіі маем абвяшчэнне Летувы з сталіцай у Вільне. 25 сакавіка 1918 г. з супрацьлеглым стаўленнем немцаў да нас маем БНР (абвешчаныя межы ўключалі ў сабе Вільню). 16 снежня 1918 – Летувіская савецкая рэспубліка, 1 студзеня 1919 – ССРБ і 27 лютага 1919 г. – ЛітБел ССР з сталіцай у Вільні.

З канца студзеня 1919 г. пачынаецца савецка-польская вайна, якая таксама прыносіць свае пакуты і страты для беларусаў: згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 г. тэрыторыі Заходняй Савецкай Беларусі адыйшлі да Польшчы. Свае выпрабаванні праходзілі другія этнічна беларускія землі – Віленчшына і Гарадзеншчына. У гэты час Вільня пераходзіла ад адных захопнікаў да другіх. Сваю ўладу там адстойвалі нямецкая, польская і расейская арміі. У свой час вынікам расейска-летувіскіх перамоў стала падпісанне мірнага дагавору 12 ліпеня 1920 г.: РСФСР прызнала незалежнасць Летувы, перадала Віленчшыну (з Вільняй) і частку Гарадзеншчыны (з Гародняй), а Летува дазволіла па гэтым тэрыторыям праход савецкіх войскаў. Запомніце манёур.

Гістарычныя крыніцы падцвярждаюць, што бальшавікі ўспрамалі гэтыя землі як беларускія. Добры прыклад Іофе на пасяджэнні Саўнаркама РСФСР 12.07.1920г.: “Таварышы, ці ёсць пра што казаць. Зараз мы вядзем вайну з Польшчай. Саступаючы прагным летувіскім ксяндзам беларускую тэрыторыю з горадам Вільня, мы дзякуючы гэтаму, не толькі забяспечваем наш правы фланг, але ў некаторых выпадках атрымліваем дапамогу з боку Летувы. Калі мы пераможам Польшчу, то дні клерыкальна-буржуазнай Летувы будуць палічаныя. Калі ж нам прыйдзецца адступіць углыб Беларусі, то мы пакідаем ксендзаўскай Летуве колькасць беларускага насельніцтва, якое яна ніколі не пераварыць.”

Кажучы пра Прыбалтыку, нагадаем, што 11 жніўня 1920 г. Ленін прызнаў незалежнасць Латвіі і ўзамен на магчымасць карыстацца латвійскімі партамі Ліепая і Вентспілс, а таксама за магчымасць увесьцi Чырвоную армію для наступных баявых дзеянняў супраць Польшчы, перадаў латышам Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы, дзе большасць насельніцтва складвалі беларусы. Выбачайце за дэкларацыю правоў народаў, палітыка – проста імперскі бізнэс, а беларусы – сродак.

Дарэчы, ці Ленін так спрабаваў жартаваць, ці даваў разумець летувісам іхняе месца, але ж ураду Летувы было прапанавана самастойна вызваліць Вільню ад палякаў. Тыя па зразумелай прычыне адмовіліся, і 14 ліпеня палякаў з Вільні выбівае Чырвоная армія.

У сваю чаргу, у газеце “Беларусь” яшчэ ад 16 чэрвеня 1920 г. дзеячы БНР выказаліся аб нязгодзе беларускага народу, што Летува будзе складацца за кошт нашых земляў. Кажучы пра Вільню, заяўлялі, што яна з’яўляецца цэнтрам беларускай культуры, а ваколіцы гораду заселены толькі беларусамі. Праз тыдзень пасля падпісання дагавору БНР накіраваў звароты да РСФСР, Летувы і краінам-удзельніцам Парыжскай Мірнай канферэнцыі аб парушэнні дагаворам нацыянальных і суверэных правоў беларускага народу і запрасіў перагледзіць яго з улікам этнаграфічнага прынцыпа і непасрэднага жадання насельніцтва праз плебісцыт ў спрэчных беларуска-летувіскіх раёнах. Але на плебісцыт ніхто не пагадзіўся.

Неўзабаве палякі зноўку занімаюць Вільню (кастрычнік 1920 г.). У 1920-1922 гг. з сталіцай у Вільні была непрызнаная дзяржава Сярэдняя Літва (па сутнасці польская марыянетка). Большасць беларусаў байкатавала выбары ў сейм 8 студзеня 1922 г., у выніку чаго 20 лютага 1922 г. рашэннем прапольскага сейма Сярэдняй Літвы аб далучэнні да Польшчы.

16 лютага 1923 г. краіны Антанты перадаюць Летуве прускі Мемель і Мемельланд  (Клайпеду і Клайпедскі Край) у якасці кампенсацыі за страчаную Вільню і Віленшчыну. Ячшэ раз: у якасці кампенсацыі за страчаную Вільню і Віленшчыну.

Тым часам, 15 сакавіка 1923 у Парыжы адбылася канферэнцыя, дзе Францыя, Вялікабрытанія, Італія і Японія праводзілі польска-летувіскую мяжу і замацавалі Віленскую вобласць за Польчшай – Другой Рэччу Паспалітай, значыць, Вільня – не Летува. У сваю чаргу, Ленін выказаў нязгоду з такой мяжой.  Нагадаем, што 15 траўня 1920 г. у рамках перамоў РСФСР прадставіла летувісам этнаграфічную карту, на якой летувіскімі значыліся толькі землі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні, што важна, без Вільні ды ваколіцы.

У ваенна-палітычнай зменлівасці і нестабільнасці рэгіёну беларускія землі для расейскаго боку, як для тых часаў, так і пасля, з’яўляюцца буфернай зонай. І той самы У.Ленін, што “падараваў” незалежнасць, менавіта так іх выкарыстоўваў і не скрываў таго. Дэкларацыя праву на самавызначэнне, ліквідацыя непісьменнасці, лёгкая «беларусізацыя» – гэта не мэта правадыра народаў Леніна ў дачыненні да Беларусі, гэта толькі рэакцыя і сродак.

Каляваенныя часы Першай і Другой Сустветнай – гэта барацьба інтарэсаў Расеі і Германіі, і беларусам не пашанцавала апынуцца паміж імі. Акрамя гэтага, свой унёсак у збядненне беларускіх зямель зрабіла суседства з Польшчай і Летувай. Кожны крок па межаванню этнічна беларускіх зямель – гэта крок геапалітычны і толькі. Беларусь як манета для размену.

Неаднойчы беларусы спрабавалі вярнуць (адстаяць, выпытаць) свае землі. Але крытэрый беларускай этнічнасці зямель (падцвержаны шэрагам навукоўцаў) з перавагай беларускага насельнісцтва ў большасці сваёй сілу не меў. Таму беларусы пачалі выкарыстоўваць тую ж карту бальшавікоў і галоўны іх аргумент быў не беларуская этнічнасць (этнічнасць як аргумент заставаўся заўсёды), а тая патэнцыяльная карысць, якую атрымае Крэмль.

Так, 7 сакавіка 1924 г. у склад Беларусі вярнулі часку зямель з Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губернiяў – тэрыторыя БССР павялічылася адразу ўдвая і насельніцтва склала 4,2 міль’ёны. Удалося выбіць вяртанне Гомельскага і Рэчыцкага паветаў Гомельскай губерні 28 снежня 1926 г. Шэраг невялікіх гарадоў непадалёку ад Гомеля РСФСР пакінула сабе толькі з-за ўласных эканамічных меркаванняў, бо там былі прамысловыя прадпрыемствы, якія не хацелася вяртаць у Беларусь. Запросы па вяртынню Смаленчшыны і большай часткі Браншчыны кожны раз адхіляліся. Нягледзячы на абвешчаны прынцып на самавызначэнне нацый і на данные перапісу, бальшавікі скарысталіся аргументам захопу Масквой Смаленска і пакінулі яго ў складзе РСФСР. Цікава, узгадваўся адыход Смаленска Маскоўскай дзяржаве, згодна Вечнаму міру 1686 г. (там, дзе яшчэ Кіеў прызнаваўся назаўжды прыналежным да Масквы), а папярэдняя гісторыя – не? Калі ж аргументы шукалі ў гісторыі, то чаму яны не ўзгадалі, як быў падпісаны Вечны мір 1449 г., дзе Масква адмаўляецца ад прэтэнзій на Смаленск на адвечныя гады, але не прайшло і паловы стагоддзя, як маскавіты самі ж дагавор парушылі (1492г.). Упершыню ж Смаленск узгадваецца ад 862 г. як цэнтр племяннога саюзу крывічоў.

Адносна нязначная карэктоўка адбылася ў 1929 г.: 20 населеных пунктаў з Мазырскай акругі было перададзена ў склад УССР, а часткі Алеўскага, Славечненскага і Аўручскага раёнаў перададзена з УССР у БССР.

Супраць беларусаў было і тое, што ў БССР большасць кіруючых пасадаў займалі, менавіта, не беларусы.

У савецкай гісторыяграфіі ўкараніліся паняцці Заходняй і Ўсходняй Блеарусі, што спрыяльна і зручна для Маскоўскай ідэалогіі. Гэта зараз падтрымлівае і беларуская. Але, як мы ведаем, беларусы міжваеннага часу бачылі тры часткi: заходнюю ці тую, што захапілі палякі (т.зв. Заходняя Беларусь); тую, што засталася ў межах марыянетачнай беларускай дзяржаўнасці (т.зв. Усходняя Беларусь); тыя этнічна беларускія землі (Смаленшчына і частка Бранчшыны), што РСФСР пакінула сабе. Вось і атрымліваецца, што было тры Беларусі, але факт існавання Ўсходняй у цэнтры не спрыяе лагічным падмуркам задумацца, што на ўсход ад Усходняй ёсць яшчэ адна [сапраўдная] Ўсходняя Беларусь.

Чытайце таксама:

Попыт на Беларушчыну

Мы павінны памятаць пра Княствы Полацкае і Тураўскае, Гарадзенскае і Наваградскае, Смаленскае і іншыя нашыя землі. Мы павінны нашы веды пра ВКЛ прыводзіць да стану сучасных навуковых ведаў. Павінны ведаць самі, павінны весці дыялог з нашымі суседзямі. На сёняшні дзень беларуская дзяржаўная гістарыаграфія не мае ніякіх планаў аб супрацы з летувіскімі вучонымі наконт ВКЛ. З сярэдзіны 90-ых і дагэтуль – беларуская ўлада аддае нашу спадчыну Летуве. Разумеецца, напісаць адзіную кнігу пра агульную гісторыю наўрад ці атрымаецца, але наблізіць погляды і знізіць колькасць мітаў – рэальная задача. Паказаць не толькі Летуве, а ўсім, што беларускі фактар ў ВКЛ адыгрываю вялікую вагу. Найвялікшую.

Трэба працаваць з палякамі, каб яны не мелі звычку ў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў бачыць толькі адзін – польскі, а потым казаць пра межваеных ўсходніх крэсаў аж да Менску. Працаваць трэба і з расейскімі навукоўцамі, каб тыя не лічылі, што грамадзяне ВКЛ цягнуліся ў склад Расейскай Імперыі, а насельніцтва БССР бачыла Маскву сваім жаданым кіраўніком, каб дзяржава была “Беларусь”, а не штучнае маскоўскае ўтварэнне “Белоруссия”. Пасля ідэалагічнай апрцоўкі беларусаў за апошнія два стагоддзі мы павінны ведаць, што прадзеды лічылі сабе беларусамі/літвінамі, ці як не назаві, але не палякамі ды расейцамі. Зразумела, магчыма будзе яшчэ пытанне аб саманазве: беларусы/літвіны. Але гэта потым (можа, каб не дадаваць блытаніны, пакінуць беларусаў, галоўнае, каб зберагчы і ўсім данесці сваю гісторыю дабеларускага перыяду: літвіны – гістарычная назва беларусаў).

Беларусы, шчыра віншую нас з стагоддзем абвяшчэння БНР !

© Васілька (традыцыйна па-беларуску), спадар з-пад Вільні

Подписаться
Уведомить о
guest
1 Comment
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии